Баляслаў Пачопка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13132888
Радок 101: Радок 101:
[[Катэгорыя:Памерлі ў Целяханах]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Целяханах]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Івацэвіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Івацэвіцкім раёне]]

[[be:Баляслаў Пачопка]]

Вэрсія ад 06:08, 27 траўня 2013

Баляслаў Пачопка
Баляслаў Пачобка
Айцец Баляслаў Пачопка ў 1930-я гг.
Род дзейнасьці грэка-каталіцкі сьвятар, выдавец, настаўнік, мовазнаўца
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1884
Месца нараджэньня засьценак Уляны, Віленскі павет, Віленская губэрня
Дата сьмерці 26 сьнежня 1940
Месца сьмерці Целяханы, Івацэвіцкі раён
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расея
Польшча
Месца вучобы
Занятак публіцыст, пісьменьнік, журналіст
Месца працы
Бацька Антон Пачобка
Маці Ганна з роду Гайдукевіч
Жонка Марцыяна з роду Пілецкіх

Баляслаў Пачопка (Пачобка) (13 кастрычніка 1884, засьценак Уляны Рукойненскай гміны Віленскага павету — 26 сьнежня 1940, мяст. Целяханы, цяпер Івацэвіцкі раён) — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзяяч — сталы аўтар газэты «Наша Ніва», рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газэты «Biełarus» (19131915).

Дзіцячыя гады і адукацыя

Нарадзіўся ў незаможнай сялянскай каталіцкай сям’і Антона Пачопкі і Ганны з роду Гайдукевічаў, у якіх было пяць дзяцей. Ахрышчаны 21.10.1884 у рыма-каталіцкім касьцёле ў Лаварышках Віленскай дыяцэзіі. З малых гадоў любіў прыслугоўваць міністрантам у касьцёле і марыў стаць сьвятаром. Скончыў 4 клясы расейскай народнай вучэльні ў Рукойнях. З дапамогаю ксяндза з Лаварышак працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Вільне. Пасьля шасьці клясаў гімназіі паступіў у 1905 у Віленскую духоўную сэмінарыю.

У 19051907 навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, для вучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна Магдалена Радзівіл, якая падтрымлівала беларускі рух. У 1907 вымушаны быў перарваць навучаньне ў семінарыі. Афіцыйна — па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.

З 1907 Баляслаў Пачопка ў Пецярбургу, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б. Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка Кернава на Віленшчыне. У 1911 у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамен за курс 8 клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.

Ад далейшых студыяў у Віленскай сэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня 1912 ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, зь якой меў сем дзяцей.

Выдавецкая і настаўніцкая дзейнасьць у Вільні

З 1911 жыў у Вільні, супрацоўнічаў з рэдакцыямі беларускіх выданьняў «Наша ніва» і «Biełarus», а таксама працаваў як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты «Biełarus» (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы з пятага нумару (№ 1, 1914) быў яе рэдактарам і выдаўцом.

Баляслаў Пачопка — складальнік і выдавец першага ў XX стагодзьдзі беларускага малітоўніка «Boh z nami» (1915), аўтар першай беларускай граматыкі («Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka», распрацавана ў 1915; надрукавана ў Вільні, у друкарні «Homan» у сакавіку 1918). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю батлейкі ў Беларусі.

Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў і інш.

Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва ў Вільні. З сьнежня [1915] стаў адным з выкладчыкаў арганізаваных намаганьнямі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Івана і Антона Луцкевічаў ды інш., першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў. Працаваў у Вільні ў Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны.

Праца ў беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы

У кастрычніку 1915 зь Вільні разам зь сям’ёй пераехаў у Сьвіслач, каб з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў разам зь іншымі дзеячамі стварыць там першую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. Зьяўляўся яе дырэктарам, хоць фармальна яе кіраўніком быў немец Бэндзеха.

У беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы, якая дзейнічала ў пэрыяд з 15.10.1916 па 15.11.1918 і за гэты пэрыяд падрыхтавала 144 беларускія настаўнікі, Баляслаў Пачопка выкладаў беларускую мову і лаціну. Падчас працы ў Сьвіслачы пачаў зьбіраць беларускія народныя песьні, якія плянаваў выдаць у зборніку «Беларуская ліра», аднак гэтая праца не была завершана і сёньня лёс яе невядомы.

Летам 1920, падчас кароткага панаваньня бальшавікоў, вымушаны быў хавацца ад магчымых рэпрэсіяў і жыў на нелегальным становішчы пад страхой аднаго з гаспадарчых будынкаў.

