Адам Гурыновіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3849955 (translate me)
Радок 70: Радок 70:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1894 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1894 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты і паэткі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія рэвалюцыянэры]]
[[Катэгорыя:Беларускія рэвалюцыянэры]]

Вэрсія ад 14:12, 22 верасьня 2013

Адам Гурыновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 (25) студзеня 1869
Памёр 23 студзеня (4 лютага) 1894 (25 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, фальклярыст
Мова беларуская мова

Адам Гіляры Каліставіч Гурыновіч (25 (13) студзеня 1869, Кавалькі, Вілейскі павет, Віленская губэрня, цяпер Мядзельскі раён, Менская вобласьць — 2 лютага (23 студзеня) 1894[1], фальварак Крыстынопаль, Сьвянцянскага павет, Віленская губэрня, цяпер Вялейскі раён[1], Гарадзенская вобласьць) — беларускі паэт, фальклярыст, рэвалюцыянэр.

Біяграфія

Род Гурыновічаў вядомы з XV стагодзьдзя (герб «Праўдзіц»). Далёкія продкі А. Гурыновіча — па бацькавай лініі — былі выхадцамі з Арабіі, татарамі-мусульманамі і мелі прозьвішча Гурын. Маці паходзіла з гетманскага роду Сяняўскіх.

Рана асірацеў (бацька памёр, калі яму было сем гадоў). У 18791887 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы. Разам з братамі і сёстрамі жыў на Пірамонцкім завулку ў Вільні. У 18871893 у Пецярбургскім тэхналягічным інстытуце. З-за хваробы вучоба перапынялася, бо ў сьнежні 1887 ён захварэыў на тыфус і знаходзіўся ў Аляксандраўскай гарадзкой бальніцы. Увосень 1888 пачаў заняткі зноў зь першага курса.

Праводзіў фальклёрна-этнаграфічныя зборы. У 1890 пераслаў свае запісы Яну Карловічу ў Варшаву; былі выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Пэўны час узначальваў створаны ў 1889 нелегальны «Гурток моладзі польска-літоўска-беларускай і маларасійскай». На фармаваньне сьветапогляду Гурыновіча зрабіў уплыў марксізм, а таксама ідэі шляхецкіх рэвалюцыянэраў і народнікаў 1880-х гг.

Арыштаваны 16 чэрвеня 1893 у Вільні, дзе намерваўся сустрэцца з Станіславай Пяткевіч, дастаўлены ў Санкт-Пецярбург. Адседзеў некалькі дзён ў доме папярэдняга зьняволеньня, затым прасядзеў каля паўгода ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. З прычыны хваробы адпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе памёр ад чорнай воспы. Упершыню яго творы апублікаваў Браніслаў Тарашкевіч (з уступным артыкулам) у 1921 у газэце «Беларускі звон».

Творчасьць

Пісаў на беларускай, польскай, расейскай мовах. У паэзіі быў пасьлядоўнікам Францішка Багушэвіча. Асноўная частка творчасьці паэта — беларускія вершы.

Пры жыцьці паэтычныя творы не друкаваліся, але ў часопісе «Wisła» друкаваў народныя песьні, этнаграфічныя матэрыялы. Праца Гурыновіча «Зборнік беларускіх твораў (З Вішнеўскай воласьці, Жодзіскай парафіі, Сьвянцянскага пав. Віленскай губэрні)» была надрукаваная ў часопісе Кракаўскай акадэміі навук «Zbor wiadomosci do antropologii krajowej»[2].

Перакладаў творы М. Някрасава, А. Талстога, А. Пушкіна, І. Крылова, І. Франко, Э. Ажэшку, Міцкевіча і інш[2].

Ушанаваньне памяці

У гонар Адама Гурыновіча ў Вялейцы названая вуліца, а ў Мядзелі — завулак[2].

Крыніцы

  1. ^ а б Сяргей Макарэвіч. (1 лютага 2009) Успомнілі паэта. Вялейка.org. Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ а б в Сяргей Макарэвіч. Выпраўляем памылкі. Вялейка. Праверана 14 чэрвеня 2012 г.

Літаратура

  • Гурыновіч Адам Гіляры Каліставіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Лойка А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. У 2 ч. Ч. 1. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн.: Выш. шк., 1989. — С. 293—306 — 319 с.

Вонкавыя спасылкі

Адам Гурыновічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў