Насельніцтва Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +першакрыніцы па-беларуску
W (гутаркі | унёсак)
д +гарады
Радок 85: Радок 85:
=== Узрост ===
=== Узрост ===
У Беларусі, па дадзеных на [[1 красавіка]] [[2009]] году, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ва ўзросьце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.<ref>[http://news.tut.by/society/141763.html Найстарэйшая жыхарка Беларусі сьвяткуе 120-годзьдзе]{{ref-ru}} // [[БЕЛТА]], [[4 ліпеня]] 2009 г.</ref>
У Беларусі, па дадзеных на [[1 красавіка]] [[2009]] году, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ва ўзросьце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.<ref>[http://news.tut.by/society/141763.html Найстарэйшая жыхарка Беларусі сьвяткуе 120-годзьдзе]{{ref-ru}} // [[БЕЛТА]], [[4 ліпеня]] 2009 г.</ref>

== Гарады ==
Паводле перапісу 2009 году, у гарадах пражывала 7 млн. 65 тыс. чалавек, што на 103 тыс. чалавек больш, чым у перапіс 1999 году. Доля гараджанаў у агульнай колькасьці насельніцтва ўзрасла з 69% да 74%. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 зь іх — з колькасьцю насельніцтва меншай за 20 тыс. чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тыс. жыхароў. За 10 гадоў зь іх ліку выбылі [[Ліда]] ([[Гарадзенская вобласьць]]) і [[Наваполацак]] ([[Полацкі раён]], [[Віцебская вобласьць]]).

З 1999-га па 2009 год больш як на 10% колькасьць насельніцтва павялічылася ў гарадах [[Фаніпаль]] ([[Койданаўскі раён]], [[Менская вобласьць]]), [[Нароўля]] ([[Гомельская вобласьць]]) і [[Лагойск]] (Менская вобл.). Рост насельніцтва звыш 5% склаў у гарадах Менск (9%; +156 тыс., зь іх 2/3 жанчыны), [[Заслаўе]] ([[Менскі раён]]), [[Горадня]], [[Берасьце]] (8%), [[Чачэрск]] (Гомельская вобл.), [[Смалявічы]] (Менская вобл.), [[Жлобін]] (Гомельская вобл.) і [[Койданаў]]. Рост колькасьці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52% гарадзкога насельніцтва<ref>{{Навіна|аўтар=Алена Прус|загаловак=Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск|спасылка=http://news.belta.by/by/print?id=658756|выдавец=БелТА|дата публікацыі=27 верасьня 2011|дата доступу=8 красавіка 2013}}</ref>.


== Дынаміка ==
== Дынаміка ==
Радок 279: Радок 284:


== Крыніцы й зноскі ==
== Крыніцы й зноскі ==
{{Зноскі}}
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 14:08, 8 красавіка 2013

Беларусьмонанацыянальная дзяржава (паводле вызначэньня ААН). У ёй акрамя беларусаў пражываюць расейцы, габрэі, украінцы, палякі, летувісы, армяне, азэрбайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі габрэі, а сельскай мясцовасьці — ліцьвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасьць насельніцтва (каля 80%) належыць да тытульнай нацыі.

Агульныя зьвесткі

Па дадзеных перапісу насельніцтва, праведзенага ў лютым 1999, на тэрыторыі Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацыяў і нацыянальнасьцяў. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі зьяўляюцца беларусы (8 158,9 тыс.), расейцы (1 141,7 тыс.), палякі (395,7 тыс.), украінцы (237 тыс.), габрэі (27,8 тыс.), армяне (10,2 тыс.), азэрбайджанцы (10,1 тыс.), у меншай ступені — летувісы (6,4 тыс.) і грузіны (3 тыс.)

Па дадзеных Міністэрствы статыстыкі на 1 студзеня 2007 у Беларусі пражывала 9 712 700 чалавек (99,6 % да ўзроўня 2005 году). На 1 лістапада 2007 — 9 693 900.[1]

Колькасьць насельніцтва краіны на 1 красавіка 2008 склала 9 млн. 681 тыс., г.з. за тры месяца скарацілася на 8,8 тыс. чалавек.[2]

Колькасьць насельніцтва краіны на 1 жніўня 2008 склала 9 млн. 675,8 тыс., у параўнаньні з адпаведнай датай мінулага году скарацілася на 21,2 тыс. чалавек[3].

Колькасьць насельніцтва Беларусі ў 2008 годзе паменшылася на 18,4 тыс. чалавек. На 1 студзеня 2009 году ў краіне пражывала 9 млн. 671,4 тыс. чалавек.

На 1 траўня 2009 году ў краіне пражывала 9 млн. 664,5 тыс. чалавек. У параўнаньні з адпаведнай датай мінулага году жыхароў краіны стала менш на 14,2 тыс. чалавек.[4]

Колькасьць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 сакавіка 2012 году склала 9 461,4 тыс. чалавек і ў параўнаньні з пачаткам бягучага году скарацілася на 3,8 тыс. чалавек[5].

Колькасьць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2012 году склала 9 457,1 тыс. чалавек і ў параўнаньні з пачаткам бягучага году скарацілася на 8,1 тыс. чалавек[6].

Рэгіёны

Па дадзеных за студзень-верасень 2008 году ў Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 803,9 тыс. да 1 млн. 819,5 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 кастрычніка налічалася 1 млн. 465,7 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн. 458,5 тыс., Берасьцейскай — 1 млн. 435 тыс., Віцебскай — 1 млн. 267,3 тыс., Магілёўскай — 1 млн. 125,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн. 104,5 тыс. жыхароў[7].

За 2008 год у Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 814,8 тыс. да 1 млн. 828,9 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 студзеня 2009 году налічалася 1 млн. 464,5 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн. 453,9 тыс., Берасьцейскай — 1 млн. 433 тыс., Віцебскай — 1 млн. 265,2 тыс., Магілёўскай — 1 млн. 123,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн. 102,8 тыс.

На 1 траўня 2009 году ў параўнаньні з адпаведнай датай мінулага году колькасьць насельніцтва павялічылася толькі ў Менску — з 1 млн 817,5 тыс. чалавек да 1 млн 840,1 тыс. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасьць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 траўня ў Гомельскай вобласьці налічвалася 1 млн 462,6 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 448,4 тыс., у Берасьцейскай — 1 млн 430,8 тыс., у Віцебскай — 1 млн 262,1 тыс., у Магілёўскай — 1 млн 120,4 тыс., у Гарадзенскай — 1 млн 100,1 тыс.

Нарадзілася/Памерла

У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95 743 чалавека (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасьці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерла ў 2006 годзе 138 944 чалавека (98 % да 2005), каэфіцыент сьмяротнасьці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[8]

За 10 месяцаў 2007 нараджальнасьць склала 10,7 на 1 тыс. насельніцтвы (на 8,5% больш чым за аналягічны пэрыяд 2006), сьмяротнасьць склала 13,7 на 1 тыс. насельніцтва (на 3,6% менш). За рахунак вонкавай міграцыі прырост насельніцтва склаў 3 тыс. 625 чалавек.[9]

За студзень—жнівень 2008 году ў рэспубліцы нарадзіўся 71,3 тыс. чалавек, што на 2 тыс. чалавек болей, чым за студзень—жнівень 2007 году. Памерлі 88,6 тыс. чалавек, або на 1,1 тысячу меней. На тысячу насельніцтва лік, якія нарадзіліся склаў 10,9 (у 2007-м — 10,5), памерлых — 14 (14,1).

За 2008 год нарадзілася 107.910 дзяцей, што на 4.485 больш у параўнаньні з 2007 годам; памерла 134.394 чалавека (на 1.539 чалавек больш).

У студзені-красавіку 2009 году ў Беларусі нарадзіліся 35,6 тыс. дзяцей — на 1,6 тыс. малянят больш у параўнаньні са студзенем-красавіком мінулага году. Памерлі за чатыры месяца 2009 году 47,2 тыс. чалавек — на 0,9 тыс. больш.

Шлюбы/разводы

У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбу і толькі 0,2 разводу. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8.

У студзені—жніўні 2008 году ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2007 году колькасьць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 5,5% і склала 49 978 (52 914 у 2007 годзе), колькасьць разводаў — на 0,7% і склала 23 589 (за аналягічны пэрыяд 2007 году — 23 757).

У студзені—ліпені 2008 году на 1.000 шлюбаў прыходзілася 566 разводаў (у студзені—ліпені 2007 году — 507 разводаў).

У 2008 годзе ў параўнаньні з 2007-м колькасьць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6% да 77.201, колькасьць разводаў павялічылася на 1,5% да 36.679.

Самагубства

2007

Узровень самагубстваў — гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя зьвесткі былі даступныя, Беларусь заняла першае месца[10].

Навукоўцы тлумачаць гэты змрочны ўзьлёт ростам спажываньня алькаголю, суб'ектыўным адчуваньнем адсутнасьці жыцьцёвых пэрспэктываў, дэпрэсіўным асяродзьдзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі.

Сацыёлягі з Інстытуту Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасьці самагубстваў з рэлігійнасьцю грамадзтва. Сусьветныя сацыялягічныя дасьледаваньні Інстытуту з 2005 да 2006 году выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказьнікі самагубстваў.[11]

Вядома, адной рэлігійнасьцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расеі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб'ектыўнае адчуваньне жыцьцёвае беспэрспэктыўнасьці, сама сутнасьць сыстэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[12]

Першая пяцёрка краін
Краіна Узровень самагубстваў Рэлігійнасьць
Беларусь 36,80 35
Расея 36,15 28
Казахстан 29,95 43
Вугоршчына 28,45 36
Славенія 25,90 41

2008

У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[13]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе.

Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8-9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спэцыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6% больш, чым у 2007 годзе[14].

Міграцыя

За студзень—жнівень 2008 году міграцыйны прырост склаў 3 765 чалавек: у Беларусь прыехалі 9821 чалавек і выехалі 6056 чалавек. У краіну ў 2008 годзе прыбыла 17.413 чалавек, зьехала — 9.268. Міграцыйны прырост склаў 8.145 чалавек. У студзені-красавіку 2009 году міграцыйны прырост склаў 6 385 чалавек, выехалі 2 250. Міграцыйны прырост за чатыры месяца склаў 4 135 чалавек.

У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18'040 чалавек (у 2011-м — 17'510) і выбылі 8'712 чалавек (у 2011-м — 7'610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнанні з 2011-м зьнізіўся на 5,8% да 9'328 чалавек. Колькасьць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5'522 чалавек у 2011 годзе да 6'534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5%). Большасьць выехала ў Расею (5'369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Нямеччыну (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражываньне ў краіне зьнізілася з 13'537 у 2011 годзе да 12'066 ў 2012 годзе (на 10%). Большасьць дазволаў на пастаяннае пражываньне атрымалі грамадзяне Расеі (7'670) і Ўкраіны (1'641). Выдача дазволаў на часовае пражываньне вырасла з 40'722 у 2011 годзе да 46'787 у 2012 годзе. Колькасьць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8'781 чалавек (у 2011-м — 8'434). Большасьць зь іх — рабочыя (4'594) і кваліфікаваныя работнікі, спэцыялісты (2'425). Асноўныя краіны паходжаньня працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2'854), Кітай (1'257), Летува (904), Узбэкістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[15].

Узрост

У Беларусі, па дадзеных на 1 красавіка 2009 году, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ва ўзросьце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.[16]

Гарады

Паводле перапісу 2009 году, у гарадах пражывала 7 млн. 65 тыс. чалавек, што на 103 тыс. чалавек больш, чым у перапіс 1999 году. Доля гараджанаў у агульнай колькасьці насельніцтва ўзрасла з 69% да 74%. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 зь іх — з колькасьцю насельніцтва меншай за 20 тыс. чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тыс. жыхароў. За 10 гадоў зь іх ліку выбылі Ліда (Гарадзенская вобласьць) і Наваполацак (Полацкі раён, Віцебская вобласьць).

З 1999-га па 2009 год больш як на 10% колькасьць насельніцтва павялічылася ў гарадах Фаніпаль (Койданаўскі раён, Менская вобласьць), Нароўля (Гомельская вобласьць) і Лагойск (Менская вобл.). Рост насельніцтва звыш 5% склаў у гарадах Менск (9%; +156 тыс., зь іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Менскі раён), Горадня, Берасьце (8%), Чачэрск (Гомельская вобл.), Смалявічы (Менская вобл.), Жлобін (Гомельская вобл.) і Койданаў. Рост колькасьці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52% гарадзкога насельніцтва[17].

Дынаміка

Колькасьць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2012 году склала 9 457,1 тыс. чалавек і ў параўнаньні з пачаткам бягучага году скарацілася на 8,1 тыс. чалавек[6].

У 1994 годзе колькасьць насельніцтва краіны складала 10 млн. 243,5 тыс. За 18 гадоў кіраваньня цяперашняга кіраўніка краіны яна паменшылася на 786,4 тыс. Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласных цэнтра краіны — Гомеля і Берасьця, і вярнулася ў 1978 год.

Колькасьць насельніцтва на Беларусі ў 1989–2007 гг.
Колькасьць насельніцтва на Беларусі па гадах
Час падліку Колькасьць насельніцтва,
тыс.
Прырост/Зьмяншэньне,
тыс.
Гарадзкое (%)
14 стагодзьдзе ≈1 000[18]
1650 2 900[19]
1667 ≈1 400[19][20]
1700 2 200[19][21]
1717 1 500[19][22]
1772 2 900[19]
1811 3 800[18][23]
1863 4 200[18][24]
1897 6 673[25] 13,5
1913 6 899,1[25] 14,3
1914 7 500[18][26]
1917 6 900[18][27]
1921 6 700[18][28]
1926 4 986,0[25][29] 17,0
1939 8 912,2[25][30]/≈11 000[31][32] 20,8/—
1940 9 046,1[25][33] +133,9 21,3
1 студзеня 1941 10 454,9[25][34]
1941 9 092,0[25] +45,9 21,7
22 чэрвеня 1941 9 200[25][35]/10 528[25][36]
1945 ≈7 700[37] 22,2
1950 7 709,0[25] 21,0
1951 7 781,1[25] +72,1 22,2
1952 7 748,7[25] +32,4 23,6
1953 7 693,4[25] +55,3 24,7
1954 7 685,6[25] -7,8 25,9
1955 7 757,2[25] +71,6 26,6
1956 7 850,2[25] +93 27,0
1957 7 910,0[25] +59,8 27,8
1958 7 961,6[25] +51,6 29,0
1959 8 055,7[25] +94,1 30,8
1960 8 147,4[25] +91,7 32,0
1961 8 233,3[25] +85,9 33,3
1962 8 335,2[25] +101,9 34,4
1963 8 435,4[25] +100,2 35,4
1964 8 479,8[25] +44,4 36,5
1965 8 557,9[25] +78,1 37,5
1966 8 655,7[25] +97,8 38,5
1967 8 761,8[25] +106,1 39,6
1968 8 838,7[25] +76,9 40,8
1969 8 915,0[25] +76,3 42,1
1970 8 992,2[25] +77,2 43,3
1971 9 048,7[25] +56,5 44,4
1972 9 118,1[25] +69,4 45,7
1973 9 182,4[25] +64,3 47,1
1974 9 251,4[25] +69 48,5
1975 9 317,2[25] +65,8 49,9
1976 9 360,5[25] +43,3 51,2[38]
1977 9 406,2[25] +45,7 52,4
1978 9 463,5[25] +57,3 53,6
1979 9 532,5[25] +69 54,9
1980 9 591,8[25] +59,3 55,9
1981 9 662,9[25] +71,1 57,0
1982 9 736,1[25] +73,2 58,0
1983 9 800,6[25] +64,5 59,1
1984 9 869,4[25] +68,8 60,2
1985 9 929,0[25] +59,6 61,2
1986 9 986,4[25] +57,4 62,2
1987 10 042,8[25][39] +56,4 63,2
1988 10 089,7[25] +46,9 64,3
1989 10 151,8[25] +62,1 65,4
1990 10 188,9[25] +37,1 66,1
1991 10 189,8[25] +0,9 66,8
1992 10 198,3[25] +8,5 67,2
1993 10 234,6[25] +36,3 67,4
1994 10 243,5[25][40] +8,9 67,6
1995 10 177,3[41] -66,2 68,1
1996 10 141,9 -35,4 68,4
1997 10 093,0 -48,9 68,8
1998 10 045,2 -47,8 69,3
1999 10 019,5 -25,7 69,7
2000 9 956,7[41] -62,8 70,2
2001 9 900,4[41] -56,3 70,7
2002 9 830,7[41] -69,7 71,1
2003 9 762,8[41] -67,9 71,5
2004 9 697,5[41] -65,3 72,0
2005 9 630,4[41] -67,1 72,4
2006 9 579,5[41] -50,9
2007 9 542,4[41] -37,1
2008 9 513,6[41] -28,8 73,9
2009 9 500,0[41] -13,6
2010 9 481,2[41] -18,8
2011 9 465,4[41] -15,8

Цікавая інфармацыя

Крыніцы й зноскі

  1. ^ http://news.tut.by/society/98829.html
  2. ^ У першым квартале 635 беларусаў пакончылі жыцьцё самагубствам. 20 траўня 2008 (рас.)TUT.BY
  3. ^ БелаПАН. Колькасьць насельніцтва Беларусі скарацілася на 21,2 тыс. чалавек // Эўрарадыё, 30 жніўня 2008 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  4. ^ Колькасьць насельніцтва Беларусі паменшылася да 9 млн. 664,5 тыс. чалавек (рас.)БЕЛТА
  5. ^ Пра дэмаграфічную сытуацыю за студзень-люты 2012 г. (рас.)
  6. ^ а б Алена Прус. Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня склала 9 млн. 457,1 тыс. чалавек // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 жніўня 2012 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  7. ^ Марына Носава. За студзень—верасень колькасьць насельніцтва Беларусі паменшылася на 20,1 тыс. чалавек // БелаПАН, 29 кастрычніка 2008 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  8. ^ http://naviny.by/rubrics/society/2007/01/18/ic_news_116_265761/
  9. ^ http://news.tut.by/society/98829.html
  10. ^ Мікола Бугай, Раман Маладзяшын. Беларусь выйшла ў сусьветныя лідэры па самагубствах // Наша Ніва, 17 ліпеня 2008 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  11. ^ Gallup, In More Religious Countries, Lower Suicide Rates (анг.)
  12. ^ TUT.BY, Беларусь выйшла ў сусьветныя лідэры па самагубствах — камэнтары жыхароў сталіцы
  13. ^ Зьміцер Панкавец. 2800 самазабойстваў за мінулы год // Наша Ніва, 21 студзеня 2009 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  14. ^ Міхал Карневіч, Анатоль Кругавец. Зачараваныя сьмерцю // Радыё «Свабода», 4 чэрвеня 2009 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  15. ^ Алена Прус. У Беларусі ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца пляны па рассяленьню іншаземцаў працаздольнага ўзросту // БелТА, 3 красавіка 2013 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  16. ^ Найстарэйшая жыхарка Беларусі сьвяткуе 120-годзьдзе (рас.) // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 г.
  17. ^ Алена Прус. Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск // БелТА, 27 верасьня 2011 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  18. ^ а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 90
  19. ^ а б в г д Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 С. 19
  20. ^ Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 млн з 2,9 млн, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасьці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
  21. ^ Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (17001721).
  22. ^ Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (17001721) склалі 700 тысяч чалавек.
  23. ^ У сучасных межах. Паводле рэвізіяў Расейскай імпэрыі.
  24. ^ У сучасных межах. Паводле рэвізіяў Расейскай імпэрыі.
  25. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 92
  26. ^ У сучасных межах.
  27. ^ У сучасных межах.
  28. ^ У сучасных межах.
  29. ^ У межах да 17 верасьня 1939 году
  30. ^ У сучасных межах.
  31. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 91
  32. ^ У межах 1939 году.
  33. ^ У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек.
  34. ^ У межах 1941 году.
  35. ^ У сучасных межах.
  36. ^ У межах 1941 году.
  37. ^ Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 млн. чалавек (каля 800 тысяч габрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзьве траціны загінулых — габрэі. Пасьля 1945 году даваеннай колькасьці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
  38. ^ У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць гарадзкога насельніцтва склала больш за 50%.
  39. ^ У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
  40. ^ У сучасных межах. Самая вялікая колькасьць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.
  41. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Колькасьць насельніцтва па абласьцях і г. Менску
  42. ^ Административно-территориальное деление Республики Беларусь на 1 января 2010 года // Статистический ежегодник Республики Беларусь 2010 / Зинковский В.И. и др.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2009. — С. 26. — ISBN 978-985-6858-58-4
  43. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 Старонка 724
  44. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  45. ^ Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта. Маштаб 1:500 000. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія». — Мн., 2003.
  46. ^ Статыстычны бюлетэнь «Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2012 году і сярэднегадовая колькасьць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласьцей, раёнаў, гарадоў, мястэчак» (Аб'ём бюлетэня 17 старонак) (рас.)
  47. ^ http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2011/bul_population.rar
  48. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4
  49. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2
  50. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4
  51. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  52. ^ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 Старонка 94

Вонкавыя спасылкі