Этымалягічны аналіз слова: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне |
д Typo fixing using AWB |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Этымалягічны аналіз слова''' — гэта вызначэньне той марфэмнай структуры, якую [[слова]] мела раней. |
'''Этымалягічны аналіз слова''' — гэта вызначэньне той марфэмнай структуры, якую [[слова]] мела раней. |
||
У большасьці выпадкаў дзяленьне словаў на часткі пры [[марфэмны аналіз слова|марфэмным]] і этымалягічным аналізе супадае. У словах, якія з той ці іншай прычыны зьмянілі сваю структуру, пры марфэмным і этымалягічным аналізе будуць вылучацца розныя часткі. |
У большасьці выпадкаў дзяленьне словаў на часткі пры [[марфэмны аналіз слова|марфэмным]] і этымалягічным аналізе супадае. У словах, якія з той ці іншай прычыны зьмянілі сваю структуру, пры марфэмным і этымалягічным аналізе будуць вылучацца розныя часткі. |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
==Мэтодыка этымалягічнага аналізу== |
==Мэтодыка этымалягічнага аналізу== |
||
# Аднавіць пачатковую форму слова і яго [[часьціна мовы|часьцінамоўную]] |
# Аднавіць пачатковую форму слова і яго [[часьціна мовы|часьцінамоўную]] прыналежнасьць; устанавіць лексычнае значэньне слова. |
||
# Паказаць сучаснае дзяленьне слова. |
# Паказаць сучаснае дзяленьне слова. |
||
# Вызначыць з дапамогай этымалягічных слоўнікаў гістарычнае дзяленьне слова. |
# Вызначыць з дапамогай этымалягічных слоўнікаў гістарычнае дзяленьне слова. |
Цяперашняя вэрсія на 01:22, 30 верасьня 2013
Этымалягічны аналіз слова — гэта вызначэньне той марфэмнай структуры, якую слова мела раней.
У большасьці выпадкаў дзяленьне словаў на часткі пры марфэмным і этымалягічным аналізе супадае. У словах, якія з той ці іншай прычыны зьмянілі сваю структуру, пры марфэмным і этымалягічным аналізе будуць вылучацца розныя часткі.
Аб’ектам этымалягічнага аналізу, як правіла, выступаюць невытворныя ў сучаснай мове словы. Мэта этымалягічнага аналізу — устанавіць, як зьмянялася марфэмная і словаўтваральная структура слова, якія гістарычныя працэсы аказалі ўплыў на гэтыя зьмены.
Задачы этымалягічнага аналізу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Устанаўленьне з дапамогай этымалягічных слоўнікаў гістарычнай марфэмнай і словаўтваральнай структуры слова.
- Параўнаньне гістарычнай структуры з сучаснай структурай.
- Вызначэньне гістарычных працэсаў, якія адбываліся ў структуры слова.
- Выяўленьне прычын гістарычных зьменаў у марфэмным складзе слова.
Мэтодыка этымалягічнага аналізу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аднавіць пачатковую форму слова і яго часьцінамоўную прыналежнасьць; устанавіць лексычнае значэньне слова.
- Паказаць сучаснае дзяленьне слова.
- Вызначыць з дапамогай этымалягічных слоўнікаў гістарычнае дзяленьне слова.
- Шляхам супастаўленьня сучаснага і гістарычнага марфэмнага дзяленьня слова ўстанавіць тып гістарычных зьменаў марфэмнага складу (апрошчаньне, ускладненьне, перараскладаньне, дэкарэляцыя, дыфузія).
- Вызначыць прычыны гістарычных зьменаў (фанэтычныя, сэмантычныя, дзеяньне аналёгіяў).
Разьмежаваньне марфэмнага і этымалягічнага аналізу дазваляе пазьбегнуць такой памылкі, як вылучэньне ў слове пры марфэмным аналізе мёртвых суфіксаў і прыставак.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.