Ясень: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 57 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q128887 (translate me)
д Wizardist перанёс старонку Ясень (дрэва) у Ясень: асноўнае значэньне
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:27, 14 сакавіка 2013

Ясень
Ясень звычайны
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадМасьлінакветныя
СямействаМасьлінавыя
РодЯсень
Бінамінальная намэнклятура
Fraxinus

Ясень (Fraxinus) — род лістападных дрэў сямейства масьлінавых. Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона разгалістая. Лісьце няпарнаперыстае. Кветкі ў шчыльных пучках або мяцёлках, зьяўляюцца раней за лісьце. Плод — крылатка. Сьветлалюбная, хуткарослая парода.

На Беларусі, асабліва на Палесьсі, пашыраны ясень звычайны, расьце на багатых, увільготненых глебах у дубровах і алешніках, утварае ясянёвыя лясы. Выкарыстоўваецца ў азеляненьні. Цьвіце ў красавіку-траўні. У батанічных садах і парках 11 інтрадукаваных відаў. Найбольш вядомы ясень ланцэтны, ясень пэнсыльванскі.

Драўніна прыдатна для вырабу мэблі.