Юда Тадэй: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
фадзей
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Liashko перанёс старонку Юда Тадэй (апостал) у Юда Тадэй паўзьверх перанакіраваньня
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:54, 13 ліпеня 2013

Юда Тадэвуш

Сьвяты Юда Тадэвуш (Фадзей) (Юда паходзіць з габрэйскага jehuda — варты пашаны). Гэтае імя было пэўны час дужа пашыраным у габрэяў, менавіта ў зьвязку з тым, двое Апосталаў называліся гэтак. Згадкі пра Юду Тадэвуша льга напаткаць у Эвангельлях (гл. Ян 14, 22; Мц 10, 3; Мк 3, 18).

Сьвяты зьяўляўся сваяком Езуса Хрыстуса, яму належыць аўтарства адной з кнігаў Новага Запавету — Пасланьне сьвятога Апостала Юды. Гэтая праца ў найпераканаўчы спосаб сьведчыць пра ягоную сьціпласьць, бо тутака Апостал ніякім чынам не зазначае пра ўласную роднасьць з Панам Езусам.

Сьвяты Юда Тадэвуш ведаў, што ягонае наканаваньне — абвяшчаць па сьвеце Добрую Навіну аж да астатніх хвілін зямнога жыцьця. Па Апошняй Вячэры ён вырушыў у апостальскае падарожжа. Сьпярша сьв. Юда Тадэвуш накіраваўся ў Мэзапатамію, пасьля ў Пэрсіі ён напаткаў сьв. Сымона, і ад тых часоў Апосталы ўдваіх абвяшчалі Веру ў Хрыста ў Лібіі ды Пэрсіі. Урэшце, іхная чыннасьць далася ў знакі паганцам. Сьв. Юда й сьв. Сымон мелі пакутніцкі скон: іх забілі кіямі.

Парэшткі Апостала пахавалі ў Рыме, дзе яны аж дагэтуль захоўваюцца ў базыліцы Cьв. Пятра[прыбраць шаблён].

Здавён сьв. Юду Тадэвуша ўшаноўваюць як апекуна ў безнадзейных справах. Папа Павал ІІІ у брэве 22 верасьня 1548 удзяліў поўны адпуст тым, хто чытацьме малітвы каля рэліквіяў Апостала ў дзень ягонага сьвята (28 кастрычніка).

Сымбалі сьвятога: рыбацкі човен, камяні, крыж, кніга, меч, сякера, булава ды кіі, якімі ён быў забіты.

Літаратура

  • М.Л. Рунёва. Святы Юда Тадэвуш. Жыццё, дзейнасць, малітвы. — Мн.: 2003.

Вонкавыя спасылкі

Юда Тадэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў