Вячка Целеш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.1) (робат зьмяніў: be:Вячаслаў Міхайлавіч Целеш
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13133091
Радок 35: Радок 35:
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Трох Зорак]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Трох Зорак]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі]]

[[be:Вячаслаў Міхайлавіч Целеш]]

Вэрсія ад 07:27, 27 траўня 2013

Вячка Целеш (нар. 25 верасьня 1938, п.Краснасельскі, Гарадзенскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Латвіі.

Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 19611964 служыў ў Савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую студыю Палацу Чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.

Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.

На яго карцінах выбітныя беларускія і латыскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік сэрыі эксьлібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімер Караткевіч, Адам Мальдзіс.

Яго карціны маюцца ў музэях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітаю, Латвіі, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі.

Працуе дацэнтам катэдры культуры і мастацтва Інстытуту мэнэджмэнта інфармацыйных сыстэмаў.

У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.

Кнігі

  • «Гарады Беларусі на старых паштоўках»,
  • «Менск на старых паштоўках»,
  • «Рыга на старых паштоўках»

Вонкавыя спасылкі