Храм Труны Гасподняй: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Гісторыя
д пунктуацыя
Радок 82: Радок 82:


[[Файл: Holy Sepulchre Jerusalem.jpg|міні|230пкс| ''Сучасны выгляд верхняй часткі Храма Труны Гасподняй з купаламі'']]
[[Файл: Holy Sepulchre Jerusalem.jpg|міні|230пкс| ''Сучасны выгляд верхняй часткі Храма Труны Гасподняй з купаламі'']]
Нярэдка такі падзел прыводзіць да непаразуменьняў і нават канфліктаў паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Так, летам [[2002]] году на глебе размеркаваньня адведзенага месца на даху храма мела месца бойка паміж коптамі і манахамі Этыёпскай праваслаўнай царквы <ref> ''Armstrong Chris'' [http://www.christianitytoday.com/ct/2002/129/52.0.html Куток хрысьціянскай гісторыі: ''эмоцыі раздзіраюць хрысьціян, якія змагаюцца за найбліжэйшае месца да Труны Гасподняй'' , артыкул на ''www.christianitytoday.com''] { {ref-en}} </ref > , у [[2004]] годзе падчас сьвяткаваньня Узвышэньня Сьвятога Крыжа паўстаў канфлікт паміж каталікамі і праваслаўнымі <ref> ''Allyn Fisher - Ilan'' [http://www.guardian.co.uk/religion Story/0,2763,1314466,00.html Беспарадкі ля Труны Гасподняй] // Электронная версія газэты «[[Гардыян]]» ад [[28 верасьня]] [[2004]] году {{ref-en}} </ref> . Нярэдка падобныя сітуацыі адбываюцца пры вялікім збегу народа, асабліва падчас сьвятаў, у прыватнасьці [[Вялікдзень|велікодных сьвяткаваньняў]], - бойка паміж армянамі і грэкамі на [[Вербная нядзеля|Вербніцу]] [[2008]] года <ref> [http://ua.korrespondent.net/world/440006 У Храме труны Гасподняй пабіліся вернікі] // інф на [http://ua.korrespondent.net'' ] ад [[20 красавіка]] [[2008]] году {{ref-uk}} </ref> , або ўнутрыконфестйных — пры падрыхтоўцы ў пачатку лістапада [[2008]] году прадстаўнікамі Армянскай праваслаўнай царквы штогадовай сьвяточнай цырымоніі ў гонар знаходжаньня ў IV стагоддзі крыжа, на якім, як яны лічаць, быў укрыжаваны Ісус, таксама ўспыхнулі сутыкненьні з грэкамі-хрысціянамі <ref> [http://ua.korrespondent.net/world/641593 Грэкі і армяне зладзілі масавую бойку ў Храме Труны Гасподняй] // інф на [http://ua.korrespondent.net/] ад [[9 лістапада]] [[2008]] году {{ref-uk}} </ref>.
Нярэдка такі падзел прыводзіць да непаразуменьняў і нават канфліктаў паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Так, летам [[2002]] году на глебе размеркаваньня адведзенага месца на даху храма мела месца бойка паміж коптамі і манахамі Этыёпскай праваслаўнай царквы <ref> ''Armstrong Chris'' [http://www.christianitytoday.com/ct/2002/129/52.0.html Куток хрысьціянскай гісторыі: ''эмоцыі раздзіраюць хрысьціян, якія змагаюцца за найбліжэйшае месца да Труны Гасподняй'' , артыкул на ''www.christianitytoday.com''] { {ref-en}} </ref > , у [[2004]] годзе падчас сьвяткаваньня Узвышэньня Сьвятога Крыжа паўстаў канфлікт паміж каталікамі і праваслаўнымі <ref> ''Allyn Fisher - Ilan'' [http://www.guardian.co.uk/religion Story/0,2763,1314466,00.html Беспарадкі ля Труны Гасподняй] // Электронная версія газэты «[[Гардыян]]» ад [[28 верасьня]] [[2004]] году {{ref-en}} </ref>. Нярэдка падобныя сітуацыі адбываюцца пры вялікім збегу народа, асабліва падчас сьвятаў, у прыватнасьці [[Вялікдзень|велікодных сьвяткаваньняў]], - бойка паміж армянамі і грэкамі на [[Вербная нядзеля|Вербніцу]] [[2008]] года <ref> [http://ua.korrespondent.net/world/440006 У Храме труны Гасподняй пабіліся вернікі] // інф на [http://ua.korrespondent.net'' ] ад [[20 красавіка]] [[2008]] году {{ref-uk}} </ref> , або ўнутрыконфестйных — пры падрыхтоўцы ў пачатку лістапада [[2008]] году прадстаўнікамі Армянскай праваслаўнай царквы штогадовай сьвяточнай цырымоніі ў гонар знаходжаньня ў IV стагоддзі крыжа, на якім, як яны лічаць, быў укрыжаваны Ісус, таксама ўспыхнулі сутыкненьні з грэкамі-хрысціянамі <ref> [http://ua.korrespondent.net/world/641593 Грэкі і армяне зладзілі масавую бойку ў Храме Труны Гасподняй] // інф на [http://ua.korrespondent.net/] ад [[9 лістапада]] [[2008]] году {{ref-uk}} </ref>.


