Яцэк Качмарскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
нэўтральнасьць
Радок 23: Радок 23:
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}
'''Яцэк Марцін Качмарскі''' ({{мова-pl|Jacek Kaczmarski}}; [[22 сакавіка]] [[1957]], [[Варшава]] — [[10 красавіка]] [[2004]], [[Гданьск]]) — культавы польскі [[бард]] часоў [[Салідарнасьць (прафзьвяз)|Салідарнасьці]], асоба, якая па значнасьці набліжаецца да [[Уладзімер Высоцкі|Высоцкага]] ў [[Расея|Расеі]].
'''Яцэк Марцін Качмарскі''' ({{мова-pl|Jacek Kaczmarski}}; [[22 сакавіка]] [[1957]], [[Варшава]] — [[10 красавіка]] [[2004]], [[Гданьск]]) — культавы польскі [[бард]] часоў [[Салідарнасьць (прафзьвяз)|Салідарнасьці]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 16:43, 12 лістапада 2013

Яцэк Качмарскі
Яцэк Марцін Качмарскі
Яцэк Качмарскі ў 1992 годзе
Дата нараджэньня 22 сакавіка 1957
Месца нараджэньня Варшава, Польшча
Дата сьмерці 10 красавіка 2004
Месца сьмерці Гданьск, Польшча
Прычына сьмерці рак гартані[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія паэт, празаік, сьпявак, бард, музыка
Навуковая сфэра паэзія[1], пратэставая песьня[d], словы[d][1], guitar performance[d][1], філялёгія[1] і проза[1]
Месца працы
Жанры аўтарская песьня[d]
Інструмэнты гітара
Бацька Janusz Kaczmarski[d]
Маці Anna Trojanowska-Kaczmarska[d]
Дзеці Патрыцыя Вольны[d]
Узнагароды
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Сайт kaczmarski.art.pl (пол.)
Подпіс Выява аўтографу

Яцэк Марцін Качмарскі (па-польску: Jacek Kaczmarski; 22 сакавіка 1957, Варшава10 красавіка 2004, Гданьск) — культавы польскі бард часоў Салідарнасьці.

Біяграфія

Дэбютаваў, як выканаўца ў 1970-х, тройчы атрымліваў Гран-пры Студэнцкага фэстывалю песьні ў Кракаве. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы 70-х зь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў Польшчы. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Obława», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «Салідарнасьць».

У 1981 годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа, канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1990 годзе.

Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны заслужаным дзеячом культуры Польшчы, атрымаў Кавалерскі Крыж ордэна Адраджэньня Польшчы з рук прэзыдэнта краіны Аляксандра Квасьнеўскага, узнагароджаны прэміяй «Фрэдэрык».

У 2004 годзе захварэў на рак гартані, страціў голас. Памёр 10 красавіка 2004 году ў шпіталі ў Гданьску. У 2006 годзе прэзыдэнтам Лехам Качынскім пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом ордэна Адраджэньня Польшчы — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.

Творчасьць

  • 1979 – Mury (Сцены)
  • 1980 – Raj (Рай)
  • 1981 – Muzeum (Музей)
  • 1981 – Krzyk (Крык)
  • 1982 – Strącanie aniołów (Ападкі анёлаў) – плыт выдадзены на эміграцыі (Швэцыя)
  • 1982 – Carmagnole – плыт выдадзены на эміграцыі (Нямеччына)
  • 1983 – Chicago – Live – плыт выдадзены на эміграцыі (ЗША)
  • 1986 – Litania (Літанія) – плыт выдадзены на эміграцыі (Аўстралія)
  • 1987 – Kosmopolak (Касмапаляк)
  • 1989 – Dzieci Hioba (Дзеці Ёва)
  • 1990 – Głupi Jasio (Дурны Джоні)
  • 1990 – Live '90 – першы канцэрт па вяртаньні на Радзіму
  • 1991 – Mury w Muzeum Raju (Сцены ў Музей Рая)
  • 1992 – Bankiet (Банкет)
  • 1992 – Wojna postu z karnawałem (Вайна паста і карнавала)
  • 1993 – Sarmatia (Сарматя)
  • 1993 – Szukamy stajenki (Мы шукаем стабільны)
  • 1995 – Pochwała łotrostwa (Хвала зладзейства)
  • 1997 – Między nami (Паміж намі)
  • 1997 – Koncert '97 (Канцэрт '97) – два канцэртныя плыты
  • 1999 – Dwie Skały (Дзве скалы)
  • 2000 – Dwadzieścia (5) lat później (Дваццаць (5) гадоў праз) – плыт на 20-годздзе "Салідарнасьці" і 25-годзьдзя публічнай дзейнасьці Яцэка Качмаркага
  • 2001 – Mimochodem (Дарэчы)
  • 2003 – Złota kolekcja: Źródło (Залатая калекцыя: Крыніца)– кампіляцыя
  • 2003 – Złota kolekcja: Pokolenie (Залатая калекцыя: Пакалення) – кампіляцыя
  • 2004 – Syn marnotrawny (Блудный сын) – збор 22 плытоў ў лічбавай вэрсыі
  • 2005 – Świadectwo (Паказанні)
  • 2006 – Suplement (Дадатак) – збор 7 плытоў з песьнямі раней не выдаванымі
  • 2007 – Mała Arka Noego (Ноеў каўчэг)– збор з 8 плытоў раней не выдаваных
  • 2007, 22 marca – Arka Noego (Маленькі) – збор з 37 плытоў (Syn marnotrawny, Suplement і Mała Arka Noego)
  • 2008 – Trasa Koncertowa '97 (Гастролі '97) ч. I і II – адноўлены плыт "Koncert '97"
  • 2008 – Scena to dziwna – збор з 5 DVD плытоў з відыёзапісамі з 1980-2001

Вонкавыя спасылкі


  1. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі