Інтэрнэт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
Радок 8: Радок 8:


== Гісторыя інтэрнэту ==
== Гісторыя інтэрнэту ==
Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у [[1969]] годзе. У [[1992]] годзе ў [[Амстэрдам]]е ([[Нідэрлянды]]) заснавалі [[Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня]]. [[2 лістапада]] [[2006]] году колькасьць [[вэб-сайт]]аў дасягнула 100 мільёнаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Сто мільёнаў адрасоў|спасылка=http://www.zviazda.by/second.html?r=33&p=11&archiv=03112006|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=3 лістапада 2006|нумар=[http://www.zviazda.by/second.html?archiv=03112006 239 (25828)]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>.
Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі [[Міністэрства абароны ЗША]] [[Arpanet]] у [[1969]] годзе. У [[1992]] годзе ў [[Амстэрдам]]е ([[Нідэрлянды]]) заснавалі [[Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня]]. [[30 красавіка]] [[1993]] г. інтэрнэт абвясьцілі агульнадаступным і бясплатным для ўсіх карыстальнікаў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Надзея Нікалаева]].|загаловак=З чаго пачаўся інтэрнэт|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=113107|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=14 чэрвеня 2013|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/index.php?idate=2013-06-14 108 (27473)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/113108/14cher-3.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>. [[2 лістапада]] [[2006]] году колькасьць [[вэб-сайт]]аў дасягнула 100 мільёнаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Сто мільёнаў адрасоў|спасылка=http://www.zviazda.by/second.html?r=33&p=11&archiv=03112006|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=3 лістапада 2006|нумар=[http://www.zviazda.by/second.html?archiv=03112006 239 (25828)]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>.


== Футуралёгія інтэрнэту ==
== Футуралёгія інтэрнэту ==

Вэрсія ад 09:17, 15 чэрвеня 2013

Прыкладная выява інфармацыі ў Сусьветным павуціньні

Інтэрнэ́т (Internet) — глябальная інфармацыйная сыстэма, часткі якой лягічна ўзаемазьвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на выкарыстаньні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў зьвестак. Інтэрнэт складаецца з мноства ўзаемна зьвязаных кампутарных сетак і забясьпечвае аддалены доступ да кампутараў, электроннай пошты, дошак аб’яваў, базаў зьвестак, дыскусійных груп і г. д. Інтэрнэт утварае сусьветны інфармацыйны асяродак і зьяўляецца фізычнай асновай для Сусьветнага павуціньня.

Пры ўжываньні слова «Інтэрнэт» у гутарковай мове часьцей за ўсё маецца на ўвазе Сусьветнае павуціньне і даступная ў ім інфармацыя, а не сама фізычная сетка.

Этымалёгія і ўжываньне слова

Слова паходзіць ад ангельскага выразу INTERconnected NETworks (узаемазьвязаныя сеткі). Па-беларуску слова «Інтэрнэт» звычайна пішуць зь вялікай літары, але існуе тэндэнцыя пісаць гэтае слова з малой літарай «інтэрнэт» (што раюць таксама некаторыя мовазнаўцы). Беларускі сынонім слова «інтэрнэт» — «сеціва».

Гісторыя інтэрнэту

Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у 1969 годзе. У 1992 годзе ў Амстэрдаме (Нідэрлянды) заснавалі Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня. 30 красавіка 1993 г. інтэрнэт абвясьцілі агульнадаступным і бясплатным для ўсіх карыстальнікаў[1]. 2 лістапада 2006 году колькасьць вэб-сайтаў дасягнула 100 мільёнаў[2].

Футуралёгія інтэрнэту

Футуралёгія інтэрнэ́ту — вобласьць навуковых ведаў, якая вызначае пэрспэктывы разьвіцьця сеткавай інфармацыйнай прасторы.

Сэрвэр інтэрнэту

Сэ́рвэр інтэрнэ́ту — кампутар, падлучаны да сеціва, альбо працуючая на ім праграма, якае дае праграмам-кліентам доступ да разнастайных рэсурсаў.

Кожны сэрвэр, падлучаны да інтэрнэту, мае два адрасы: лічбавы IP-адрас і сымбальны дамэнны адрас.

Асноўнымі тыпамі сэрвэраў зьяўляюцца:

  • WWW-сэрвэры, створаныя дзеля прадастаўленьня вэб-старонкі, узаемазьвязанай мультымэдыйнай інфармацыі, зьместу баз зьвестак і г. д.;
  • сэрвэры электроннай пошты й канфэрэнцыяў;
  • сэрвэры FTP, створанныя дзеля абмену файламі;
  • сэрвэры зносінаў у рэальным часе (чаты, IM);
  • сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
  • сыстэмы трансьляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Інтэрнэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў