Розьніца паміж вэрсіямі «Маргарэт Тэтчэр»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
няма апісаньня зьменаў
(дапаўненьне крыніца — be:Маргарэт Тэтчэр)
'''Ма́ргарэт Хі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр''' ({{мова-en|Margaret Thatcher}}, {{Нарадзілася|18 кастрычніка |10|1925}} — {{Памерла|8 красавіка |04|2013}}) — 71-ы [[прэм'ер-міністар]] [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ([[Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі]]) у [[1979]]—[[1990]] гадах, [[баранэса]] з [[1992]] году. Першая й пакуль адзіная жанчына, якая пабыла на гэтым пасту, а таксама першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам эўрапейскай дзяржавы. Прэм’ерства Тэтчэр стала самым працяглым у [[XX]] стагодзьдзі. Атрымаўшы мянушку «[[жалезная лэдзі]]» за рэзкую крытыку савецкага кіраўніцтва, яна ажыцьцявіла шэраг кансэрватыўных мераў, якія сталі часткай палітыкі так званага «[[тэтчэрызм]]у».
 
Атрымаўшы адукацыю хіміка, стала юрыстам, у 1959 была абраная чальцом Парлямэнту ад [[Фінчлі]]. У 1970 была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара [[Эдвард Хіт|Эдварда Хіта]]. У 1975 Тэтчэр перамагла Хіта на выбарах новага главы Кансэрватыўнай партыі й стала главой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 году Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.
13 279

зьменаў

Навігацыйнае мэню