Розьніца паміж вэрсіямі «Васіль Цяпінскі»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
д (выдаленая Катэгорыя:Унітарыянства; дададзеная Катэгорыя:Унітарыяне з дапамогай HotCat)
д (Typo fixing using AWB)
 
=== Рэлігійныя погляды ===
Васіль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя й культурна-асьветніцкія традыцыі [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], быў асабіста й ідэйна зьвязаны з [[Сымон Будны|Сымонам Будным]], падзяляў яго грамадзка-палітычныя й рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён перайшоў з [[кальвінізм]]у ў [[антытрынітарызм]]. У кнізе ''«Пра найважнейшыя артыкулы хрысьціянскае веры»'' Сымон Будны паведамляў, што ў [[1574]] годзе уў доме ''«брата мілага Васіля Цяпінскага»'' адбыўся сынод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сынод [[1578]] году, на якім Цяпінскі адстойваў сваю грамадзянскую пазыцыю. Ён лічыў, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсьцяў і пагрозы тыраніі — гэта ня грэх і не супярэчыць [[Біблія|Бібліі]], як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпінскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.
 
=== Згадкі ў крыніцах. Праблематыка вызначэньня даты нараджэньня. ===
Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх зьяўленьня ў межах Вялейшчыны і мэце падарожжа ''«…по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими… перед судом… з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими (дзеці роднага брата Мікалая Цяпінскага (бацькі Васіля) — Мацея Цяпінскага) о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского..»''
 
Такім чынам, дакумэнт сьведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымі братамі ці на пачатку 1600 году, ці ў 1599 годзе ужоўжо ў сталым узросьце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасьці Васіля і Мацея Цяпінскіх, пра што гаворыцца ў дакумэнце зь «Літоўскай мэтрыкі». Пра шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да «Эвангельля».
 
== Кнігавыдавецкая дзейнасьць ==
У [[1570]]-я гг. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]]. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасьці. Наважыўшыся надрукаваць Эвангельле на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і старабеларускай, Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданьне — [[Эвангельле]], якое выйшла каля [[1570]] і надрукавана на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і [[старабеларуская мова|старабеларускай]]. Гэта частка выданьня выяўлена ў XІX стагодзьдзе ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Эвангельля Васіля Цяпінскага. Кніга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах) са шматлікімі спасылкамі на літаратурныя крыніцы. Прадмова да гэтага выданьня на 6 аркушах напісана ім жа. Пры перакладзе Эвангельля на старабеларускую мову Васіль Цяпінскі абапіраўся на стараславянскія пераклады Сьвяшчэннага пісаньня асьветнікамі Кірылам і Мятодам. Выданьне ўпрыгожана наборным арнамэнтам. Прадмова да «Эвангельля» адрозьніваецца ад іншых прадмоваў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасьцю, вастрынёй пастаўленых пытаньняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і сьвецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучыні Айчыны.
 
Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасьць вялася ім з патрыятычных пачуцьцяў да Радзімы. У рукапіснай прадмове да [[Эвангельле|Эвангельля]] выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэньне служыць беларускаму народу. Ён высока цаніў ''«зацный, славный, острий, довстипный»'' беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асьветы, духоўнасьці грамадзтва і, зьвязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзнімацьўзьнімаць навуку ''«занедбаную»''. Васіль Цяпінскі імкнуўся давесьці вялікую карысьць чытаньня Эвангельля на роднай мове як ''«сумы закону божиего»'', якое дае магчымасьць лепш разумець рэлігію. Такім чынам асьветніцкая праграма Васіля Цяпінскага была разьлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукаваньня, умацаваньне пазыцыяў беларускай мовы, абуджэньне грамадзянскай актыўнасьці беларускага народу, яго гістарычнай і нацыянальнай сьвядомасьці. У яго творчасьці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі.
 
Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы [[палянізацыя|палянізацыі]] і акаталічваньня беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі фэадаламі, якія ня толькі не дапамагалі народу разьвіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх ''«фалебными предками»'', саромеюцца свайго паходжаньня і мовы. Таму, паводле Цяпінскага, ''«за такою неволею»'' замест ''«мудрости и цвичения»'' ''«оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим… встыдают»''. Даўно насьпелай справай ён лічыў адкрыцьцё школ, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстаньня яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму разьвіцьцю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму разьвіцьцю чалавека ''«для лепшого розсудку»'', каб у іх ''«детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали»''. У сваім выданьні Эвангельля Васіль Цяпінскі зьмясьціў 210 глос (слоўсловаў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
 
Ягоны падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён зьвязваў з асьветай наогул. Эвангельле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Эвангельля Цяпінскі пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяньня непрыяцеляў, якія зьдзекаваліся зь яго шчырага імкненьня надрукаваць кнігу, яму давялося выпусьціць толькі пісаньні сьвятых Мацьвея, Марка і пачатак з Эвангельля Лукі. Выданьнем [[Эвангельле|Эвангельля]] ён ставіў за мэту ня толькі спрыяць рэлігійнаму выхаваньню, але ўзьняць асьвету і нацыянальную самасьвядомасьць беларускага народу. Марыў пра школы, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]], дастаткова багатай для выкарыстаньня ў навучальных установах.
* [http://www.lib.vitebsk.net/PRIDVINIE-1/WRITERS/Ciapinsky_VA.htm Кароткая біяграфія Васіля Цяпінскага на партале «Прыдзьвінскі край»]
 
{{Шаблён:Пісьменьнікі й паэты Беларусі}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Цяпінскі, Васіль}}
13 280

зьменаў

Навігацыйнае мэню