Беларускае прадстаўніцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920469 (translate me)
Радок 18: Радок 18:


[[Катэгорыя:Калябарацыянізм у Другой сусьветнай вайне]]
[[Катэгорыя:Калябарацыянізм у Другой сусьветнай вайне]]

[[be:Беларускае прадстаўніцтва]]
[[pl:Białoruskie Przedstawicielstwo]]

Вэрсія ад 07:37, 9 сакавіка 2013

Беларускае прадстаўніцтва (па-нямецку: Weißruthenische Vertrauensstelle) — беларускі калябаранцкі прадстаўнічы ворган у III райху падчас II сусьветнай вайны.

Створанае напрыканцы 1939 року ў Бэрліне з мэтаю аказаньня дапамогі былым вайскоўцам Войска Другой Рэчы Паспалітай беларускага паходжаньня, вызваленых зь нямецкіх лягероў і перакваліфікаваных у працаўнікоў.

Першым кіраўніком Прадстаўніцтва быў Фабіян Акінчыц, пасьля яго хуткага звальненьня — Анатоль Шкуцька. Дзейнічала пры Міністэрстве ўнутраных справаў Райху. Колькасьць працаўнікоў бэрлінскага аддзелу ў пэўны момант дасягнула 10 асобаў. Паўсталі аддзелы таксама ў іншых местах (у т. л. у Гданьску, Познані, Лодзі, Вене, Мюнхэне). Тым ня меней, дзейнасьць прадстаўніцтва не ахапіла ўсяго абшару генэрал-губэрнатарства.

У 1940 пры Беларускім прадстаўніцтве ўтвораны Беларускі камітэт самапомачы. 19 чэрвеня 1941 року ў Бэрліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтар.

Прадстаўніцтва зьдзяйсьняла, акрамя ўсяго, рэгістрацыю беларускіх працаўнікоў — былых ваеннапалонных на тэрыторыі Райху — і выдавала ім рэгістрацыйныя карткі, якія выконвалі функцыю пашпартоў. Выходзіў друкаваны орган — газэта «Раніца». Пазьней асноўная ўвага надавалася матэрыяльнай і юрыдычнай дапамозе беларусам, а з сярэдзіны 1944 року — уцекачам зь Беларусі. У 1943 року на чале прадстаўніцтва стаў А. Букатка, застаўшыся ягоным кіраўніком да сканчэньня вайны.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі