Маргарэт Тэтчэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д у падобныя артыкулы варта прастаўляць {{Накід}}
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — be:Маргарэт Тэтчэр
Радок 1: Радок 1:
'''Ма́ргарэт Хі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр''' ({{мова-en|Margaret Thatcher}}, 18 кастрычніка 1925 — 8 красавіка 2013) — 71-ы [[прэм'ер-міністар]] [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ([[Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі]]) у [[1979]]—[[1990]] гадах, [[баранэса]] з [[1992]] году. Першая й пакуль адзіная жанчына, якая пабыла на гэтым пасту, а таксама першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам эўрапейскай дзяржавы. Прэм’ерства Тэтчэр стала самым працяглым у [[XX]] стагодзьдзі. Атрымаўшы мянушку «[[жалезная лэдзі]]» за рэзкую крытыку савецкага кіраўніцтва, яна ажыцьцявіла шэраг кансэрватыўных мераў, якія сталі часткай палітыкі так званага «[[тэтчэрызм]]у».
'''Маргарэт Тэтчэр''' ({{мова-en|Margaret Thatcher}}, 18 кастрычнка 1925 — 8 красавіка 2013) — прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ад 1979 да 1990 году.

Атрымаўшы адукацыю хіміка, стала юрыстам, у 1959 была абраная чальцом Парлямэнту ад [[Фінчлі]]. У 1970 была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара [[Эдвард Хіт|Эдварда Хіта]]. У 1975 Тэтчэр перамагла Хіта на выбарах новага главы Кансэрватыўнай партыі й стала главой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 году Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.

Стаўшы главой ураду, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Яе палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на [[дэрэгуляцыя|дэрэгуляцыі]], асабліва, фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, [[Прыватызацыя|прыватызацыі]] дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафсаюзаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў яе кіраваньня паменшылася з-за [[Рэцэсія|рэцэсіі]] й высокага ўзроўню беспрацоўя, але зноў павялічылася падчас [[Фалклэндзкая вайна|Фалклэндзкай вайны]] 1982 году й эканамічнага росту, што прывяло да яе перавыбраньня ў 1983.

Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у 1987, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў Эўрапейскім Зьвязе былі непапулярныя сярод чальцоў яе ўраду. Пасьля таго, як [[Майкл Хэзэлтайн]] аспрэчыў яе лідарства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й Прэм'ер-міністра.

Тэтчэр зьяўляецца пажыцьцёвым чальцом [[Палата Лордаў Вялікабрытаніі|Палаты Лордаў]].


{{Накід}}
{{Накід}}

Вэрсія ад 16:48, 8 красавіка 2013

Ма́ргарэт Хі́льда Тэ́тчэр, баранэса Тэтчэр (па-ангельску: Margaret Thatcher, 18 кастрычніка 1925 — 8 красавіка 2013) — 71-ы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі (Кансэрватыўная партыя Вялікабрытаніі) у 19791990 гадах, баранэса з 1992 году. Першая й пакуль адзіная жанчына, якая пабыла на гэтым пасту, а таксама першая жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам эўрапейскай дзяржавы. Прэм’ерства Тэтчэр стала самым працяглым у XX стагодзьдзі. Атрымаўшы мянушку «жалезная лэдзі» за рэзкую крытыку савецкага кіраўніцтва, яна ажыцьцявіла шэраг кансэрватыўных мераў, якія сталі часткай палітыкі так званага «тэтчэрызму».

Атрымаўшы адукацыю хіміка, стала юрыстам, у 1959 была абраная чальцом Парлямэнту ад Фінчлі. У 1970 была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара Эдварда Хіта. У 1975 Тэтчэр перамагла Хіта на выбарах новага главы Кансэрватыўнай партыі й стала главой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 году Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.

Стаўшы главой ураду, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Яе палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на дэрэгуляцыі, асабліва, фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, прыватызацыі дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафсаюзаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў яе кіраваньня паменшылася з-за рэцэсіі й высокага ўзроўню беспрацоўя, але зноў павялічылася падчас Фалклэндзкай вайны 1982 году й эканамічнага росту, што прывяло да яе перавыбраньня ў 1983.

Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у 1987, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў Эўрапейскім Зьвязе былі непапулярныя сярод чальцоў яе ўраду. Пасьля таго, як Майкл Хэзэлтайн аспрэчыў яе лідарства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й Прэм'ер-міністра.

Тэтчэр зьяўляецца пажыцьцёвым чальцом Палаты Лордаў.