Ля Ліга: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_Испании_по_футболу?oldid=56636048
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 33: Радок 33:
* [http://www.resultsfromfootball.com/primeradivision-seasons.html Статыстыка лігі]
* [http://www.resultsfromfootball.com/primeradivision-seasons.html Статыстыка лігі]


{{Ля Ліга}}
{{Накід:Спорт}}
{{Накід:Спорт}}



Вэрсія ад 23:34, 5 жніўня 2013

Ля Ліга
Краіна Гішпанія
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1929
Колькасьць камандаў 20
Вылет у Сэгунда
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Гішпаніі, Кубак Гішпаніі
Міжнародныя кубкі Ліга Чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы УЭФА
Дзейны чэмпіён Барсэлёна (2012—2013)
Найбольш пасьпяховы клюб Рэал Мадрыд — 32
ТБ-партнэры Canal+ 1, GolT, C+ Liga, Cuatro, JSC sport

Ля Ліга (па-гішпанску: La Liga) — прафэсійная футбольная ліга Гішпаніі, вядомая яшчэ як Прымэра Дывізіён (па-гішпанску: Primera División). У герархіі лігаў чэмпіянату Гішпаніі займае першы радок, з чаго вынікае, што спаборніцтва вызначае чэмпіёна краіны. Ліга лічыцца адной зь лепшых футбольных лігаў у сьвеце. Усяго толькі дзевяць клюбаў станавіліся пераможцамі Ля Лігі. Пачынаючы з 1950-х гадох дамінуючымі клюбамі розыгрышаў спаборніцтва былі «Рэал» Мадрыд і «Барсэлёна». Аднак на працягу 1930-х і 1940-х гадох Ля Ліга была больш канкурэнтнай, то бок з сапраўднымі грандамі гішпанскага футболу, як то «Рэал» і «Барсэлёна», пасьпяхова канкуравалі «Валенсія», «Атлетыка» й «Атлетык», а ў 1990-х і 2000-х гадох — тая ж «Валенсія» й «Дэпартыва».

Гісторыя

Заснаваньне

Упершыню ідэю нацыянальнай футбольнай лігі ў Гішпаніі прапанаваў у красавіку 1927 году Хасэ Марыя Ача, дырэктар клюбу «Арэнас» з Гечо. Пасьля працяглых дыскусаў адносна памеру лігі й крытэраў допуску клюбаў, у канчатковым выніку Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя вызначыла дзясятку першых удзельнікаў Ля Лігі 1928 году. «Барсэлёна», «Рэал» Мадрыд, «Атлетык» Більбао, «Рэал Сасьедад», «Арэнас» і «Рэал Уніён» увайшлі ў лік удзельнікаў на правах папярэдніх пераможцаў Каралеўскага кубку. «Атлетык» Мадрыд, «Эспанёл» і «Эўропа» атрымалі правы ўдзелу ў якасьці папярэдніх фіналістаў кубка, а «Расінг» з Сантандэра заваяваў месца ў лізе шляхам перамогі ў пераходным турніры . Па стане на сэзон 2013—2014 гадоў толькі тры клюбы зь ліку заснавальнікаў, як то «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Атлетык» Більбао, ніколі не выбывалі ў ніжэйшы дывізіён.

Вонкавыя спасылкі

Ля Лігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў