Тамаш (апостал): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
крыніца — be:Фама, апостал крыніца — ru:Апостол Фома крыніца — en:Thomas the Apostle
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
вонкавыя спасылкі, патрон
Радок 19: Радок 19:
| дзень памяці = [[3 ліпеня]] (Заходнія цэрквы)</br>[[19 кастрычніка]] й [[13 ліпеня]] (Усходнія цэрквы)
| дзень памяці = [[3 ліпеня]] (Заходнія цэрквы)</br>[[19 кастрычніка]] й [[13 ліпеня]] (Усходнія цэрквы)
| дзень памяці ў {{#time:Y}} =
| дзень памяці ў {{#time:Y}} =
| патрон =
| патрон = [[Хрысьціяне апостала Тамаша]], архітэктары
| атрыбуты = дзіда
| атрыбуты = дзіда
| дэкананізаваны =
| дэкананізаваны =
Радок 31: Радок 31:
== Крыніцы й заўвагі ==
== Крыніцы й заўвагі ==
{{Крыніцы}}
{{Крыніцы}}

== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons category|Saint Thomas}}


{{Апосталы}}
{{Апосталы}}

Вэрсія ад 01:23, 13 ліпеня 2013

Сьвяты Тамаш
Нявер’е сьвятога Тамаша, Караваджа
Сьвяты Тамаш
Сьвяты
Нарадзіўся I ст. Галілея
Памёр 21 сьнежня 72 году Маліпур (сучасная Індыя) [1][2][3]
Шануецца большасьцю хрысьціянскіх цэркваў
У ліку апосталаў
Дзень памяці 3 ліпеня (Заходнія цэрквы)
19 кастрычніка й 13 ліпеня (Усходнія цэрквы)
Патрон Хрысьціяне апостала Тамаша, архітэктары
Атрыбуты дзіда

Юда Тамаш (Фама), Дзідзім — адзін з 12 вялікіх апосталаў. Мянушка «Тамаш» (Te’oma) значыць «блізьнюк» па-арамэйску. Дзідзім — пераклад гэтай мянушкі на грэцкую. Паводле паданьня Тамаш быў зьнешне падобны на Ісуса. Паходзіў з Галілеі й быў рыбаком. Тамаш самааддана служыў Ісусу Хрысту, хоць і не заўсёды разумеў сэнс ягоных словаў, але шчыра выказваў сваю гатоўнасьць памерці за свайго настаўніка. Калі Ісус Хрыстос, як падаецца ў Бібліі, пасьля свайго расьпяцьця на крыжы ўваскрэс і ў адсутнасьць Тамаша паказаўся іншым апосталам, якія паведамілі пра гэта Тамашу, то апошні не паверыў ім і заявіў, што пераканаецца толькі тады, калі сам убачыць на яго руках раны ад цьвікоў і памацае іх сваімі пальцамі. Адсюль і пайшло выслоўе: няверуючы Фама (няверны Тамаш).[4][5]

Паводле паданьня, заснавальнік хрысьціянства ў Індыі. Прапаведуючы ў горадзе Меліапор, разьмешчаным на ўсходнім беразе паўвострава Індастан, апостал Тамаш быў абвінавачаны адным паганскім жрацом, які забіў свайго сына, у сьмерці юнака. Натоўп схапіў сьвятога Тамаша, як забойцу, і патрабаваў пакараньня. Апостал Тамаш папрасіў дазволіць яму пагаварыць з забітым. Па малітве апостала юнак ажыў і засьведчыў аб тым, што забойства зьдзейсьніў ягоны бацька.[6] Пасьля пропаведзі Эвангельля Тамаш прыняў пакутніцкую сьмерць у індыйскім горадзе Маліпура — быў праткнуць пяцьцю дзідамі. Нягледзячы на паданьне, шэраг сучасных гісторыкаў лічыць, што хрысьціянства ў Індыю прывёз ня ён, а Тамаш Канскі у IV стагодзьдзі.[7][8][9][10][11]

Крыніцы й заўвагі

  1. ^ Saint Thomas (Christian Apostle) – Britannica Online Encyclopedia. Britannica.com. Праверана 2010-04-25 г.
  2. ^ History, Payyappilly Palakkappilly Nasrani family
  3. ^ Saint Thomas the Apostle. D. C. Kandathil. Праверана 2010-04-26 г.
  4. ^ Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў на slounik.org
  5. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 179.
  6. ^ Житие и страдание святого апостола Фомы  (рас.)
  7. ^ K.S. Latourette, A History of the Expansion of Christianity, 7 vols., London, 1940-49
  8. ^ Edward Gibbon, The Decline and Fall of the Roman Empire, London, 1957
  9. ^ Koenraad Elst, Negationism in India: Concealing the Record of Islam, New Delhi, 1992,
  10. ^ T.R. Vedantham, «St. Thomas Legend» in the South Madras News, Madras, 1987
  11. ^ Ishwar Sharan, The Myth of Saint Thomas and the Mylapore Shiva Temple, New Delhi, 1995

Вонкавыя спасылкі

Тамаш (апостал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў