Рычард Бах: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Richard_Bach?oldid=563219066
 
дапаўненьне
Радок 19: Радок 19:
|Мова =
|Мова =
|Мова2 =
|Мова2 =
|Дэбют =
|Дэбют = «Чужынец на зямлі» (1963)
|Значныя творы = «[[Чайка па імені Джонатан Лівінгстан]]»<br>«[[Ілюзіі: Прыгоды вымушанага Мэсіі]]»
|Значныя творы =
|Прэміі =
|Прэміі =
|Узнагароды =
|Узнагароды =
Радок 28: Радок 28:
|ВікіКрыніца пераклады на беларускую =
|ВікіКрыніца пераклады на беларускую =
|Палічка = http://knihi.com/Rycard_Bach/
|Палічка = http://knihi.com/Rycard_Bach/
|Сайт = http://richardbach.com
|Сайт = [http://richardbach.com richardbach.com]
}}
}}
{{Цёзкі|Бах}}
'''Рычард Дэвід Бах''' ({{Мова-en|Richard David Bach}}; * [[23 чэрвеня]] [[1936]], [[Оўк Парк (Ілінойс)|Оўк Парк]], [[Ілінойс]], [[ЗША]]) — амэрыканскі пісьменьнік. Знакаміты дзякуючы папулярным [[бэстсэлер]]ам 1970-х, такіх як «[[Чайка па імені Джонатан Лівінгстан]]» ды «[[Ілюзіі|Ілюзіі: Прыгоды вымушанага Мэсіі]]». Бахавы кнігі падтрымліваюць ягоную філязофію, што ўяўленыя намі фізычныя рамкі і сьмяротнасьць — проста ўяўленьні. Захапляецца палётамі з 17-гадовага ўзросту, і ў сваёй творчасьці выказвае сваю прыхільнасьць да лятаньня ў [[Мэтафара|мэтафарычным]] кантэксьце.
'''Ры́чард Дэ́від Бах''' ({{Мова-en|Richard David Bach}}; * [[23 чэрвеня]] [[1936]], [[Оўк Парк (Ілінойс)|Оўк Парк]], [[Ілінойс]], [[ЗША]]) — амэрыканскі пісьменьнік. Знакаміты дзякуючы папулярным [[бэстсэлер]]ам 1970-х, такіх як «[[Чайка па імені Джонатан Лівінгстан]]» ды «[[Ілюзіі|Ілюзіі: Прыгоды вымушанага Мэсіі]]». Бахавы кнігі падтрымліваюць ягоную філязофію, што ўяўленыя намі фізычныя рамкі і сьмяротнасьць — проста ўяўленьні. Захапляецца палётамі з 17-гадовага ўзросту, і ў сваёй творчасьці выказвае сваю прыхільнасьць да лятаньня ў [[Мэтафара|мэтафарычным]] кантэксьце.


== Жыцьцяпіс ==
== Жыцьцяпіс ==
Рычард Бах нарадзіўся ў вёсцы [[Оўк Парк (Ілінойс)|Оўк Парк]] (штат [[Ілінойс]]). Сын Роланда Баха, капэляна арміі ЗША, і Руты Шоў.
Рычард Бах нарадзіўся ў вёсцы [[Оўк Парк (Ілінойс)|Оўк Парк]] (штат [[Ілінойс]]). Сын Роланда Баха, капэляна арміі ЗША, і Руты Шоў. Паводле сямейнага паданьня, зьяўляецца аддаленым нашчадкам кампазытара [[Ёган Сэбастыян Бах|Ёгана Сэбастыяна Баха]]


Навучаўся ў Дзяржаўным коледжы ў [[Лонг-Біч]]. Служыў у рэзэрве [[Ваенна-марскія сілы ЗША|Ваенна-марскіх сілаў]], пасьля ў 108-м зьнішчальным крыле Паветранай нацыянальнай гвардыі [[Нью-Джэрзі]], пілётам [[Republic F-84F Thunderstreak|F-84F]] 141-га зьнішчальнага швадрону Паветранай нацыянальнай гвардыі Нью-Джэрзі. У 1960-х узначальваў Асацыяцыю антыкварных летакоў (Antique Airplane Association), а таксама працаваў пілётам-каскадэрам, авіяінструктарам, гастралёрам на біпляне і на іншых разнастайных працах, сярод якіх тэхнічны пісьменьнік для [[Douglas Aircraft]] і рэдактар часопісу «Flying».
Навучаўся ў Дзяржаўным коледжы ў [[Лонг-Біч]]. Служыў у рэзэрве [[Ваенна-марскія сілы ЗША|Ваенна-марскіх сілаў]], пасьля ў 108-м зьнішчальным крыле Паветранай нацыянальнай гвардыі [[Нью-Джэрзі]], пілётам [[Republic F-84F Thunderstreak|F-84F]] 141-га зьнішчальнага швадрону Паветранай нацыянальнай гвардыі Нью-Джэрзі. У 1960-х узначальваў Асацыяцыю антыкварных летакоў (Antique Airplane Association), а таксама працаваў пілётам-каскадэрам, авіяінструктарам, гастралёрам на біпляне і на іншых разнастайных працах, сярод якіх тэхнічны пісьменьнік для [[Douglas Aircraft]] і рэдактар часопісу «Flying».
Радок 53: Радок 54:
== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==
{{Перакласьці|сэкцыя}}
{{Перакласьці|сэкцыя}}
* «Stranger to the Ground» (1963)
* «Чужынец на зямлі» (1963)
* «Biplane» (1966)
* «Biplane» (1966)
* «Nothing by Chance» (1969)
* «Nothing by Chance» (1969)
Радок 87: Радок 88:
* [http://richardbach.com Афіцыйная бачына] {{ref-en}}
* [http://richardbach.com Афіцыйная бачына] {{ref-en}}
* [http://knihi.com/Rycard_Bach/ Творы] на «[[Беларуская палічка|Беларускай палічцы]]»
* [http://knihi.com/Rycard_Bach/ Творы] на «[[Беларуская палічка|Беларускай палічцы]]»
* [http://www.fantasticfiction.co.uk/b/richard-bach/ Бібліяграфія] {{ref-en}}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бах, Рычард}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бах, Рычард}}

Вэрсія ад 15:25, 15 ліпеня 2013

Рычард Бах
Richard David Bach
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Рычард Дэвід Бах
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1936
Сьцяг ЗША Оўк Парк (Ілінойс)
Сужэнец Лэсьлі Пэрыш[d]
Дзеці Джэймз Маркус Бах[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1963 — цяпер
Жанр авіяцыя, фэнтэзі, філязофія
Мова ангельская мова[1][2]
Дэбют «Чужынец на зямлі» (1963)
Значныя творы «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан»
«Ілюзіі: Прыгоды вымушанага Мэсіі»
Творы на сайце Knihi.com
richardbach.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бах.

Ры́чард Дэ́від Бах (па-ангельску: Richard David Bach; * 23 чэрвеня 1936, Оўк Парк, Ілінойс, ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік. Знакаміты дзякуючы папулярным бэстсэлерам 1970-х, такіх як «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» ды «Ілюзіі: Прыгоды вымушанага Мэсіі». Бахавы кнігі падтрымліваюць ягоную філязофію, што ўяўленыя намі фізычныя рамкі і сьмяротнасьць — проста ўяўленьні. Захапляецца палётамі з 17-гадовага ўзросту, і ў сваёй творчасьці выказвае сваю прыхільнасьць да лятаньня ў мэтафарычным кантэксьце.

Жыцьцяпіс

Рычард Бах нарадзіўся ў вёсцы Оўк Парк (штат Ілінойс). Сын Роланда Баха, капэляна арміі ЗША, і Руты Шоў. Паводле сямейнага паданьня, зьяўляецца аддаленым нашчадкам кампазытара Ёгана Сэбастыяна Баха

Навучаўся ў Дзяржаўным коледжы ў Лонг-Біч. Служыў у рэзэрве Ваенна-марскіх сілаў, пасьля ў 108-м зьнішчальным крыле Паветранай нацыянальнай гвардыі Нью-Джэрзі, пілётам F-84F 141-га зьнішчальнага швадрону Паветранай нацыянальнай гвардыі Нью-Джэрзі. У 1960-х узначальваў Асацыяцыю антыкварных летакоў (Antique Airplane Association), а таксама працаваў пілётам-каскадэрам, авіяінструктарам, гастралёрам на біпляне і на іншых разнастайных працах, сярод якіх тэхнічны пісьменьнік для Douglas Aircraft і рэдактар часопісу «Flying».

Творчасьць

Напісаў мноства фэнтэзійных і нефэнтэзійных кніг, большасьць зь якіх аўтабіяграфічныя з элемэнтамі фікцыі дзеля адлюстраваньня ўласнае філязофіі жыцьця. Большасьць ягоных кнігаў пэўным чынам зьвязаная з палётамі, ад палёту на паветраных судзінах да мэтафарычных.

У 1970 року выдавецтва Macmillan Publishers апублікавала ягоную «Чайку па імені Джонатан Лівінгстан», апавяданьне пра чайку, якая лётае дзеля захапленьня палётам, замест таго каб лавіць рыбу. Рукапіс, адрынуты дагэтуль мноствам выдаўцоў, быў выдадзены з унікальнымі фатаздымкамі чаек у палёце, стаўшыся бэстсэлерам. Хоць у кнізе было меней за 10 000 словаў, аднак яна пабіла ўсе мінулыя рэкорды продажаў кніг зь цьвёрдай вокладкай з часу «Зьнесеных ветрам», толькі ў 1972 прадаўшыся ў болей чым мільёне асобнікаў[3].

Другая кніга, «Ілюзіі: Прыгоды вымушанага Мэсіі», выдадзеная ў 1977 року, апавядае пра сустрэчу галоўнага героя з сучасным мэсіям, які стаміўся ад свайго прызначэньня.

Сям’я

Зь першай жонкай Бэцьці Рычард Бах мелі шасьцёх дзяцей. Бэцьці, таксама пілёт, набірала і рэдагавала большасьць твораў мужа па авіяцыі. Яны разьвяліся ў 1970.

У 1977 Бах ажаніўся з акторкай Лэсьлі Пэрыш, зь якой пазнаёміўся падчас здымкаў фільму «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан»[4]. Лэсьлі была галоўнай гераіняй дзьвюх ягоных кніг «Мост празь вечнасьць» і «Адна». У 1997 року адбыўся развод[5]

У 1999 року Рычард ажаніўся трэцім разам з Сабрынай Нэльсан-Алексопулас.

Бібліяграфія

  • «Чужынец на зямлі» (1963)
  • «Biplane» (1966)
  • «Nothing by Chance» (1969)
  • «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» (1970)
  • «A Gift of Wings» (1974)
  • «There’s No Such Place As Far Away» (1976)
  • «Ілюзіі: Прыгоды вымушанага Мэсіі» (1977)
  • «The Bridge Across Forever: A Love Story» (1984)
  • «One» (1988)
  • «Running from Safety» (1995)
  • «Out of My Mind» (2000)
  • «The Ferret Chronicles» (пяць навэляў):
    • «Air Ferrets Aloft» (2002)
    • «Rescue Ferrets at Sea» (2002)
    • «Writer Ferrets: Chasing the Muse» (2002)
    • «Rancher Ferrets on the Range» (2003)
    • «The Last War: Detective Ferrets and the Case of the Golden Deed» (2003)
  • «Curious Lives: Adventures from the Ferret Chronicles» (2005)
  • «Flying: The Aviation Trilogy» (2003), складанка з:
    • «Stranger to the Ground»
    • «Biplane»
    • «Nothing by Chance»
  • «Messiah’s Handbook: Reminders for the Advanced Soul» (2004)
  • «Hypnotizing Maria» (2009)
  • «Thank Your Wicked Parents: Blessings from a Difficult Childhood» (2012)
  • «Travels with Puff: A Gentle Game of Life and Death» (2013)

Крыніцы

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Bach, Richard // CONOR.SI
  3. ^ Bach, Richard: Jonathan Livingston Seagull (анг.) 20th-Century American Bestsellers. Graduate School of Library and Information Science / University of Illinois at Urbana-Champaign. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Leslie Parrish (анг.). IMDbПраверана 15 ліпеня 2013 г.
  5. ^ Suma Varughese. New Age — A Long Way Ahead to Fly (анг.) Life Positive Праверана 15 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі