Прусія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д інтэрвікі перанесеныя ў ВікіЗьвесткі
выпраўленьне спасылак
Радок 84: Радок 84:
=== Тэўтонскі ордэн (1224—1525) ===
=== Тэўтонскі ордэн (1224—1525) ===
{{Асноўны артыкул|Тэўтонскі ордэн}}
{{Асноўны артыкул|Тэўтонскі ордэн}}
У 1226 годзе польскі князь [[Конрад I Мазавецкі]] папытаў дапамогі ў [[Тэўтонскі ордэн|тэўтонскіх рыцараў]] у барацьбе супраць прусаў, абяцаўшы ім валоданьне гарадамі Кульм і Добрынь, а таксама захаваньне за імі захопленых тэрыторыяў. У 1232 годзе Тэўтонскія рыцары прыбылі ў [[Польшча|Польшчу]]. Заваяваньне прусаў і яцьвягаў, пачатае ў 1233, завяршылася ў 1283; два вялікіх паўстаньні прускіх плямёнаў (1242—1249 і 1260—1274) былі жорстка падушаны. У 1237 да Тэўтонскага ордэна далучыліся рэшткі [[Ордэн мечнікаў|Ордэны мечнікаў]], пацярпелага незадоўга да гэтай паразы ад ліцьвінаў. У выніку гэтага аб’яднаньня ўтварылася аддзяленьне Тэўтонскага ордэна ў [[Інфлянты|Інфлянтах]] і [[Курляндыя|Курляндыі]] — [[Лівонскі ордэн]]. Пасьля падначаленьня Прусіі пачаліся рэґулярныя паходы супраць паганскай [[ВКЛ|Літвы]]. У 1308—1309 Тэўтонскі ордэн захапіў у Польшчы [[Усходняе Памор'е]] з [[Гданьск]]ам. У 1346 дацкі кароль [[Вальдэмар IV Атэрдаг|Вальдэмар IV]] саступіў ордэну [[Эстляндыя|Эстляндыю]]. У 1380—1398 ордэн падпарадкаваў [[Жамойць]], аб’яднаўшы такім чынам свае валадарствы ў Прусіі і [[Лівонія|Лівоніі]], у 1398 захапіла выспа Готлянд, у 1402 набыў Новую марку.
У 1226 годзе польскі князь [[Конрад I Мазавецкі]] папытаў дапамогі ў [[Тэўтонскі ордэн|тэўтонскіх рыцараў]] у барацьбе супраць прусаў, абяцаўшы ім валоданьне гарадамі Кульм і Добрынь, а таксама захаваньне за імі захопленых тэрыторыяў. У 1232 годзе Тэўтонскія рыцары прыбылі ў [[Польшча|Польшчу]]. Заваяваньне прусаў і яцьвягаў, пачатае ў 1233, завяршылася ў 1283; два вялікіх паўстаньні прускіх плямёнаў (1242—1249 і 1260—1274) былі жорстка падушаны. У 1237 да Тэўтонскага ордэна далучыліся рэшткі [[Ордэн мечнікаў|Ордэны мечнікаў]], пацярпелага незадоўга да гэтай паразы ад ліцьвінаў. У выніку гэтага аб’яднаньня ўтварылася аддзяленьне Тэўтонскага ордэна ў [[Інфлянты|Інфлянтах]] і [[Курляндыя|Курляндыі]] — [[Лівонскі ордэн]]. Пасьля падначаленьня Прусіі пачаліся рэґулярныя паходы супраць паганскай [[ВКЛ|Літвы]]. У 1308—1309 Тэўтонскі ордэн захапіў у Польшчы [[Усходняе Памор’е]] з [[Гданьск]]ам. У 1346 дацкі кароль [[Вальдэмар IV Атэрдаг|Вальдэмар IV]] саступіў ордэну [[Эстляндыя|Эстляндыю]]. У 1380—1398 ордэн падпарадкаваў [[Жамойць]], аб’яднаўшы такім чынам свае валадарствы ў Прусіі і [[Лівонія|Лівоніі]], у 1398 захапіла выспа Готлянд, у 1402 набыў Новую марку.


Пагроза з боку Тэўтонскага ордэна прывяла да ўсталяваньня дынастычнага саюзу паміж Польшчаю і Літвою ([[Крэўская ўнія]] 1385). У [[Вялікая вайна 1409—1411 гадоў|Вялікай вайне 1409—1411 гадоў]] Тэўтонскі ордэн патрываў [[Грунвальдзкая бітва|паразу пры Грунвальдзе]] ад аб’яднаных сілаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Па [[Торунскі мір|Торунскаму міру]] 1411 ён, адмовіўшыся ад Жамойці і польскае Дожыньскай землі, выплаціў кантрыбуцыю. З гэтай паразы пачынаецца заход Ордэну.
Пагроза з боку Тэўтонскага ордэна прывяла да ўсталяваньня дынастычнага саюзу паміж Польшчаю і Літвою ([[Крэўская унія]] 1385). У [[Вялікая вайна 1409—1411 гадоў|Вялікай вайне 1409—1411 гадоў]] Тэўтонскі ордэн патрываў [[Грунвальдзкая бітва|паразу пры Грунвальдзе]] ад аб’яднаных сілаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Па [[Торунскі мір 1411 году|Торунскім міры 1411 году]] ён, адмовіўшыся ад Жамойці і польскае Дожынскай землі, выплаціў кантрыбуцыю. З гэтай паразы пачынаецца заход Ордэну.


Патрываўшы паразу ў [[Трынаццацігадовая вайна 1454—1466 гадоў|Трынаццацігадовай вайне]] 1454—1466, Тэўтонскі ордэн пазбавіўся Гданьскага Памор’я, Торуні, Марыенбурга, Эльблонга, біскупства Варміі і стаў васалам Польскага каралеўства. Рэзыдэнцыя вялікага маґістра была перанесена ў [[Кенігсбэрг]]. [[Лівонскі ордэн]] фактычна стаў самастойным.
Патрываўшы паразу ў [[Трынаццацігадовая вайна 1454—1466 гадоў|Трынаццацігадовай вайне]] 1454—1466, Тэўтонскі ордэн пазбавіўся Гданьскага Памор’я, Торуні, Марыенбургу, Эльблёнгу, біскупства Варміі і стаў васалам Польскага каралеўства. Рэзыдэнцыя вялікага маґістра была перанесена ў [[Кёнігсбэрг]]. [[Лівонскі ордэн]] фактычна стаў самастойным.


=== Ґерцаґства Прусія (1525—1618) ===
=== Ґерцаґства Прусія (1525—1618) ===
Радок 261: Радок 261:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
{{Крыніцы}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

* ''Acta Borussica''
* ''Acta Borussica''
* ''Allgemeines Archiv für die Geschichtskunde des Preußischen Staates'' (Leopold v. Ledebur, Hrsg.). Erster Band, Mittler, Berlin/Posen/Bromberg 1830, [http://books.google.de/books?id=_SsbAAAAYAAJ&pg=PA1#PPP7 390 Seiten].
* ''Allgemeines Archiv für die Geschichtskunde des Preußischen Staates'' (Leopold v. Ledebur, Hrsg.). Erster Band, Mittler, Berlin/Posen/Bromberg 1830, [http://books.google.de/books?id=_SsbAAAAYAAJ&pg=PA1#PPP7 390 Seiten].

Вэрсія ад 13:16, 28 ліпеня 2013

Прусія
Preußen

1525—1947
 

 

 

Сьцяг Прусіі Герб Прусіі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Прусіі

Прусія ў складзе Нямецкай імпэрыі

Афіцыйная мова Нямецкая
Сталіца Кёнігсбэрг (1525—1701)
Бэрлін (1701—1947)
Форма кіраваньня манархія (1525—1918)
рэспубліка (1918—1947)
Гісторыя
 • Герцагства
 • Унія з Брандэнбургам
 • Каралеўства
 • Вольная дзяржава
 • ліквідавана (фактычна)
 • ліквідавана (афіцыйна)

1525
27 жніўня 1618
18 студзеня 1701
9 лістапада 1918
30 студзеня 1934
25 лютага 1947
Плошча
 • агульная

297 007 км² (1939) км²
Насельніцтва
 • агульнае

41 915 040 чал. (1939)

Пру́сія (па-нямецку: Preußen) — гістарычная назва шэрагу раёнаў ва ўсходняй і цэнтральнай Эўропе, а менавіта:

  1. Населены аднайменным народам (прусы) рэґіён на паўднёва-усходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора, у сярэднявеччы заваяваны тэўтонскімі рыцарамі. Пазьней гэты рэґіён стаў звацца Усходняю Прусіяю.
  2. Ґерцагства (з 1525 году), курфюрства (з 1618 году, пад уладаю нямецкае дынастыі Гогенцолернаў). Уключала ўласна (Усходнюю) Прусію, а таксама Брандэнбург. Сталіца разьмяшчалася спачатку ў Кёнігсбэргу, а пасьля Трыццацігадовае вайны — у Бэрліне. Каралеўства (з 1701 году).
  3. Тэрытарыяльнае ўтварэньне («вольная дзяржава») у рамках Ваймарскае рэспублікі, узьніклае пасьля падзеньня Гагенцолераў у 1918 годзе, якое ўключала большую частку былога каралеўства. У 1947 годзе як тэрытарыяльнае ўтварэньне Прусія была ліквідавана па рашэньні саюзьнікаў у рамках паваеннай перабудовы Эўропы.

Гісторыя

V—XIII стагодзьдзі

Да XIII стагодзьдзя тэрыторыю Ўсходняе Прусіі засялялі прусы. Яны зьяўляліся аднымі з прамых пераемнікаў культуры шнуравае керамікі (III—II тыс. да н. э.) якая займала амаль усю кантынэнтальную Эўропу, акрамя Міжземнамор’я і Поўначы, — у тым ліку сучасную Цэнтральную Расею. Іх вылучэньне ў асобны народ з групы роднасных плямёнаў адносяць да V—VI стагодзьдзям. Пры гэтым характэрныя рысы ўласна прускае культуры прасочваюцца з пачатку нашае эры. Першыя селішчы ўласна прусаў паўсталі на ўзьбярэжжы цяперашняга Калінінградскага заліву. Затым, аж да IX стагодзьдзя, прусы мігравалі на захад, да ніжняй плыні Віслы.

У XIII павеку гэта тэрыторыя была захоплена Тэўтонскім ордэнам.

Тэўтонскі ордэн (1224—1525)

Асноўны артыкул: Тэўтонскі ордэн

У 1226 годзе польскі князь Конрад I Мазавецкі папытаў дапамогі ў тэўтонскіх рыцараў у барацьбе супраць прусаў, абяцаўшы ім валоданьне гарадамі Кульм і Добрынь, а таксама захаваньне за імі захопленых тэрыторыяў. У 1232 годзе Тэўтонскія рыцары прыбылі ў Польшчу. Заваяваньне прусаў і яцьвягаў, пачатае ў 1233, завяршылася ў 1283; два вялікіх паўстаньні прускіх плямёнаў (1242—1249 і 1260—1274) былі жорстка падушаны. У 1237 да Тэўтонскага ордэна далучыліся рэшткі Ордэны мечнікаў, пацярпелага незадоўга да гэтай паразы ад ліцьвінаў. У выніку гэтага аб’яднаньня ўтварылася аддзяленьне Тэўтонскага ордэна ў Інфлянтах і Курляндыі — Лівонскі ордэн. Пасьля падначаленьня Прусіі пачаліся рэґулярныя паходы супраць паганскай Літвы. У 1308—1309 Тэўтонскі ордэн захапіў у Польшчы Усходняе Памор’е з Гданьскам. У 1346 дацкі кароль Вальдэмар IV саступіў ордэну Эстляндыю. У 1380—1398 ордэн падпарадкаваў Жамойць, аб’яднаўшы такім чынам свае валадарствы ў Прусіі і Лівоніі, у 1398 захапіла выспа Готлянд, у 1402 набыў Новую марку.

Пагроза з боку Тэўтонскага ордэна прывяла да ўсталяваньня дынастычнага саюзу паміж Польшчаю і Літвою (Крэўская унія 1385). У Вялікай вайне 1409—1411 гадоў Тэўтонскі ордэн патрываў паразу пры Грунвальдзе ад аб’яднаных сілаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Па Торунскім міры 1411 году ён, адмовіўшыся ад Жамойці і польскае Дожынскай землі, выплаціў кантрыбуцыю. З гэтай паразы пачынаецца заход Ордэну.

Патрываўшы паразу ў Трынаццацігадовай вайне 1454—1466, Тэўтонскі ордэн пазбавіўся Гданьскага Памор’я, Торуні, Марыенбургу, Эльблёнгу, біскупства Варміі і стаў васалам Польскага каралеўства. Рэзыдэнцыя вялікага маґістра была перанесена ў Кёнігсбэрг. Лівонскі ордэн фактычна стаў самастойным.

Ґерцаґства Прусія (1525—1618)

Асноўны артыкул: Прусія (герцагства)

У 1525 Вялікі Маґістар Тэўтонскага Ордэна Альбрэхт Брадэнбургскі, пяройдучы ў пратэстанцызм, па радзе Марціна Лютэра сэкулярызаваў землі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі, ператварыўшы іх у свецкае ґерцаґства, зьмешчанае ў леннай залежнасьці ад Польшчы.

Альбрэхт таксама рэфармаваў усю дзяржаўную сыстэму. Ствараліся новыя ўрадавыя ўстановы. У 1544 годзе ў Кенігзбэрзе ўтвораны унівэрсытэт, уладкованы па ўзоры іншых нямецкіх унівэрсытэтаў. Рэформы Альбрэхта згулялі значную ролю ў разьвіцьці Прусіі, спрыялі яе эканамічнаму і культурнаму разьвіцьцю. Памёр Альбрэхт 20 сакавіка 1568 году на 78-м годзе жыцьця ў замку Тапіаў (Гвардэйск).

Пасьля яго сьмерці сытуацыя ў Прусіі зноў ускладнілася. Яго хворы сын, Альбрэхт Фрэдэрэк, практычна не прымаў удзелу ў кіраваньні ґерцаґствам. З 1578 году Прусіяю сталі кіраваць рэґенты зь нямецкай дынастыі Гагенцолераў. Бо ў Альбэрта Фрэдэрыка не было сыноў, курфюрст Брандэнбургу Ёахім Фрыдрых жэніць свайго сына Яана Жыгімонта на Ганьне Прускай, дочкі Альбрэхта ў надзеі ўсталяваць дынастычнае сваяцтва і пасьля яго сьмерці далучыць землі Прусіі да Брандэнбурга. Так і здарылася. У 1618 Альбрэхт Фрэдэрык памірае і прускае ґерцаґства пераходзіць курфюрсту Брандэнбурга Яану Жыгімонту.

Курфюрства Брандэнбург-Прусія (1618—1701)

Асноўны артыкул: Брандэнбург-Прусія

Улада Брадэнбурґскіх курфюрстаў у далучаных землях Прусіі была даволі хісткае. Па-першае Прусія працягвала знаходзіцца ў леннай залежнасьці ад Польшчы, па-другое Польшча сама жадала валодаць гэтымі тэрыторыямі, марачы далучыць Прусію да каронных земляў у выглядзе ваяводзтва. Брандэнбурґ жа тым часам моцна пакутаваў ад распачатае Трыццацігадовай вайны і не мог праводзіць актыўную палітыку па замацаваньні за сабою нованабытых земляў.

Значнае ўзмацненьне Брадэнбургска-Прускай дзяржавы адбылося пры кіраваньні Фрыдрыха Вільгельма I. Яго палітыка спрыяла прытоку імігрантаў у разбураны вайною Брандэнбурґ і спрыяла яго хуткаму аднаўленьню. З мэтаю зьнішчэньня леннае залежнасьці Прусіі ад Польшчы і дасягненьня яе сувэрэнітэту курфюрст прыняў удзел у швэцка-польскай вайне 1655—1661 гадоў. Перамога над палякамі ў трохдзённай бітве пад Варшаваю, здабытая пры дапамозе брадэнбурґскіх войскаў, значна ўзмацніла пазыцыі курфюрста. 20 лістапада 1656 Карл X склаў з курфюрстам дамову ў Лабіаў, па якім Фрыдрых-Вільгельм атрымліваў поўны сувэрэнітэт у Прусіі. У адпаведнасьці Вяляўска-Будгошчскім трактатам 1657 гэты сувэрэнітэт прызнаецца Рэччу паспалітай. Зараз на карце Эўропы зьяўляецца новая дзяржава Брандэнбург-Прусія, якая дзякуючы высілкам Фрыдрыха Вільгельма I значна ўзмацняецца і абрастае новымі землямі.

Каралеўства Прусія (1701—1918)

Асноўны артыкул: Прусія (каралеўства)

18 студзеня 1701 году ў Кёнігсбэргу сын Фрыдрыха Вільгельма курфюрст Брадэнбурскі Фрыдрых III быў каранаваны каралём Прусіі і прыняў тытул Фрыдрыха I, пры гэтым назва Прусія была прысвоена ўсёй Брандэрбурска-Прускай дзяржаве.

Хоць ніякімі асоба важнымі для дзяржавы падзеямі кіраваньне Фрыдрыха I адзначана не было, каралеўскі тытул кіраўніка падняў міжнародны прэстыж Прусіі.

Пасьля сьмерці Фрыдрыха I у 1713 годзе на прускі пасад уступіў Фрыдрых Вільгельм I, празваны Каралём-жаўнерам. Фрыдрых-Вільгельм I перабудаваў уладныя структуры буйных гарадоў, такіх, як Бэрлін, Кёнігсбэрг і Штэтын. Гарады атрымлівалі прызначаных каралём штат-прэзыдэнтаў, адначасова якія робяцца старшынямі вайсковых і зямельных палатаў у дадзенай правінцыі. Падчас яго кіраваньня прускае войска стала мацнейшым войскам у Эўропе.

З 1740 па 1786 гг. каралём Прусіі быў Фрыдрых II Вялікі. У гэты пэрыяд Прусія ўдзельнічала ў шматлікіх войнах. Ужо ў 1740 годзе пачынаецца Вайна за аўстрыйскую спадчыну (17401748), у выніку якой Прусія захапіла вялікую частку Сілезіі.

У 1756—1763 гадах Прусія ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне, у якое атрымала перамогу, панясучы, аднак, вялікія страты. У 1757 і 1759 гадах Прусія патрывала паразу ад расейскіх войскаў у бітве пры Грос-Эгерсдорфе і ў Кунерсдорфскай бітве. У выніку большасьць прускіх правінцыяў былі заняты або расейцамі, або аўстрыйцамі. Аднак у 1762 годзе пасьля сьмерці расейскай імпэратаркі Лізаветы прыйшэлы да ўлады Пётар III склаў з Фрыдрыхам II перамір’е і вярнуў землі, заваяваныя расейскім войскам. Усьлед за Расеяю перамір’е было складзена 22 траўня 1762 гады паміж Прусіяю і Францыяю, а 24 лістапада — перамір’е паміж Прусіяю і Аўстрыяю. У выніку вайны Прусія канчаткова ўвайшла ў круг вядучых эўрапейскіх дзяржаваў.

Апошняя вайна, у якой ўдзельнічала Прусія падчас кіраваньня Фрыдрыха II, — вайна за баварскую спадчыну 1778—1779 гадоў. Прусія атрымала перамогу, аднак не атрымала ад вайны ніякіх выгодаў.

Фрыдрых II сканаў у 1786 году ў Патсдаме, не пакінуўшы прамога спадчынніка. Яго пераемнікам стаў яго пляменьнік Фрыдрых Вільгельм II. Пры ім сыстэма кіраваньня, створаная Фрыдрыхам, стала руйнавацца, і пачаўся заняпад Прусіі. Пры Фрыдрыху Вільгельме II, падчас Вялікае францускае рэвалюцыі Прусія разам з Аўстрыяю склала ядро 1-й антыфранцускай кааліцыі, аднак пасьля шэрагу паразаў была змушана падпісаць сэпаратны Базэльскі мір з Францыяю ў 1795 годзе.

У 1797 годзе пасьля сьмерці Фрыдрыха Вільгельма II на пасад уступіў яго сын, Фрыдрых Вільгельм III. Фрыдрых Вільгельм апынуўся слабым і нерашучым кіраўніком. У напалеонаўскіх войнах ён доўгі час ня мог вызначыцца, на якім ён боку. Ён абяцаў садзейнічаньне Аўстрыі, але нічога не распачаў пасьля ўварваньня ў гэту краіну Напалеона ў 1805 годзе, спадзяючыся набыць ад Францыі наўзамен за нэўтралітэт Прусіі Гановэр і іншыя землі на поўначы. 1 кастрычніка 1806 году Прусія прад’явіла Напалеону ўльтыматум, а ўжо 8 кастрычніка 1806 году Напалеон напаў на Прусію. У выніку прускае войска была разгромлена Напалеонам у бітвах пры Ене і Аўэрштэдце. Па Тыльзіцкаму міру 1807 году Прусія страціла каля паловы сваіх тэрыторыяў. У студзені 1813 году Прусія вызвалена ад напалеонаўскіх войскаў. Па выніках Венскага кангрэса 1814—1815 гадоў Прусіі былі вернутыя Рэйнская Прусія, Вэстфалія, Познань і частка Саксоніі.

Войны за аб’яднаньне Нямеччыны

У 18481850 і 1864 гадах Прусія сумесна з Нямецкім саюзам вяла вайну супраць Даніі за ўладаньне ґерцаґствамі Шлезьвіг і Гальштэйн (Глядзіце Дацка-пруская вайна 1848—1850, Дацкая вайна 1864 году). Па выніках вайны ґерцаґства былі абвешчаны сумеснымі валадарствамі Прусіі і Аўстрыі, якая стаяла на чале Нямецкага саюзу.

Імкненьне Аўстрыі і Прусіі да аб’яднаньня ўсіх нямецкіх земляў пад сваёю эгідаю прывяло да пачатку ў 1866 годзе Аўстра-Прускае вайны вынікамі якое сталі анэксія Прусіяю тэрыторыяў Гановера, Кургэсэна,Насаў, Шлезьвіг-Гальштэйна, Франкфурта-на-Майне, дасягнутае з прычыны гэтых анэксіяў тэрытарыяльнае злучэньне рэйнскіх правінцыяў Прусіі з асноўнаю тэрыторыяю каралеўства і ўтварэньне Паўночнанямецкага саюзу, аб’ядналага 21 нямецкую дзяржаву.

У 18701871 гадах Прусія вяла вайну супраць Францыі, па выніках якой да Паўночнанямецкага саюзу былі далучаны паўднёванямецкія землі — Бадэн, Вюртэмбэрг і Баварыя. 18 студзеня 1871 году, яшчэ да канчатка вайны, у Вэрсалі міністар-прэзыдэнт Прусіі Бісмарк і прускі кароль Вільгельм I абвясьцілі пра стварэньне Нямецкай імпэрыі.

З гэтай даты пачынаецца гісторыя Прусіі ў складзе адзінай Нямецкай дзяржавы.

У складзе Нямеччыны

Карта каралеўства Прусія 1905 (складовая частка Нямецкае імпэрыі)

Новая імпэрыя Бісмарка стала адной з самых магутных дзяржаваў з краінаў кантынэнтальнае Эўропы. Панаваньне Прусіі ў новай імпэрыі было амаль гэтак жа абсалютным, як гэта было ў Паўночна-Нямецкім саюзе. Прусія мела тры пятых плошчы імпэрыі, і дзьве траціны яе насельніцтва. Імпэратарская карона стала спадчыннай дынастыі Гагенцолераў.

Аднак карані будучых праблемаў знаходзіліся ў глыбокіх адрозьненнях паміж імпэрскае і прускае сыстэмамі. Імпэрыя мела сыстэму ўсеагульнага і роўнага выбарчага права для ўсіх мужчын старэй 25 гадоў. У той жа час, Прусія захавала сыстэму галасаваньня з абмежавальнымі трыма клясамі, у якое 17,5 % насельніцтва кантралявала ўсе сфэры жыцьця. Імпэрскі канцлер быў, за выключэньнем двух пэрыядаў (студзень-лістапад 1873 і 1892—1894 гадоў) таксама прэм’ер-міністрам Прусіі, і гэта азначала, што на працягу большае часткі існаваньня імпэрыі, каралю/імпэратару і прэм’ер-міністру/канцлеру прыйшлося шукаць большасьці ў выбарчых заканадаўчых органах дзьвюх абсалютна розных выбарчых сыстэмаў.

На момант стварэньня імпэрыі дзьве траціны насельніцтва Прусіі было сельскім. Аднак на працягу 20 наступных гадоў становішча зьмянілася і на гарадскія селішчы ўжо даводзілася дзьве траціны насельніцтва. Тым ня менш, межы выбарчых акругаў так і не былі зьменены, каб адбіць рост насельніцтва і ўплыў гарадоў.

Бісмарк разумеў, што астатняя частка Эўропы некалькі скептычна ставіцца да сілы новага Рэйху, і зьвярнуў сваю ўвагу на захаваньне міру накшталт Бэрлінскага кангрэса.

Вільгельм I памёр у 1888 годзе, і яго на троне зьмяніў спадчынны прынц — Фрыдрых III. Новы імпэратар, быў англяфілам і плянаваў ажыцьцявіць шырокія лібэральныя рэформы. Але ён памёр праз 99 дзён з моманту свайго ўзыходжаньня на трон. Яго спадчыннікам стаў 29-летні сын, Вільгельм II.

Вільгельм паўстаў супраць сваіх бацькоў у іх лібэральных спробах і пакінуў прусаў пад апекаю Бісмарка. Новы кайзэр хутка сапсаваў адносіны з брытанскай і расійскай каралеўскімі сем’ямі (хоць і быў роднасна злучаны зь імі), стаў іх супэрнікам і нарэшце ворагам. Вільгельм II адхіліў Бісмарка ад пасады ў 1890 годзе і пачаў кампанію мілітарызацыі і авантурызму ў вонкавай палітыцы, што ў канчатковым выніку прывяло Нямеччыну да ізаляцыі.

Падчас Аўстра-Вугорскага канфлікту з Сэрбіяю кайзэр зьехаў у адпачынак, і пасьпешныя пляны мабілізацыі некалькіх дзяржаваў прывялі да катастрофы — Першай сусьветнай вайне (1914—1918). За выйсьце з вайны бальшавікі, паводле Берасьцейскага міру (1918 год), пагадзіліся на акупацыю буйных рэґіёнаў заходняе часткі Расейскае імпэрыі, якія межавалі з Прусіяю. Нямецкі кантроль над гэтымі тэрыторыямі доўжыўся ўсяго некалькі месяцаў і спыніўся з-за паразы нямецкага войска і перамогі нямецкае рэвалюцыі, якія прывялі да адлучэньня кайзэра ад трона і яго выгнаньня.

Паваенная Вэрсальская дамова прымусіла Нямеччыну несьці поўную адказнасьць за вайну. Дамова была падпісана ў Вэрсалі, у зале люстэркаў, дзе нямецкая імпэрыя і была створана. Па гэтай мірнай дамове Прусія страціла шэраг тэрыторыяў, раней якія ўваходзілі ў яе склад (Верхняя Сілезія, Познань, частка правінцыяў Усходняя і Заходняя Прусія, Саар, Паўночны Шлезьвіг і некаторыя іншыя).

Яшчэ да завяршэньня вайны ў Нямеччыне ўспыхнула Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г., якая прымусіла Вільгельма II зрачыся і ад прускага пасаду, і ад злучанага зь ім тытула нямецкага імпэратара. Нямеччына стала рэспублікаю, Каралеўства Прусія было пераназвана ў Вольная дзяржава Прусія.

У складзе Ваймарскай рэспублікі

Ваймарская рэспубліка засталася «саюзнай дзяржаваю», а землі былі дзяржавамі, хоць і з абмежаваным сувэрэнітэтам. Менавіта нераўнапраўе яе чальцоў, першым чынам, і характарызавала фэдэралістычную структуру Ваймарскае рэспублікі. На тэрыторыі Прусіі пражывала амаль 2/3 насельніцтвы, тут была шырока разьвіта прамысловасьць і вайсковая арґанізацыя. З прычыны гэтага Прусія захавала сваё дамінантнае становішча ў Нямеччыне ў параўнаньні зь іншымі нямецкімі землямі. Пляны тэрытарыяльнай перабудовы Нямеччыны сустракалі разьлютаваны супраціў. арт.18 Канстытуцыі ўсталёўваў, што тэрытарыяльныя зьмены існых і стварэньне новых земляў у межах нямецкай імпэрыі адбываецца шляхам імпэрскага закону, які зьмяняе канстытуцыю, што ў прамым сэнсе азначала, што ніякая тэрытарыяльная перабудова немагчыма без згоды Прусіі.

Нераўнапраўе выяўлялася і ў прадстаўніцтве земляў у Райхстазе. Прусія тут атрымала 2/5 галасоў і сытуацыю не магло зьмяніць нават уключэньне ў канстытуцыю «антыпрускае абмоўкі», якая прадугледжвала, што палову прускіх галасоў павінны мець прадстаўнікі прускіх правінцыйных кіраваньняў, а не прускі ўрад. Такім чынам, з 66 галасоў у Райхстазе Прусія мела 26, Баварыя — 11, Саксонія — 7, Вюртэмберг — 4, Бадэн — 3, Цюрынгія, Гессен, Гамбург — па 2, астатнія 9 земляў па 1 голасу. Усё гэта казала пра тое, што ніводнае рашэньне не магло быць прынята супраць волі Прусіі.

Прусія ў эпоху Трэцяга райха

Пасьля прыходу 30 студзеня 1933 году да ўлады ў Нямеччыне нацыянал-сацыялістаў Прусія працягвала заставацца ў складзе Нямеччыны на адмысловым становішчы. Ужо 30 студзеня райхскамісарам Прусіі стаў віцэ-канцлер у сфармаваным урадзе Адольфа Гітлера Франц фон Папэн[1].

Пасьля ўводзін пастоў імпэрскіх намеснікаў (райхсштатгальтэраў) у землях Нямеччыны з 7 красавіка 1933 году і да свае сьмерці 30 красавіка 1945 году імпэрскім намесьнікам Прусіі быў сам А. Гітлер, а яе міністрам-прэзыдэнтам з 11 красавіка 1933 да 23 красавіка 1945 году[2] быў прэзыдэнт Райхстага Герман Герынг. Яму ж 30 студзеня 1935 году А. Гітлер даручыў адначасова выконваць яго абавязкі райхсштатгальтэра Прусіі, але фармальна застаючыся часткаю прускай дзяржавы[3].

Ліквідацыя Прусіі

Пасьля капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне у 1945 годзе і пераходу вярхоўнае ўлады ў краіне да хаўрусьніцкіх акупацыйных уладаў, апошнімі прадпрымаюцца меры па расфармаваньні велізарнай Прусіі, разгляданае імі як апора нямецкага мілітарызму і рэакцыі. На працягу 1945—1946 гг. распараджэньнямі хаўрусьніцкіх уладаў са складу Прусіі канфіскоўваюцца розныя яе тэрыторыі.

Гэты працэс завяршыўся з прыняцьцем саюзнай Кантрольнай радаю ў Нямеччыне 25 лютага 1947 гады Закона «Пра ліквідацыю Прускай дзяржавы». 1 сакавіка 1947 году Кантрольнай радаю афіцыйна заяўлена пра тое, што Пруская дзяржава «зьяўлялася крыніцаю мілітарызму і рэакцыі ў Нямеччыне», і таму яно больш не існуе.

Усходняя Прусія была падзелена паміж Савецкім Саюзам і Польшчаю. У склад Савецкага Саюзу разам са сталіцаю Кёнігзбэргам (які быў пераназваны ў Калінінград) увайшла адна траціна Ўсходняе Прусіі, на тэрыторыі якое была створана Калінінградская вобласьць. Невялікая частка, якая ўключала частка Куршскае касы і горад Кляйпэда (Кляйпэдскі край), была перададзена Летувіскай ССР. Таксама да Польшчы адышлі Ніжняя Сілезія, вялікая частка Памэраніі і іншыя тэрыторыі да ўсходу ад лініі Одар-Нэйсэ.

Астатнія тэрыторыі ліквідаванай Прускай дзяржавы ўвайшлі ў склад іншых фэдэральных земляў Нямеччыны, такіх як Брандэнбург, Гэсэн, Ніжняя Саксонія, Райнлянд-Пфальц, Паўночны Райн-Вэстфалія, Саксонія-Ангальт, Турынгія, Шлезьвіг-Гальштайн, Мэкленбург-Пярэдняя Памеранія, Бадэн-Вюртэмбэрг, Заарлянд. У 1990 годзе самастойнаю зямлёю Нямеччыны стала былая сталіца Прусіі — Бэрлін.

Такім чынам, з 16 земляў сучаснае Фэдэратыўнае Рэспублікі Нямеччына 12 цалкам ці часткова разьмешчаны на тэрыторыях, раней якія ўваходзілі ў склад Прусіі.

Значэньне Прусіі

Гістарычна Прусія зьяўлялася цэнтрам і часткаю земляў Нямеччыны. З 1871 году, паслья ўтварэньня адзінай Нямецкай імпэрыі, стала губляць свае пазыцыі ў якасьці самастойнага суб’екта, паколькі ўзначаліўшы аб’яднаньне краіны стала ў штодзённай свядомасьці ў значнай ступені сынанімічная новай дзяржаве.

Геаграфія і насельніцтва Прусіі

Тэрыторыя Прусіі значна зьмянялася зь цягам часу. Так, у XIV павеку Прусія складалася з тэрыторыю цяперашняга Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы, Калінінградзкае вобласьці і Кляйпэдзкага раёна Летувы. Напачатку XX стагодзьдзя каралеўства Прусія складалася з «уласна Прусіі» (Усходняй і Заходняй Прусіі), Брандэнбург, правінцыі Саксоніі (тэрыторыя цяперашняе зямлі Саксонія-Анхальт і частка зямлі Цюрынгія), Памэраніі, Рэйнскай правінцыі, Вэстфаліі, Сілезію, Лужынкі, Шлезьвіг-Гальштэйн, Гановер, Гесэн-Насаў і правінцыю Гагенцолерн.

У 1914 годзе плошча тэрыторыі Прусіі складала 354 490 км².

Насельніцтва Прусіі па гадах (17401939)

Зьмена колькасьці насельніцтва Прусіі
Год Насельніцтва Год Насельніцтва Год Насельніцтва
1740 2 240 000 1840 14 929 000 1890 29 957 000
1786 5 430 000 1852 16 935 000 1900 34 473 000
1800 9 700 000 1861 18 491 000 1910 40 165 000
1816 10 349 000 1864 19 255 000 1925 38 176 000
1828 12 726 000 1871 24 689 000 1933 39 934 000
1834 13 510 000 1880 27 279 000 1939 41 334 000

Узнагароды Прусіі

Ордэны Прусіі

Ордэн «За заслугі ў навуцы і мастацтве» (Прусія) па-нямецку: Orden «Pour le Merite» fur Wissenschaft und Kunste

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ К. А. Залесский"НСДАП. Власть в Третьем рейхе". М., Эксмо, 2005. С. 411
  2. ^ Hermann Goring: Timeline
  3. ^ http://dic.academic.ru/dic.nsf/sie/14207/ПРУСІЯ

Літаратура

  • Acta Borussica
  • Allgemeines Archiv für die Geschichtskunde des Preußischen Staates (Leopold v. Ledebur, Hrsg.). Erster Band, Mittler, Berlin/Posen/Bromberg 1830, 390 Seiten.
  • Max Toeppen: Historisch-komparative Geographie von Preußen, Gotha 1858, 398 Seiten.
  • Scriptores rerum Prussicarum – Die Geschichtsquellen der preußischen Vorzeit (T. Hirsch, M. Töppen und E. Strehlke, Hrsg.), mit deutschsprachigen Anmerkungen, fünf Bände (1861–1874), Band 1, Band 2, Bend 3.
  • Die preußische Landesgesetzgebung – Sammlung von Textausgaben (Max Apt, Hrsg.). Buchhandlung des Waisenhauses, Halle/S. u. Berlin 1933–1935. Etwa 14 Bände (mit Nachträgen).
  • Kurt Adamy, Kristina Hübener (Hrsg.): Geschichte der Brandenburgischen Landtage. Von den Anfängen 1823 bis in die Gegenwart. Verlag für Berlin-Brandenburg, 1999, ISBN 3-930850-71-0.
  • Udo Arnold: Preußen und Berlin. Lüneburg 1981.
  • Udo Arnold: Preußen als Hochschullandschaft im 19./20. Jahrhundert. Lüneburg 1992.
  • Udo Arnold: Preußische Landesgeschichte. Petersberg 2001.
  • Dirk Blasius (Hrsg.): Preußen in der deutschen Geschichte. Verlagsgruppe Athenäum, Hain, Scriptor, Hanstein, Königstein/Taunus 1980, ISBN 3-445-02062-0. Mit Auswahlbibliografie und Personenregister.
  • Peter Brandt, Reiner Zilkenat (Hrsg.): Preußen. Ein Lesebuch. LitPol Verlag, Berlin 1981, ISBN 3-88279-021-0.
  • Handbuch der preußischen Geschichte, hrsg. im Auftrag der Historischen Kommission zu Berlin:
    • Band 1: Wolfgang Neugebauer (Hg.): Das 17. und 18. Jahrhundert und große Themen der Geschichte Preußens. Walter de Gruyter, Berlin New York 2009.
    • Band 2: Otto Büsch (Hg.): Das 19. Jahrhundert und große Themen der Geschichte Preußens. Walter de Gruyter, Berlin New York 1992.
    • Band 3: Wolfgang Neugebauer (Hg.): Vom Kaiserreich zum 20. Jahrhundert und große Themen der Geschichte Preußens. Berlin New York 2000.
  • Otto Büsch, Wolfgang Neugebauer (bearb. u. Hg.): Moderne Preußische Geschichte 1648–1947. Eine Anthologie. 3 Bde., Walter de Gruyter, Berlin New York 1981 (Veröffentlichungen der Historischen Kommission zu Berlin, Bd. 52/1-3. Forschungen zur Preußischen Geschichte), ISBN 3-11-008324-8.
  • Otto Büsch, Monika Neugebauer-Wölk (Hrsg.): Preußen und die revolutionäre Herausforderung seit 1789. Ergebnisse einer Konferenz. Berlin 1991 (Veröffentlichungen der Historischen Kommission zu Berlin, Bd. 78. Forschungen zur preußischen Geschichte), ISBN 3-11-012684-2.
  • Christopher Clark: Preußen. Aufstieg und Niedergang 1600–1947. bpb 2007, ISBN 978-3-89331-786-8.
  • Beate Engelen: Soldatenfrauen in Preußen. Münster 2005 (Herrschaft und soziale Systeme in der Frühen Neuzeit, Bd. 7), ISBN 3-8258-8052-4.
  • Gerhard Friedrich: Fontanes preußische Welt. Armee – Dynastie – Staat. Baltica Verlag, Flensburg 2001, ISBN 3-934097-12-X.
  • Oswald Hauser: Preußische Staatsraison und nationaler Gedanke. Neumünster 1960
  • Oswald Hauser: Preußen, Europa und das Reich. Köln 1987
  • Klaus Herdepe: Die Preußische Verfassungsfrage 1848. ars et unitas, Neuried 2003 (Deutsche Universitätsedition, Bd. 22), ISBN 3-936117-22-5.
  • Reinhart Koselleck: Preußen zwischen Reform und Revolution. Allgemeines Landrecht, Verwaltung und soziale Bewegung von 1791 bis 1848. Klett-Cotta, Stuttgart 1987, ISBN 3-608-95483-X.
  • Wolfgang Neugebauer: Die Geschichte Preußens. Von den Anfängen bis 1947. Piper, München 2006, ISBN 3-492-24355-X.
  • Uwe A. Oster: Preußen. Geschichte eines Königreichs. Piper, München 2010, ISBN 3-492-05191-X.
  • Hans-Joachim Schoeps: Preußen. Geschichte eines Staates. Bilder und Zeugnisse. Ullstein, Frankfurt a.M., Berlin 1992 (zuerst Frankfurt a.M., Berlin: Propyläen Verlag, 1966, 1967), ISBN 3-550-08585-0.
  • Julius H. Schoeps: Preußen, Geschichte eines Mythos. 2. erw. Aufl., Bebra Verlag, Berlin 2001, ISBN 3-89809-030-2.
  • Eberhard Straub: Eine kleine Geschichte Preußens. Siedler, Berlin 2001, ISBN 3-88680-723-1.
  • Friedemann Bedürftig (Hrsg.): Preußisches Lesebuch. Bilder, Texte, Dokumente. Unipart-Verlag, Stuttgart 1981, ISBN 3-8122-8101-5.
  • Marion Gräfin Dönhoff: Preußen. Maß und Maßlosigkeit. Goldmann, München 1998, ISBN 3-442-75517-4.
  • Hans Dollinger: Preußen. Eine Kulturgeschichte in Bildern und Dokumenten. Prisma, Gütersloh 1985, ISBN 3-570-09624-6. Mit einem Vorwort von Marion Gräfin Dönhoff und einer synchronoptischen Zeittafel zur Geschichte und Kultur Preußens.
  • Bernt Engelmann: Preußen. Land der unbegrenzten Möglichkeiten. München 1981, ISBN 3-442-11300-8.
  • Joachim Fernau: Sprechen wir über Preußen. Die Geschichte der armen Leute. Herbig Verlag, Berlin und München 1999, ISBN 3-7766-2132-X.
  • Siegfried Fischer-Fabian: Preußens Krieg und Frieden. Der Weg ins Deutsche Reich. Droemer Knaur, München und Zürich 1981, ISBN 3-426-26043-3. Mit 50 Abbildungen, Zeittafel 1786–1871, Literaturverzeichnis, Register und Bildnachweis.
  • Siegfried Fischer-Fabian: Preußens Gloria. Der Aufstieg eines Staates. Lübbe Verlag, Bergisch Gladbach 2007, ISBN 978-3-404-64227-4.
  • Sebastian Haffner: Preußen ohne Legende. Gruner u. Jahr, Hamburg 1979, ISBN 3-442-11511-6. Mit 8 Karten, Zeittafel von 1134 bis 1947, Personenregister und Bildnachweis; Bildteil von Ulrich Weyland.
  • Sebastian Haffner, Wolfgang Venohr: Preußische Profile. Ullstein, Berlin 2001, ISBN 3-548-26586-3.
  • Alwin Hanschmidt, Die Grafschaft Lingen und Brandenburgs-Preußens Expansion nach Westen. In: Emsländische Geschichte Bd. 13, Haselünne 2006, S. 425–440.
  • Ludwig Hüttel: Friedrich-Wilhelm von Brandenburg der Große Kurfürst 1620–1688, Süddeutscher Verlag, München 1981, ISBN 3-7991-6108-2.
  • Ingrid Mittenzwei, Erika Herzfeld: Brandenburg-Preußen 1648 bis 1798. Das Zeitalter des Absolutismus in Text und Bild. Berlin (Ost) 1987, ISBN 3-373-00004-1. Anhang mit Sigelverzeichnis, Personenregister und Bildnachweis.
  • Heinz Ohff: Preußens Könige. Pieper Verlag, München Zürich 2001, ISBN 3-492-23359-7. Mit 39 S/w-Abbildungen, einer Zeittafel, einer Auswahlbibliografie und einem Personenregister.
  • Wolfgang Ribbe, Hansjürgen Rosenbauer (Hrsg.): Preußen. Chronik eines deutschen Staates. Berlin 2000, ISBN 3-87584-023-2. Begleitbuch zur gleichnamigen sechsteiligen Fernsehreihe, mit zahlreichen Abbildungen.
  • Johannes Rogalla von Bieberstein: Preußen als Deutschlands Schicksal, München 1981, ISBN 3-597-10336-7.
  • Jürgen W. Schmidt (Hg.): Polizei in Preußen im 19. Jahrhundert, Ludwigsfelde 2011, ISBN 978-3-933022-66-0.
  • Hans-Joachim Schoeps: Preußen gestern und morgen. Preussen Verlag, Eutin-Fissau, Essay.
  • Kerski, Basil (Hrsg.): Preußen – Erbe und Erinnerung. Essays aus Polen und Deutschland. Deutsches Kulturforum östliches Europa e.V., 1. Aufl., 2005, ISBN 978-3-936168-17-4.
  • Preußen. Versuch einer Bilanz. Fünfbändiger Katalog zur gleichnamigen Ausstellung der Berliner Festspiele vom 15. August–15. November 1981 im Gropius-Bau in Berlin, Rowohlt, Reinbek 1981.
    • Band 1 Preußen. Versuch einer Bilanz. Hg. von Gottfried Korff, 1500-ISBN 3-499-34001-1.
    • Band 2 Preußen. Beiträge zu einer politischen Kultur. Hg. von Manfred Schlenke, 1000-ISBN 3-499-34002-X.
    • Band 3 Preußen. Zur Sozialgeschichte eines Staates. Bearb. von Peter Brandt, 1000-ISBN 3-499-34003-8.
    • Band 4 Preußen. Dein Spree-Athen. Beiträge zu Literatur, Theater und Musik in Berlin. Hg. von Hellmut Kühn, 1000-ISBN 3-499-34004-6.
    • Band 5 Preußen im Film. Eine Retrospektive der Stiftung Deutsche Kinemathek. Hg. von Axel Marquardt und Heinz Rathsack, 1000-ISBN 3-499-34005-4.

Вонкавыя спасылкі

Прусіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў