Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13033636 |
д Typo fixing using AWB |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
| Працы = «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» ([[1974]]), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» ([[1977]]), аркушы «На куцьцю» (паводле [[На куцьцю|паэмы]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ([[1982]])) і «Памяці Алены Кіш» ([[1983]]) |
| Працы = «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» ([[1974]]), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» ([[1977]]), аркушы «На куцьцю» (паводле [[На куцьцю|паэмы]] [[Янка Купала|Янкі Купалы]] ([[1982]])) і «Памяці Алены Кіш» ([[1983]]) |
||
}} |
}} |
||
'''Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к''' (нар. [[31 кастрычніка]] [[1937]], [[Менск]] — [[12 студзеня]] [[2002]], [[Менск]]) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў [[Бярозка (часопіс)|«Бярозка»]] і [[Вясёлка (часопіс)|«Вясёлка»]]. Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі [[Пагоня (мастацкая суполка)|«Пагоня»]].<ref name="rs">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Студзінская| імя = Іна| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 31 кастрычніка 2012| url = http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html| загаловак = «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» | фармат = | назва праекту = Радыё Свабода| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref> Аўтар эталёна гербу «[[Пагоня]]» ў якасьці [[Герб Беларусі|дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь]] у [[1991]]—[[1995 |
'''Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к''' (нар. [[31 кастрычніка]] [[1937]], [[Менск]] — [[12 студзеня]] [[2002]], [[Менск]]) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў [[Бярозка (часопіс)|«Бярозка»]] і [[Вясёлка (часопіс)|«Вясёлка»]]. Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі [[Пагоня (мастацкая суполка)|«Пагоня»]].<ref name="rs">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Студзінская| імя = Іна| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 31 кастрычніка 2012| url = http://www.svaboda.org/content/article/24755884.html| загаловак = «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» | фармат = | назва праекту = Радыё Свабода| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref> Аўтар эталёна гербу «[[Пагоня]]» ў якасьці [[Герб Беларусі|дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь]] у [[1991]]—[[1995]]гг.<ref>http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html</ref> |
||
== Жыцьцяпіс == |
== Жыцьцяпіс == |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
Сябра [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]] з [[1965]] году. Старшыня камісіі [[Беларускі саюз мастакоў|БСМ]] па народным мастацтве. |
Сябра [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюзу мастакоў]] з [[1965]] году. Старшыня камісіі [[Беларускі саюз мастакоў|БСМ]] па народным мастацтве. |
||
У [[1970-я]] гады Кулік меў |
У [[1970-я]] гады Кулік меў сьмеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — магчыма, адзіным у тагачасным [[Менск]]у. Ён ня быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.<ref name="har"/> |
||
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два |
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два мэтры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...<ref name="har"/> |
||
Пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]] у [[Менск]]у. У лістападзе [[2005]] году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.<ref>Альгерд Невяроўскі, [http://www.svaboda.org/content/article/802207.html На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку] // [[Радыё Свабода]], 6 лістапада 2005 г.</ref> |
Пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]] у [[Менск]]у. У лістападзе [[2005]] году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.<ref>Альгерд Невяроўскі, [http://www.svaboda.org/content/article/802207.html На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку] // [[Радыё Свабода]], 6 лістапада 2005 г.</ref> |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
== Асоба == |
== Асоба == |
||
{{Цытата|Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне.|[[Уладзімер Басалыга]]<ref name="nn">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Людовіч| імя = Эдвард| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://nn.by/2002/03/02.htm| загаловак = Стаў часткай гісторыі| фармат = | назва праекту = Наша Ніва| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>}} |
{{Цытата|Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне.|[[Уладзімер Басалыга]]<ref name="nn">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Людовіч| імя = Эдвард| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://nn.by/2002/03/02.htm| загаловак = Стаў часткай гісторыі| фармат = | назва праекту = Наша Ніва| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>}} |
||
{{Цытата|Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў.|Эдвард Людовіч<ref name="nn" |
{{Цытата|Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў.|Эдвард Людовіч<ref name="nn"/>}} |
||
{{Цытата|Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць |
{{Цытата|Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць патасу. ...Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасьці інтэлігенцыі. ... Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. ... Кулік назаўжды застанецца сымбалям непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу.|[[Сяргей Харэўскі]]<ref name="har">{{Спасылка | аўтар ''Курсіўны тэкст''= | прозьвішча = Харэўскі| імя = Сяргей| аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 12 студзеня 2012| url = http://nn.by/?c=ar&i=66531| загаловак = Гаспадар «Паддашка»| фармат = | назва праекту = Наша Ніва| выдавец = | дата = 31 кастрычніка 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>}} |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 12:07, 7 ліпеня 2013
Яўген Кулік | |
Аўтапартрэт | |
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 12 студзеня 2002 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963) |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, графіка |
Плынь | этнаграфізм («На Паддашку») |
Працы | «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю» (паводле паэмы Янкі Купалы (1982)) і «Памяці Алены Кіш» (1983) |
Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (нар. 31 кастрычніка 1937, Менск — 12 студзеня 2002, Менск) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі «Пагоня».[1] Аўтар эталёна гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995гг.[2]
Жыцьцяпіс
Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1957), а пасьля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Ад 1963 году браў удзел у мастацкіх выставах. Яго майстэрня, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-я гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1965 году. Старшыня камісіі БСМ па народным мастацтве.
У 1970-я гады Кулік меў сьмеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — магчыма, адзіным у тагачасным Менску. Ён ня быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.[3]
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два мэтры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...[3]
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.[4]
Творчасьць
Вельмі вядомыя яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Храмы Беларусі», «Сьцяжынамі Язэпа Драздовіча», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 1970—80-я гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» М. Багдановіча, «Сонечны клубочак» В. Зуёнка. Сапраўдным шэдэўрам мастака сталася кніга «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага.
Разам са сваім аднадумцам Л. Баразной Кулік стварыў цэлую нацыянальна-рамантычную плынь у беларускім паваенным мастацтве.[3]
У 1991 годзе, разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «Пагоня».
Асоба
Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне. | ||
Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў. | ||
—Эдвард Людовіч[5] |
Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць патасу. ...Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасьці інтэлігенцыі. ... Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. ... Кулік назаўжды застанецца сымбалям непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу. | ||
Крыніцы
- ^ «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» Радыё Свабода Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
- ^ http://www.svaboda.org/content/article/24756568.html
- ^ а б в г Гаспадар «Паддашка» Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
- ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 6 лістапада 2005 г.
- ^ а б Стаў часткай гісторыі Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
- Харэўскi С. Мастацтва таталітарызму. // У кн. Таталітарызм. Курс лекцыяў. Рэд. А. І. Анціпенка. — Мн: Беларускі Калегіюм, 2007.
Вонкавыя спасылкі
- С. Харэўскі. Мастацтва таталітарызму на сайце «Беларускі калегіюм»
- Э. Людовіч. Стаў часткай гісторыі / «Наша Ніва», 3 лютага 2002 на сайце «Наша Ніва»
- Ул. Арлоў. Яўген Кулік / Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2006 на сайце «Радыё Свабода»
- П. Васілеўскі. Яўген Кулік
- С. Харэўскі. Гаспадар «Паддашка» / «Наша Ніва», 12 студзеня 2012 на сайце «Наша Ніва»
- Выстаўка твораў Яўгена Куліка — «Кніжнік» на сайце Беларт
- І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» / Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2012 на сайце «Радыё Свабода»
- Ю. Ускоў. «На родную мову перайшоў прынцыпова» / «Наша Ніва», 3 лістапада 2012 на сайце «Наша Ніва»
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Асобы па альфабэце
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі ў Менску