Настаўніцтва ў польскіх школах

Пасьля ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы і беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах Ваўкавыскага павету: у в. Вільчукі (19201922), в. Масюкі (19221926). Выкладаў у старэйшых клясах прадметы гуманістычнага цыклю: гісторыю, рэлігію і польскую мову. У 1923 г. для пацьвярджэньня кваліфікацыі настаўніка скончыў педагагічныя курсы ў Лідзе. Займаўся рэлігійна-выхаваўчай працай з дзецьмі, рыхтаваў з імі розныя імпрэзы з вершамі і песьнямі, у тым ліку і яго ўласнымі. Некаторыя з іх былі надрукаваны невялікім зборнічкам, аднак большасьць загінула.

Сьвятарская дзейнасьць у Бабровічах

У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня Уніі ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-рэдэмптарыста Мікалая Чарнецкага (пазьней — біскупа, Апостальскага візітатара каталіцкіх парафіяў славяна-візантыйскага абраду у Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў Рым і вясною 1921 атрымаў асабісты дазвол ад папы Бэнэдыкта XV. З 1921 аднавіў свае тэалагічныя студыі — у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Львове, дзе 5 гадоў вучыўся завочна. 18 ліпеня 1926 быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня — на сьвятара ў катэдры сьв. Юра ў Львове. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі.

23.08.1926 рыма-каталіцкі біскуп Пінскі Зыгмунт Лазінскі прызначыў яго «выконваючым абавязкі вікарыя Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзыдэнцыяй у Бабровічах».

Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канферэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу («Da Złučeńnia», «Przegląd Wileński»). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфіувцыйны працэс). У 1938 уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала Магдалена Радзівіл). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.

Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў зь вядомым славістам прафэсарам Брэслава (Уроцлава) Рудольфам Абіхтам, зь якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.

Перасьлед за Саветамі і сьмерць

З прыходам Саветаў у 1939 пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям’ю, а ў лютым 1940, калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая апэрацыя НКВД па дэпартацыі ў Сыбір, у яго царкве адбыўся пагром. Праз некалькі тыдняў яго спрабавалі абвінаваціць у крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні 1940 сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня 1940) там памёр.

Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у Целяханах. Сям’я сьвятара адразу пасьля яго пахаваньня, хаваючыся ад рэпрэсіяў НКВД, зьехала на Віленшчыну, пазьней выехала ў Польшчу.

За савецкім часам каталіцкія могілкі ў Целяханах, дзе быў пахаваны а. Баляслаў Пачопка, былі моцна занядбаныя. Месца пахаваньня на амаль цалкам зьнішчаных могілках цудам удалося адшукаць у 2002 годзе, дзякуючы крымскаму беларусу, які паходзіў з гэтых мясьцінаў. У 120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня Баляслава Пачопкі, на Дзяды 2004 году, на яго магіле быў урачыста адкрыты і асьвячаны помнік з дрэва з выяваю ўваскрослага Хрыста (аўтар помніка мастак Мікалай Колас з Баранавічаў).

Творы і працы

  • Miatawyja listoczki (Apawiadańni). Wilnia, 1914. 31 s.
  • Žyćсio papieža piusa X. Wilnia, 1914. 16 s.
  • Pačopka B. czaławiek na wyszynie swajej hodnaści. Wilnia, 1915. 87 s.
  • P-ka B. Boh z nami. Biełaruski modliteŭnik. Wilnia, 1915. 264 s.
  • B.P. Światy Jozafat Kuncewicz. Wilnia, 1916. 16 s.
  • Pačobka B. Hramatyka biełaruskaj mowy. Wilnia, 1918. 37 s.
  • B.P. Wiazanka nowych piosenek religijno-patriotycznych. Wołkowysk, 1923. 8 s.
  • Paczopka B. Jak wučyć nas wieryć i žyć świataja Chrystowaja Paŭsiudnaja Cerkwa? Wilnia, 1932. 16 s.
  • Nowenna ku czci św. Józefata i litania do św. Józefata. Wilno, 1936.
  • Modlitwa o wsławienie świętobliwego Zygmunta I-go Biskupa Pińskiego i życiorys biskupa Zygmunta Łozińskiego. Wilno, 1938.
  • Krótkie nabożeństwo do Chrystusa Króla i Litania do Chrystusa Króla. Wilno, 1939.

Літаратура

  • Ігар Бараноўскі. Помнік сьвятару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. С. 14—15.
  • Piotr Poczopko. Kapłan unicki rodem z Wileńszczyzny. — Jabłonna, 1999. 56(+12) S.
  • Пётр Пачопка. Страчанае Палесьсе (Уніяцкая царква ў Бабровічах) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 3 (30), 2001, с. 14.
  • Сяргей Чыгрын. Пра аўтара першай беларускай граматыкі // pahonia.org