Розьніца паміж вэрсіямі «Першабытнае грамадзтва»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
дапаўненьне крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Первобытное_общество?oldid=54091703
(афармленьне)
(дапаўненьне крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Первобытное_общество?oldid=54091703)
 
У жыцьці першабытнага чалавека праца, мастацтва, культавыя ўяўленьні, пачаткі навуковых ведаў не былі адасобленымі. Яны існавалі ў жыцьці й сьвядомасці зьлітна, сынкрэтычна. Чалавек не вылучаў сябе з прыроды, а ўспрымаў уласную асобу як частку ейных працэсаў і зьяваў. Першапачаткова мастацтва не было аформлена ў асобны від дзейнасьці й было зьвязана з працоўным працэсам, паляўнічай (пазьней і аграрнай) [[магія]]й, выяўляла асноўныя жыцьцёвыя інтарэсы й сьветаўяўленьне першабытнага чалавека, адухоўленьне сілаў прыроды ([[анімізм]]), культ жывёл — прабацькоў роду ([[татэмізм]]) і іншае. Сярод матываў першабытнага мастацтва пашыраны гравюраваныя, рэльефныя й жывапісныя выявы ([[наскальнае мастацтва]]) жывёлаў — аб’ектаў паляваньня, схематычныя фігуры чалавека. Характэрныя абагульнена-выразныя скульптурныя фігуркі жывёлаў і іхныя гравюраваныя выявы на костках і камені, просты геамэтрычны арнамэнт на посудзе й прыладах працы, [[пятрогліфы]].
 
== Зьяўленьне рэлігіі ==
{{Асноўны артыкул|Рэлігія}}
[[Файл:Stonehenge Total.jpg|міні|220пкс|[[Мэгаліт]]ычнае збудаваньне «[[Стоўнгэндж]]»]]
З пункту гледжаньня вядомага эвалюцыяніста й папулярызатара навуковага [[атэізм]]у [[Клінтан Докінз|Клінтана Докінза]], выкладзенай у кнізе «[[Ілюзія бога]]», [[рэлігія]] ўяўляецца як пабочны прадукт нейкай сацыяльна-карыснай зьявы, якая валодае прыкметамі «псыхічнага віруса» — [[мэм]]а.
 
У [[марксізм]]е лічыцца<ref>Юрий Семёнов. [http://scepsis.ru/library/id_305.html «Возникновение религии и её первая, исходная форма — магия»]. scepsis.ru</ref>, што коранем рэлігіі зьяўляецца рэальнае практычнае бясьсільле чалавека, якое выяўляецца ў ягоным паўсядзённым жыцьці ў тым, што ён ня здольны самастойна забясьпечыць посьпех сваёй дзейнасьці.
 
Згодна з уяўленьнямі канцэпцыі «перадрэлігіёзнага пэрыяду», у гісторыі чалавецтва існаваў пэрыяд, калі не існавала ніякіх рэлігійных уяўленьняў. Пасьля ў сілу тых ці іншых прычынаў у людзей паўсталі рэлігійныя вераваньні.
 
З эпохі [[нэаліт]]у ўзьніклі складаныя [[рэлігійны культ|рэлігійныя культы]]. Рэлігійныя перакананьні ў гэты пэрыяд звычайна складаліся ў глыбокай пашане да [[Нябесная маці|Нябеснай маці]], [[Нябесны бацька|Нябеснаму бацьку]], [[Сонца|Сонцу]] й [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяцу]] як баству. Характэрнай для нэаліту была тэндэнцыя пакланеньня [[антрапамарфізм|антрапаморфным]] боствам.
 
У першабытных плямёнаў не было спэцыяльных служыцеляў [[культ|культу]], то бок рэлігійна-магічныя абрады зьдзяйсьняліся пераважна кіраўнікамі радавых групаў ад імя ўсяго роду або людзьмi, які паводле асабістых якасьцяў набылі рэпутацыю дасьведчаных у прыёмах узьдзеяньня на сьвет духаў і багоў. З разьвіцьцём сацыяльнай дыфэрэнцыяцыі вылучыліся прафэсійныя жрацы, якія надалі сабе выключнае права зносінаў з духамі й багамі.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
32 367

зьменаў

Навігацыйнае мэню