Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук з дапамогай HotCat
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13134358
Радок 68: Радок 68:
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук]]
[[Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук]]

[[be:Язэп Аляксандравіч Юхо]]

Вэрсія ад 15:59, 27 траўня 2013

Язэп Аляксандравіч Юхо
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1921
Месца нараджэньня Пінск
Дата сьмерці 29 ліпеня 2004
Месца сьмерці Менск
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Менскі юрыдычны інстытут
Занятак гісторык
Навуковая сфэра правазнаўства
Месца працы Юрыдычны факультэт БДУ
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Вучні Таісія Доўнар[d]
Узнагароды

Язэ́п Алякса́ндравіч Юхо́ (19 сакавіка 1921 — 29 ліпеня 2004) — выбітны беларускі навукоўца, гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ (1983).

Язэп Юхо — заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «ЗБС Бацькаўшчына».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пінску[1] 19 сакавіка 1921 году. Скончыў школу (1938) і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут. У 1939 забраны ў войска, пачаў служыць у Горкаўскай вучэльні зэнітнай артылерыі.

Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам агнявога ўзводу. Потым — Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня. Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт. Зь ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Усходняй Прусіі. Скончыў вайну ў званьні маёра.

Узнагароджаны ардэнамі «Чырвонай Зоркі», «Айчыннай вайны» 1-й ступені, мэдалямі.

У 1946 годзе звольніўся з арміі. Скончыў Менскі юрыдычны інстытут (1949), а ў 1954 годзе — асьпірантуру ў Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі.

Працоўная дзейнасьць

  • Народны судзьдзя Варашылаўскага раёну г. Менску (19491951);
  • Навуковы супрацоўнік Інстытута філязофіі і права АН БССР (19521956);
  • Дацэнт катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ (19561960);
  • Намесьнік старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР (19601964);
  • Загаднік катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намесьнік дэкана юрыдычнага факультэту БДУ;
  • Прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.

Навуковая дзейнасьць

Язэп Юхо — аўтар больш як 200 навуковых працаў.

  • 1954 — абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысэртацыі на тэму: «Устанаўленьне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»
  • 1980 — абарона ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысэртацыі на тэму: «Грамадзка-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»

Браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года. Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, перакладу, напісаньня камэнтараў і даведніка да Статута ВКЛ 1588.

Абгрунтаваў, што Статуты ВКЛ былі першымі ў Эўропе дасканалымі зводамі законаў. Распачаў распрацоўку дзяржаўна-прававыз поглядаў Ф. Скарыны і прапанаваў ідэю пра ягоны ўдзел у складаньні і рэдагаваньні Статуту ВКЛ 1529 году. Выказаў палажэньне пра канфэдэрацыйны падзел Рэчы Паспалітай, якая складалася з 2 самастойных і сувэрэнных дзяржаваў — Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. Пачаў вывучэньне ў Беларусі жыцьця і дзейнасьці Т. Касьцюшкі. Дасьледаваў паходжаньне імёнаў, якія надаваліся Беларусі ў розныя часы[1].

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыкляпэдычнага даведніка» на беларускай мове. Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».

Крыніцы

  1. ^ а б Юхо Ёсіф (Язэп) // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 773.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі