Вітэзслаў Новак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: be:Віцезслаў Новак
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 18 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q347611 (translate me)
Радок 27: Радок 27:
[[Катэгорыя:Памерлі 18 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 18 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1949 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1949 годзе]]

[[be:Віцезслаў Новак]]
[[ca:Vítězslav Novák]]
[[cs:Vítězslav Novák]]
[[de:Vítězslav Novák]]
[[en:Vítězslav Novák]]
[[es:Vítězslav Novák]]
[[eo:Vítězslav Novák]]
[[fr:Vítězslav Novák]]
[[it:Vítězslav Novák]]
[[nl:Vítězslav Novák]]
[[ja:ヴィーチェスラフ・ノヴァーク]]
[[no:Vítězslav Novák]]
[[pl:Vítězslav Novák]]
[[pt:Vítězslav Novák]]
[[ru:Новак, Витезслав]]
[[fi:Vítězslav Novák]]
[[uk:Вітезслав Новак]]
[[zh:维捷斯拉夫·诺瓦克]]

Вэрсія ад 10:53, 9 сакавіка 2013

Вітэзслаў Новак (па-чэску: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 сьнежня 1870, Камяніцы над Ліпай18 ліпеня 1949, Скуцеч) — чэскі кампазытар, піяніст і музычны пэдагог.

Біяграфія

Віктар Новак нарадзіўся ў сям’і лекара. Бацька музыканта сьпяваў у хоры, маці грала на піяніна. Пасьля сьмерці бацькі сям’я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песьні і фартэпіянныя п’есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Праскага ўнівэрсытэту і адначасова ў Праскую кансэрваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазыцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзэфа Іранэка, сярод іншых яго пэдагогаў былі таксама Карэл Штэкер (контрапункт) і Карэл Кнітль (гармонія). У гэты пэрыяд Новак зьмяніў сваё імя на славянскае Вітэзслаў. Пакінуўшы ўнівэрсытэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансэрваторскі дыплём у 1893 годзе. Па рэкамэндацыі Ёганэса Брамса ў бэрлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненьні Новака. З 1896 году Новак інтэнсіўна займаўся зьбіраньнем чэскага музычнага фальклёру.

У 19011917 годах нефармальнае кола музыкаў і іншых творчых асоб, якія зьбіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філярмоніі» (па-чэску: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фармаваньня чэскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасьці, Ёзэф Сук і Вацлаў Таліх. У той жа час у 19091920 гг. Новак выкладаў у Праскай кансэрваторыі, дзе сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ерэміяш, Карэл Баляслаў Ірак, Алаіс Габана, Ільля Гурнік і многія іншыя чэскія музыкі; у Новака таксама вучыўся ўкраінскі кампазытар Мікалай Калеса.

У міжваенны пэрыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Праскай кансэрваторыі, у 19191922 і 19271928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзяленьня Чэскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславаччыны ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэская нацыянальная музыка. У пасьляваенныя гады напісаў вялізныя мэмуары «Пра сябе і іншых» (па-чэску: O sobě a jiných).

Кампазыцыі Новака можна аднесьці да нэарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжаньня некаторых дасьледчыкаў, таксама Клёда Дэбюсі і Рыхарда Штраўса.

Творы

  • Аркестры: уверцюра Марыша да драмы братоў Мрштыкоў (1899)
  • Опэры: Lucerna, Zvíkovský rarášek, Karlštejn, Dědův odkaz
  • Балет: Signorina Gioventu (19261928), Nikotina (1929)
  • Фартэпіяна: варыяцыі на тэму Шумана (1893), Za soumraku (1896), Písně zimních nocí (1903), Exotikon (1911) , Sonáta Eroica (1900), Pan (1910)
  • Песьні: Jarní nálady (1900), Melancholie (1901), Údolí nového království (1903), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon (1912), Síla a vzdor (19161917), Domov (1941), Jihočeské motivy (1947)