Перасадка сэрца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 1489211 удзельніка 128.70.74.6 (гутаркі)
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 24 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q643396 (translate me)
 
Радок 11: Радок 11:
[[Катэгорыя:Кардыяхірургія]]
[[Катэгорыя:Кардыяхірургія]]
[[Катэгорыя:Трансплянталёгія]]
[[Катэгорыя:Трансплянталёгія]]

[[ar:زراعة القلب]]
[[cs:Transplantace srdce]]
[[da:Hjertetransplantation]]
[[de:Herztransplantation]]
[[en:Heart transplantation]]
[[es:Trasplante de corazón]]
[[eu:Bihotz-transplante]]
[[fr:Transplantation cardiaque]]
[[hi:हृदय प्रत्यारोपण]]
[[it:Trapianto di cuore]]
[[la:Translatio cordis]]
[[hu:Szívátültetés]]
[[nl:Harttransplantatie]]
[[ja:心臓移植]]
[[pl:Przeszczepienie serca]]
[[pt:Transplante de coração]]
[[ro:Transplant de inimă]]
[[ru:Пересадка сердца]]
[[simple:Heart transplant]]
[[sk:Transplantácia srdca]]
[[fi:Sydämensiirto]]
[[sv:Hjärttransplantation]]
[[uk:Трансплантація серця]]
[[zh:心脏移植]]

Цяперашняя вэрсія на 06:20, 9 сакавіка 2013

Разьмяшчэньне донарскага сэрца ў грудавіне пацыента.

Пераса́дка (трансплянта́цыя) сэ́рца — хірургічная апэрацыя з мэтай замены сэрца пацыента на сэрца донара, ці на штучнае сэрца. Паказаная пры цяжкіх захворваньнях сэрца. Уласнае сэрца пры гэтым можа быць выдаленае ці спыненае. Першую перасадку сэрца жывёлы чалавеку зьдзейсьніў у 1964 годзе Джэймз Харды; пацыент пражыў палтары гадзіны. Першую пасьпяховую перасадку чалавечага сэрца зьдзейсьніў Крысьціян Барнард 3 сьнежня 1967 году ў ПАР. Апэрацыя была праведзеная ў шпіталі Кейптаўна. Сэрца 25-гадовай Дэнізы Дарваль, якая загінула ў аўтакатастрофе, было перасаджанае 55-гадоваму Льюісу Вашканскаму, які быў хворы на невылечнае сардэчнае захворваньне. Нягледзячы на тое, што апэрацыя была праведзеная бездакорна, Вашканскі пражыў хіба 18 дзён і памёр ад двухбаковай пнэўманіі. Першую перасадку сэрца ў СССР ажыцьцявіў 12 сакавіка 1987 году хірург Валеры Шумакоў. У сучаснай трансплянталёгіі перасадка сэрца — рутынная апэрацыя, пацыенты жывуць болей за 10 гадоў. Сусьветны рэкорд (на 2006 год) па працягласьці жыцьця з перасаджаным сэрцам утрымлівае Тоні Хьюзман — 28 гадоў, яму цяпер 48 і адчувае ён сябе добра. Асноўнай праблемай пацыентаў зь перасаджаным сэрцам зьяўляецца адтаржэньне трансплянтантаў імуннай сыстэмай. Перасадка штучнага сэрца ці сэрца жывёлы меней пасьпяховай, чым перасадка чалавечага сэрца.

Першая перасадка сэрца ў Беларусі была зьдзейсьненая ў красавіку 2009 году.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]