Анігіляцыя: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.5.4) (робат дадаў: th:การประลัย |
д Bot: Migrating 37 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q188721 (translate me) |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
[[Катэгорыя:Фізыка элемэнтарных часьцінак]] |
[[Катэгорыя:Фізыка элемэнтарных часьцінак]] |
||
[[ar:إفناء]] |
|||
[[be:Анігіляцыя]] |
|||
[[bg:Анихилация]] |
|||
[[ca:Anihilació]] |
|||
[[cs:Anihilace]] |
|||
[[da:Annihilation]] |
|||
[[de:Annihilation]] |
|||
[[et:Annihilatsioon]] |
|||
[[el:Εξαΰλωση]] |
|||
[[en:Annihilation]] |
|||
[[eo:Anihilacio]] |
|||
[[fr:Anéantissement]] |
|||
[[it:Annichilazione]] |
|||
[[he:איון (פיזיקה)]] |
|||
[[kk:Аннигиляция]] |
|||
[[lv:Anihilācija]] |
|||
[[lt:Anihiliacija]] |
|||
[[hu:Annihiláció]] |
|||
[[nl:Annihilatie]] |
|||
[[ja:対消滅]] |
|||
[[no:Tilintetgjøring (kvantemekanikk)]] |
|||
[[nn:Annihilasjon]] |
|||
[[pl:Anihilacja]] |
|||
[[pt:Aniquilamento]] |
|||
[[ro:Anihilare]] |
|||
[[ru:Аннигиляция]] |
|||
[[simple:Annihilation]] |
|||
[[sk:Anihilácia]] |
|||
[[sl:Anihilacija]] |
|||
[[sr:Анихилација]] |
|||
[[sh:Anihilacija]] |
|||
[[fi:Annihilaatio]] |
|||
[[sv:Annihilation]] |
|||
[[th:การประลัย]] |
|||
[[uk:Анігіляція]] |
|||
[[ur:فنا]] |
|||
[[zh:湮灭]] |
Вэрсія ад 03:11, 9 сакавіка 2013
Анігіля́цыя(ад лацінскага annihilatio — зьнішчэньне) — працэс узаемадзеньня элемэнтарнае часьцінкі з антычасьцінкай, у выніку якога яны пераўтвараюцца ў іншыя часьцінкі. Тыповы і добра вядомы прыклад — анігіляцыя электронна-пазытронных (e- — e+) пар за кошт электрамагнітнага ўзаемадзеяньня, якія, ў залежнасьці ад арыентацыі сьпінаў, пры гэтым пераўтвараюцца ў 2 ці 3 фатоны. Тэрмін «анігіляцыя», які ўзьнік гістарычна — недакладны, анігіляцыя — не зьнішчэньне матэрыі, а пераход яе ў іншую форму, які адбываецца ў адпаведнасьці з законамі захаваньня. Паводле закону захаваньня электрычнага зараду прадуктамі анігіляцыі могуць быць толькі часьцінкі, сумарны зарад якіх роўны нулю. Закон захаваньня энэргіі-імпульсу не дазваляе пераўтварацца свабоднай e- — e+ пары ў адзін фатон. Гэтыя правілы справядлівыя таксама для адваротнага працэсу нараджэньня e- — e+-пары свабоднымі фатонамі. Анігіляцыя — гэта толькі адзін з магчымых раўнапраўных працэсаў узаемадзеяньняў (каналаў рэакцыі) элемэнтарнае часьцінкі з антычасьцінкай. Напрыклад пры ўзаемадзеяньні электрона і пазытрона, акрамя анігіляцыі, магчымы таксама пругкае і няпругкае расьсейваньне і інш. працэсы. Пара e- — e+ можа ўтвараць недаўгавечную зьвязаную сыстэму — пазытроній, падобны да атама вадароду, у якім месца пратона займае пазытрон. Анігіляцыя e- — e+ можа ісьці за кошт слабага ўзаемадзеяньня элемэнтарных часьцінак (напр. пераўтварэньне e- — e+ у пару нейтрына-антынейтрына), за кошт электраслабага ўзаемадзеяньня (пераўтварэньне e- — e+ пары ў мюённую μ- — μ+-пару), і г. д. уключаючы моцнае ўзаемадзеяньне. Пасьля таго, як з дапамогай магутных паскаральнікаў пратонаў былі атрыманы ў дастатковай колькасьці антыпратоны, пачалося інтэнсіўнае вывучэньне анігіляцыі нуклон-антынуклонаў. Гэты працэс ідзе галоўным чынам за кошт моцнага ўзаемадзеяньня і прыводзіць да ўтварэньня π-, K-мэзонаў, Λ-, Σ-, Ξ-гіпэронаў, іх антычасьцінак і іншых гадронаў. Пры гэтым утвараюцца шматлікія і разнастайныя рэзанансы. Тэарэтычнае вывучэньне анігіляцыі з высокай дакладнасьцю і ў адпаведнасьці з экспэрымэнтам праведзена толькі для электра-магнітных працэсаў на падставе квантавае электрадынамікі. Пры тэарэтычным разглядзе працэсаў анігіляцыі, выкліканых моцным узаемадзеяньнем, звычайна карыстаюцца толькі прыблізнымі ацэнкамі, атрыманнымі на падставе мадэльных уяўленьняў і фэнамэналягічных суадносін.