Калёнія (залежная тэрыторыя): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
крыніца — be:Калонія
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Каляніялізм з дапамогай HotCat
Радок 11: Радок 11:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
Колонизация // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Колонизация // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

[[Катэгорыя:Каляніялізм]]

Вэрсія ад 14:04, 13 кастрычніка 2013

Калё́нія — гэта залежная тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (мэтраполіі), без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады, якая кіруецца на аснове асаблівага рэжыму. Часьцяком каляніяльны рэжым не падае правы грамадзянаў насельніцтву падкантрольнай тэрыторыі, параўнальныя з правамі грамадзянаў мэтраполіі. Пры гэтым грамадзяне мэтраполіі карыстаюцца ў каляніяльных тэрыторыях большай уладай і прывілеямі, у параўнаньні з карэнным насельніцтвам. Утварэньне калёніяў — асноўны інструмэнт пашырэньня ўплыву імпэрыялістычных дзяржаваў (мэтраполіяў).

Апісаньне

Існавала мноства матываў стварэньня калёніяў: ад усталяваньня кантролю над прыроднымі рэсурсамі да асьветніцка-экспансіянісцкіх.

Традыцыйная калёнія звычайна кіравалася тонкай праслойкай людзей, з мэтраполіі й мясцовай эліты, а афіцыйнай мовай зьяўлялася мова калянізатараў і толькі зрэдку мова карэннага насельніцтва калёніі. Грамадзянаў калёній чакаў розны лёс — татальны зварот у рабства (свабодная дзяржава Конга), дыскрымінацыя (Брытанская Індыя, Японская Карэя), ураўнованьне ў правах з жыхарамі мэтраполіі (Француская Гвіяна) ці прадастаўленьне выключных правоў (Вялікае Княства Фінляндзкае).

Барацьба карэнных народаў супраць каляніялізму й страта гэтай ідэяй прывабнасьці ў вачах насельніцтва мэтраполіяў прывялі да таго, што пасьля Другой сусьветнай вайны адбыўся развал ранейшых каляніяльных імпэрыяў. Пік дэкалянізацыі прыйшоўся на 1960-я гады. Праўда, у шэрагу выпадкаў яна не прывяла да зьнікненьня эканамічнай эксплюатацыі ў новых дзяржавах, якія працягваюць адчуваць эканамічны прыгнёт, іх палітычная незалежнасьць часам носіць толькі фармальны характар — гл. нэакаляніялізм.

Літаратура

Колонизация // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.