Эміграцыя: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: hu:Kivándorlás |
д Bot: Migrating 41 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q187668 (translate me) |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[Катэгорыя:Геаграфія]] |
[[Катэгорыя:Геаграфія]] |
||
[[Катэгорыя:Міграцыя]] |
[[Катэгорыя:Міграцыя]] |
||
[[als:Auswanderung]] |
|||
[[ar:نزوح]] |
|||
[[be:Эміграцыя]] |
|||
[[bg:Емиграция]] |
|||
[[bs:Emigracija]] |
|||
[[ca:Emigració]] |
|||
[[cs:Emigrace]] |
|||
[[cy:Ymfudo]] |
|||
[[da:Emigration]] |
|||
[[de:Auswanderung]] |
|||
[[et:Emigratsioon]] |
|||
[[en:Emigration]] |
|||
[[es:Emigración]] |
|||
[[eo:Elmigrado]] |
|||
[[fr:Émigré]] |
|||
[[gd:Eilthireachd]] |
|||
[[gl:Emigración]] |
|||
[[hr:Iseljeništvo]] |
|||
[[id:Emigrasi]] |
|||
[[it:Emigrazione]] |
|||
[[he:הגירה]] |
|||
[[ka:ემიგრაცია]] |
|||
[[ht:Emigrasyon]] |
|||
[[la:Emigratio]] |
|||
[[lv:Emigrācija]] |
|||
[[lt:Emigracija]] |
|||
[[hu:Kivándorlás]] |
|||
[[nl:Emigratie]] |
|||
[[no:Utvandring]] |
|||
[[pt:Emigração]] |
|||
[[ro:Emigrație]] |
|||
[[ru:Эмиграция]] |
|||
[[simple:Emigration]] |
|||
[[sk:Vysťahovalectvo]] |
|||
[[sr:Емиграција]] |
|||
[[sh:Emigracija]] |
|||
[[fi:Siirtolaisuus]] |
|||
[[sv:Emigration]] |
|||
[[uk:Еміграція]] |
|||
[[yi:עמיגראציע]] |
|||
[[zh:移民出境]] |
Вэрсія ад 06:55, 9 сакавіка 2013
Эміграцыя (па-лацінску: emigratio - высяленьне, перасяленьне) - вымушаная ці добраахвотная зьмена месца пражываньня людзей (эмігрантаў, перасяленцаў), перасяленьне са сваёй радзімы, краіны дзе яны нарадзіліся і вырасьлі ў іншыя краіны глябальнага грамадзтва па эканамічных, палітычных або рэлігійных прычынах.
Сумежныя і зьвязаныя паняцьці: эміграцыя, міграцыя, дэпартацыя, дыяспара, рээміграцыя, іміграцыя
Эміграцыя - гэта выезд за межы краіны пражываньня ў іншую краіну, які абавязкова прадугледжвае перасячэньне дзяржаўнай мяжы. Само паняцьце эміграцыі узьнікае з усталяваньнем і разьвіцьцём дзяржавы. Раньнія перасяленьне людзей, як і сучасныя перасяленьня ў межах адной дзяржавы - мясцовасьці, раёна і г.д., завуць міграцыі.
Эміграцыя ажыцьцяўляецца з мэтай пастаяннага - доўгачасовага або часовага - пражываньня ў іншай краіне і часта з адпаведным зьмяненьнем прававога статусу, чым і адрозьніваецца ад мэтавых, турыстычных паездак і г.д. У той жа час эміграцыя не заўсёды зьвязана альбо цягне натуралізацыі, то бок зьмену грамадзянства або падданства.
Эміграцыя можа быць, і добраахвотнай, і вымушанай, - але ажыцьцяўленьне усіх працэдур па выезду (эміграцыі) з краіны адбываецца асобай, якая зьяжджае з краіны, добраахвотна. Прымусовае (нярэдка гвалтоўнае) перасяленьня або высяленьня асобы/асобаў, здзейсьненае прадстаўнікамі дзяржаўных органаў краіны, адкуль адбываецца перасяленьне, называюць дэпартацыяй.
Эміграцыяй называюць і сукупнасьць эмігрантаў за межамі бацькаўшчыны. Паняцьці не нашмат адрозьніваецца ад паняцьця дыяспара: апошняе зрэшты шырэй, бо ахоплівае не толькі асоб, якія выехалі з айчыны, - але і тых, якія ў сілу розных абставінаў, нікуды не перасяляючыся, апынуліся ў той ці іншай краіне з прычыны зьмены дзяржаўных межаў этнічнай радзімы ; паняцьце двтычыцца таксама іх нашчадкаў (наступных пакаленьняў), і першых эмігрантаў. Акрамя таго, дыяспара - паняцьце, зьвязанае з этнічнасьцю, этнічным паходжаньнем асоб, а эміграцыя - з грамадзянствам, гэта значыць з прававой сувязьзю з той ці іншай дзяржавай. Менавіта таму могуць быць дыяспары недзяржаўных народаў, напрыклад, «курдзкія дыяспары» у Турэччыны, Іраку і г.д., а эміграцыі - няма.
«Рээміграцыя» - гэта вяртаньне эмігранта ў краіну першапачатковага пражываньня, то бок зваротная эміграцыя.
Антонім да слова «эміграцыя» - іміграцыя, г.зн. прыезд у краіну для пастаяннага жыхарства.
Эміграцыя (гістарычны аспэкт)
У XV-XIX стагодзьдзях мела месца перш за усё эканамічная эміграцыя. Як прыклад - перасяленьне вялікай колькасьці людзей з Эўропы ў Амэрыку. У ХХ стагодзьдзі адбываліся самыя масавыя эміграцыі, зьвязаныя з Першай сусьветнай вайной і Другой сусьветнай вайной, шматлікімі міжнароднымі і лякальнымі канфліктамі, зьменамі дзяржаў сьвету (утварэньне дзяржавы Ізраіль, распад СССР і г.д.), унутранай і зьнешняй палітыкай асобных дзяржаў (палітычныя і культурныя прыгнёту ў СССР, КНР і інш.)
Няспынныя эміграцыі, як эканамічныя, так і палітычныя зьяўляецца прыкметай сучаснасьці. Напрыклад, у АфрыкаАфрыцы з прычыны палітычных хваляваньняў і паўстаньняў, міжэтнічных канфліктаў і эканамічных праблем, выкліканых засухамі і неўраджаямі, назіраюцца частыя эміграцыі з Конга, Бурундзі, Руанды, Самалі, Этыёпіі і г.д.; Далай-лама Тыбэту, якія перасьледуюцца кітайскімі уладамі, зьяўляецца палітычным эмігрантам, жыве ў Індыі.