Інфаркт міякарда: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
д W перанёс старонку Востры інфаркт міякарда у Інфаркт міякарда: адпаведна назову ў артыкуле
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:29, 30 жніўня 2013

Інфаркт міякарда — адна з клінічных формаў ішэмічнай хваробы сэрца, якая парцякае з разьвіцьцём ішэмічнага нэкроза ўчастка міякарда, абумоўленага абсалютнай ці адноснай няздатнасьцю яго крывезабесьпячэньня.

Этыялёгіі

Інфаркт міякарда разьвіваецца ў выніку абтурацыі прасьвету судзіны крывезабесьпячэньня міякарда ці каранарных артэрыяў). Чыньнікамі могуць стаць па частасьці сустракаемасьці:

  1. Атэрасклероз каранарных артэрыяў
  2. Хірургічная абтурация
  3. Эмбалізацыя каранарнай артэрыі
  4. Спазма каранарных артэрыяў

Патагенэз

Адрозьніваюць наступныя стадыі:

  1. Ішэмія
  2. Пашкоджаньні нэкрабіёзу
  3. Нэкроз
  4. Рубцаваньне

Ішэмія можа зьяўляцца прэдыктам інфаркту й доўжыцца калі заўгодна доўга. Пры вычарпаньні кампэнсатарных мэханізмаў кажуць аб пашкоджаньні, калі пакутуе мэтабалізм і функцыя міякарда, аднак зьмены носяць зваротны характар. Стадыя пашкоджаньня доўжыцца ад 4 да 7 гадзінаў. Нэкроз характарызуецца незваротнасьцю пашкоджаньняў. Праз адзін альбо два тыдні пасьля інфаркту некрытычны вучастак пачынае замяшчацца рубцова тканінай. Канчатковае фармаваньне рубца адбываецца праз 1-2 месяцы.

Клінічная карціна

Болевыя зоны пры міякардзе

Асноўная клінічная прыкмета — інтэнсіўны боль за грудавінай. Аднак болевыя адчуваньні могуць мець варыябельны характар. Спалечнік можа скардзіцца на пачуцьцё дыскамфорту ў грудзёх, боль ў жываце, горле, руцэ, лапатцы і гэтак далей. Нярэдка захворваньне мае бязболевы характар, што характэрна для хворых на цукровы дыябэт. Болевы сындром захоўваецца больш за 15 хвілінаў і можа цягнуцца нават гадзіну й купуецца праз некалькі гадзінаў, альбо пасьля ўжываньня наркатычных анальгетыкаў, нітраты ў гэтай сытуацыі неэфэктыўныя. Часам бывае прафузны пот.

У 20-30% выпадкаў пры буйнаасяроджаных паразах разьвіваюцца прыкметы сардэчнай недастатковасьці. Спалечнікі адзначаюць дыхавіцу, непрадуктыўны кашаль. Нярэдка сустракаюцца арытміі. Як правіла гэта розныя формы экстрасісталіі альбо фібрыляцыі перадсэрдзяў. Нярэдка адзіным сымптомам інфаркту міякарда зьяўляецца раптоўны прыпынак працы сэрца. Фактарамі, якія прыводзяць да міякарда, зьяўляюцца фізычная нагрузка, псыхаэмацыйнае напружаньне, стан стомы, гіпэртанічны крыз.

Вонкавыя спасылкі

Інфаркт міякардасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA