Інтэрнэт: розьніца паміж вэрсіямі
д +спасылка |
д →Гісторыя інтэрнэту: +нутраная спасылка |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
== Гісторыя інтэрнэту == |
== Гісторыя інтэрнэту == |
||
Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у [[1969]] годзе. [[2 лістапада]] [[2006]] г. колькасьць [[вэб-сайт]]аў дасягнула 100 мільёнаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Сто мільёнаў адрасоў|спасылка=http://www.zviazda.by/second.html?r=33&p=11&archiv=03112006|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=3 лістапада 2006|нумар=[http://www.zviazda.by/second.html?archiv=03112006 239 (25828)]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>. |
Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у [[1969]] годзе. У [[1992]] годзе ў [[Амстэрдам]]е ([[Нідэрлянды]]) заснавалі [[Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня]]. [[2 лістапада]] [[2006]] г. колькасьць [[вэб-сайт]]аў дасягнула 100 мільёнаў<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Сто мільёнаў адрасоў|спасылка=http://www.zviazda.by/second.html?r=33&p=11&archiv=03112006|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=3 лістапада 2006|нумар=[http://www.zviazda.by/second.html?archiv=03112006 239 (25828)]|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>. |
||
== Футуралёгія інтэрнэту == |
== Футуралёгія інтэрнэту == |
Вэрсія ад 21:50, 9 красавіка 2013
Інтэрнэ́т (Internet) — глябальная інфармацыйная сыстэма, часткі якой лягічна ўзаемазьвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на выкарыстаньні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў дадзеных. Інтэрнэт складаецца з мноства ўзаемна зьвязаных кампутарных сетак і забясьпечвае аддалены доступ да кампутараў, электроннай пошты, дошак аб'яваў, базаў зьвестак, дыскусійных груп і г.д. Інтэрнэт утварае сусьветны інфармацыйны асяродак і зьяўляецца фізычнай асновай для Сусьветнага павуціньня.
Пры ўжываньні слова «Інтэрнэт» у гутарковай мове часьцей за ўсё маецца на ўвазе Сусьветнае павуціньне і даступная ў ім інфармацыя, а не сама фізычная сетка.
Этымалёгія і ўжываньне слова
Слова паходзіць ад ангельскага выразу INTERconnected NETworks (узаемазьвязаныя сеткі). Па-беларуску слова "Інтэрнэт" звычайна пішуць зь вялікай літары, але існуе тэндэнцыя пісаць гэтае слова з малой літарай "інтэрнэт" (што раюць таксама некаторыя мовазнаўцы). Беларускі сынонім слова «інтэрнэт» — «сеціва».
Гісторыя інтэрнэту
Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у 1969 годзе. У 1992 годзе ў Амстэрдаме (Нідэрлянды) заснавалі Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня. 2 лістапада 2006 г. колькасьць вэб-сайтаў дасягнула 100 мільёнаў[1].
Футуралёгія інтэрнэту
Футуралё́гія інтэрнэ́ту — вобласьць навуковых ведаў, якая вызначае перспэктывы разьвіцьця сецевай інфармацыйнай прасторы.
Сэрвэр інтэрнэту
Сэ́рвэр інтэрнэ́ту — кампутар, падлучаны да сеціва, альбо працуючая на ім праграма, якае дае праграмам-кліентам доступ да разнастайных рэсурсаў.
Кожны сэрвэр, падлучаны да інтэрнэту, мае два адрасы: лічбавы IP-адрас і сымбальны дамэнны адрас.
Асноўнымі тыпамі сэрвэраў зьяўляюцца:
- WWW-сэрвэры, створаныя дзеля прадастаўленьня вэб-старонкі, узаемазвязаннай мультымэдыйнай інфармацыі, зьместу баз зьвестак і г.д.;
- сэрвэры электроннай пошты й канфэрэнцыяў;
- сэрвэры FTP, створанныя дзеля абмену файламі;
- сэрвэры зносінаў у рэальным часе (чаты, IM);
- сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
- сыстэмы трансьляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.
Крыніцы
- ^ Сто мільёнаў адрасоў // Зьвязда : Газэта. — 3 лістапада 2006. — № 239 (25828). — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
Інтэрнэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў