Мікалай Галадзед: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: en:Nikolay Goloded
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2663685 (translate me)
Радок 40: Радок 40:
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]
[[Катэгорыя:Самагубцы]]
[[Катэгорыя:Самагубцы]]

[[be:Мікалай Мацвеевіч Галадзед]]
[[en:Nikolay Goloded]]
[[pl:Mikałaj Haładzied]]
[[ru:Голодед, Николай Матвеевич]]
[[uk:Голодєд Микола Матвійович]]

Вэрсія ад 02:35, 9 сакавіка 2013

Мікала́й Мацьве́евіч Галадзе́д (9 (21) траўня 1894, с. Стары Крывец, Навазыбкаўскі павет, Чарнігаўская губэрня, цяпер у Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласьці, Расея — 21 чэрвеня 1937, Менск) — грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Стары Крывец у сям’і беларускага селяніна-печніка. Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.

У 1-ю сусьветную вайну ў расейскай арміі. У 1917 вёў рэвалюцыйную работу ў салдацкіх камітэтах Паўднёва-Заходняга фронту. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны ў Расеі.

Чалец ВКП(б) з 1918 году. У 19181921 на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім павеце Гомельскай губэрні. У 1921—1924 старшыня выканкаму Горацкага савету, старшыня тройкі па барацьбе з бандытызмам. Другі сакратар ЦК КП(б)Б з 12 сьнежня 1925. Чалец Палітычнай камісіі для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы (1933). Старшыня Саўнаркаму БССР (7 траўня 192730 траўня 1937). Дэлегат 14—17-га зьездаў ВКП(б), на 16-м і 17-м зьездах абіраўся кандыдатам у сябры ЦК партыі. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Быў арыштаваны ў Маскве (14 чэрвеня 1937) і скіраваны ў Менск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкінуўся з вакна 5-га паверха. Рэабілітаваны генэральным пракурорам СССР 22 сакавіка 1956.

Ушанаваньне памяці

Імем Мікалая Галадзеда названы вуліца і праезд у Менску.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Вонкавыя спасылкі