У сярэдзіне [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] планавалася істотная перабудова храма пад кіраўніцтвам [[Італія|італьянскага]] архітэктара [[Антоніа Барлуцьці]], аднак яе ажыцьцяўленьню перашкодзіла [[Другая сусьветная вайна]]. Шырокія аднаўленчыя работы ажыццяўляліся ў [[1959]] годзе. Апошняя буйная рэстаўрацыя, у тым ліку і купалоў асноўнага храма, праводзілася ў перыяд [[1994]] — [[1997|97]] гадоў.
У сярэдзіне [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] планавалася істотная перабудова храма пад кіраўніцтвам [[Італія|італьянскага]] архітэктара [[Антоніа Барлуцьці]], аднак яе ажыцьцяўленьню перашкодзіла [[Другая сусьветная вайна]]. Шырокія аднаўленчыя работы ажыццяўляліся ў [[1959]] годзе. Апошняя буйная рэстаўрацыя, у тым ліку і купалоў асноўнага храма, праводзілася ў перыяд [[1994]] — [[1997|97]] гадоў.

Вэрсія ад 15:53, 21 кастрычніка 2013

Славутасьць
Храм Труны Гасподняй
Ναός της Αναστάσεως
Краіна Ізраіль
Горад Ерусалім
Каардынаты 31°46′42.4″ пн. ш. 35°13′47.1″ у. д. / 31.778444° пн. ш. 35.22975° у. д. / 31.778444; 35.22975Каардынаты: 31°46′42.4″ пн. ш. 35°13′47.1″ у. д. / 31.778444° пн. ш. 35.22975° у. д. / 31.778444; 35.22975
Канфэсія выкарыстоўвваецца 6 хрысьціянскімі цэрквамі
Эпархія Ерусалімская праваслаўная царква і лацінскі патрыярхат Ерусаліму[d] 
Архітэктурны стыль раманскі, барока
Заснавальнік Алена Роўнаапостальная
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Будаваньне 335 год—???
Сайт Афіцыйны сайт
Храм Труны Гасподняй на мапе Ізраілю
Храм Труны Гасподняй
Храм Труны Гасподняй
Храм Труны Гасподняй
Храм Труны Гасподняй на Вікісховішчы

Храм Труны Гасподняй (па-габрэйску: התקווה, па-лацінску: Sanctum Sepulchrum), вядомы таксама (ва ўсходняй хрысьціянскай традыцыі) пад назвай Храм Уваскрэшаньня Хрыстовага — хрысьціянская царква, на месцы якой, паводле Сьвятога Пісаньня, быў укрыжаваны і пахаваны Ісус Хрыстос і дзе ён пазьней уваскрос.

У храме штогод зьдзяйсьняецца цырымонія сыходжання Жыватворнага агню. Асноўныя правы валоданьня і карыстаньня сьвятынямі Храма належаць Ерусалімскаму патрыярхату, комплекс адміністрацыйных будынкаў якога непасрэдна прымыкае да паўднёва-заходняга боку храма.

Апісаньне

Схема разьмяшчэньня Галгофы і Труны Гасподняй ў сучасным храме.

Сучасны Храм Труны Гасподняй — гэта вялікі рэлігійны і архітэктурны комплекс, які ўключае ў сябе Галгофу з месцам укрыжаваньня, досыць вялікую ратонду з вялікім купалам , пад якім непасрэдна размешчаныя кувуклія, каталікон або саборны храм, які зьяўляецца катэдральным для патрыярхаў Ерусалімскай праваслаўнай царквы, падземны Храм Здабыцьця Жыватворнага Крыжа, храм сьвятой Роўнаапостальнай Алены і некалькі створак. У межах Храма Труны Гасподняй таксама размешчаныя некалькі дзеючых манастыроў, ён уключае шэраг дапаможных будынкаў, галерэй і г.д.

Пры ўваходзе ў храм знаходзіцца камень намашчэньня — гэта падоўжаная нізкая пліта, абліцаваная мармурам. Паводле паданьня, на гэтую глыбу паклалі цела Ісуса, зьнятае з крыжа, для змазкі яго па юдзейскім звычаям араматычнымі алеямі перад пахаваньнем і тут жа загарнулі яго ў плашчаніцу.

У цэнтры храмавай залы-ратонды знаходзіцца невялікая капліца з ружовага мармуру, пабудаваная ў 1910 годзе над пячорай Труны Гасподняй (Кувуклія). У грабніцу вядзе вузкі праход. Грабніца асьветленая лямпадамі, у ёй зьмяшчаецца мармуровае надмагільле. Памер грабніцы — 2 х 1,5 м.

Перад капліцай — каталікон Ерусалімскай праваслаўнай царквы. У ім, сярод іншага, утрымліваюцца мармуровая паўсфера «мэзамфалас», якая сымбалізуе «цэнтар Зямлі», разьмешчаны ў Ерусаліме (т.зв. «пуп Зямлі»), і трон патрыярха.

У заходняй частцы да кувукліі прыбудаваная капліца Главы, якая належыць да Копцкай царквы.

Пры ўваходзе ў храм, непадалёк каменя намашчэньня дзве лесьвіцы вядуць уверх — да Галгофы, месца, дзе, паводле паданьня, стаяў крыж, на якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос. Каланада падзяляе гэтую прастору на дзьве часткі: адна належыць Ерусалімскай праваслаўнай царкве, іншая — рыма-каталіцкай.

У глыбіні грэцкага бабінца — ўкрыжаваньне над адкрытым пасадам. У падлозе пад пасадам зьмяшчаецца срэбны дыск з адтулінай, які пазначае месца, куды быў утыркнуты крыж, яшчэ дзьвюма чорнымі коламі пазначаныя месцы крыжоў, на якіх адначасова з Хрыстом катавалі двух злодзеяў.

Каталіцкі бабінец упрыгожаны мазаічнымі карцінамі на біблейскія сюжэты. Тут знаходзіцца алтар «Прыцвічаньне да крыжа». У адной з калон, якія падзяляюць бабінцы, ёсць скульптурная выява сьвятой Дзевы Марыі, упрыгожаная золатам і каштоўнымі камянямі, які быў падораны партугальскай каралевай Марыяй Набожнай ў другой палове XVIII стагодзьдзя [1].

Ступаючы галерэяй ўздоўж сьцяны храма і спусціўшыся на 30 прыступак, можна трапіць да грэцкай праваслаўнай царквы Сьвятой Алены. Гэтая царква, у сваю чаргу, вядзе да пячоры Здабыцьця Крыжа. Мармуровая пліта ў пячоры пазначае месца, дзе, паводле падання, быў знойдзены крыж, на якім укрыжавалі Ісуса.

Праваруч ад каменя намашчэньня пад Галгофай, разьмешчаны ўваход у капліцу праайца Адама, які, паводле паданьня, пасьля выгнаньня з раю жыў у Ерусаліме. Адам, згодна з лягендай, прадказаў, што калі Хрыстос будзе укрыжаваны, каменны падмурак Галгофы расколецца. Праз шкляное акенца ў глыбіні капліцы паказваюць расколіну, якая, як мяркуюць, утварылася ад землятрусу падчас укрыжаваньня Хрыста.

Гісторыя

Вядомы пажар 1808 году, калі згарэў драўляны шацёр над Анастасісам і была пашкоджанач кувуклія. Неўзабаве ў перыяд 1808—10 гадоў ратонда была адноўленая з удзелам архітэктараў з розных краін. Пры аднаўленьні кувукліі былі выкарыстаныя габарыты падобнай кувукліі з Уваскрасенскага Новаерусалімскага манастыра пад Масквой (афармленне архітэктара Барталямэё Растрэлі). У 1860-х гадах быў збудаваны паўсферычны купал над ратондай з металаканструкцый, які сваёй формай нагадвае першапачатковае завяршэнне Анастасіса часоў Канстанціна Вялікага. У такім выглядзе будынак існуе і цяпер.

Храм сёньня

Крыж на купале храму

Сучасны Храм Труны Гасподняй зьяўляецца падзеленым паміж шасцю канфесіямі хрысціянскай царквы: грэка-праваслаўнай, каталіцкай, армянскай, копцкай, сірыйскай і этыёпскай, кожнай з якіх прызначаныя свае межы і гадзіны (расклад) для малітваў.

Царква францысканцаў і Алтар цвікоў належаць каталіцкай царкве, Храм Роўнаапостальнай Алены і бабінец «Тры Марыі» — Армянскай апостальскай царкве, магіла сьв. Язэпа Арымафейскага, алтар на заходнім баку кувукліі — Этыёпскай / Копцкай цэрквам. Галоўныя ж святыні Храма — Галгофа, кувуклія, каталікон, як і агульнае кіраваньне царкоўнымі [набажэнства]]мі належыць Ерусалімскай праваслаўнай царкве.

Сучасны выгляд верхняй часткі Храма Труны Гасподняй з купаламі

Нярэдка такі падзел прыводзіць да непаразуменьняў і нават канфліктаў паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Так, летам 2002 году на глебе размеркаваньня адведзенага месца на даху храма мела месца бойка паміж коптамі і манахамі Этыёпскай праваслаўнай царквы [2] , у 2004 годзе падчас сьвяткаваньня Узвышэньня Сьвятога Крыжа паўстаў канфлікт паміж каталікамі і праваслаўнымі [3]. Нярэдка падобныя сітуацыі адбываюцца пры вялікім збегу народа, асабліва падчас сьвятаў, у прыватнасьці велікодных сьвяткаваньняў, - бойка паміж армянамі і грэкамі на Вербніцу 2008 года [4] , або ўнутрыконфестйных — пры падрыхтоўцы ў пачатку лістапада 2008 году прадстаўнікамі Армянскай праваслаўнай царквы штогадовай сьвяточнай цырымоніі ў гонар знаходжаньня ў IV стагоддзі крыжа, на якім, як яны лічаць, быў укрыжаваны Ісус, таксама ўспыхнулі сутыкненьні з грэкамі-хрысціянамі [5].

У сярэдзіне XX стагодзьдзя планавалася істотная перабудова храма пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Антоніа Барлуцьці, аднак яе ажыцьцяўленьню перашкодзіла Другая сусьветная вайна. Шырокія аднаўленчыя работы ажыццяўляліся ў 1959 годзе. Апошняя буйная рэстаўрацыя, у тым ліку і купалоў асноўнага храма, праводзілася ў перыяд 199497 гадоў.

Храм Труны Гасподняй зьяўляецца адной з самых наведвальных святынь хрысьціянства і належыць да агульначалавечай спадчыны.

Цікавыя факты

За больш чым паўтаратысячную гісторыю існаваньня пра Храм Труны Гасподняй сабралося шмат цікавых фактаў, у якія часам цяжка паверыць.

Этыёпскі манах на даху храма, 2008 год
  • У Велікодную суботу ў кувукліі Храма Труны Гасподняй адбываецца цуд сыходжання Жыватворнага агню.
  • Як вядома, ні адна з канфесій, якія вядуць службы ў самім храме, а не кантралююць галоўны ўваход у яго. Яшчэ ў далёкім 1192 годзе Саладын усклаў адказнасць за яго на дзве мусульманскія сям'і. Прадстаўнікам роду Джудэхаў давераныя ключы ад храма, а роду Нусейбехаў, члены якога ахоўвалі храм з часоў праўлення Умара ў 637 годзе, — ад храмавых дзвярэй. Цікава, што гэтая традыцыя зьяўляецца бесперапыннай і захоўваецца да нашых дзён. Двойчы ў дзень член роду Джудэхаў прыносіць ключы да дзвярэй, якія адкрывае і закрывае член сям'і Нусейбехаў.
  • Яшчэ ў часы да пачатку дзеяньня статусу кво паміж канфесіямі не раз здараліся сітуацыі, калі члены адной з іх не пускалі прадстаўнікоў іншых ўнутр храма, таму звычайнай справай было выкарыстаньне рознага роду лесвіцаў, вяровак і г.д. Лічыцца, што хтсьці яшчэ ў 1852 годзе прыставіў да аднаго з вокнаў храма драўляную лесвіцу, якая захавалася да гэтага часу ў тым жа становішчы, як і ўпершыню. Выяву гэтай лесвіцы можна бачыць як на фотаздымках і гравюрах стогадовай даўніны, так і на сучасных фотаздымках.
  • Манахі Этыёпскай праваслаўнай царквы і копты акрамя бабінца ўнутры храма размяшчаюцца на яго даху, уладкаваўшы там своеасаблівае паселішча.

Галерэя

Глязі таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі