За Беларусь!: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +крыніца
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q5466681 (translate me)
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Беларуская палітыка]]
[[Катэгорыя:Беларуская палітыка]]
[[Катэгорыя:Падзеі 2004 году]]
[[Катэгорыя:Падзеі 2004 году]]

[[en:For Belarus!]]

Вэрсія ад 00:30, 9 сакавіка 2013

«За Беларусь!» — слоган, які шырока выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі і структурамі, якія падтрымліваюць іх. Ужываецца ў сацыяльнай рэкляме, як назва разнастайных канцэртаў і іншых акцый і да т. п. Гэтыя два слова застаюцца нязьменнымі, але да іх часта дадаюць іншыя, напрыклад, «За моцную і квітнеючую Беларусь». Слова «за» набрана загалоўнымі літарамі і афарбавана ў колеры дзяржаўнага сьцягу Беларусі.

Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў (РКРКППГА) ужывала выраз у заявах напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году[1]. Слоган выкарыстоўваўся і падчас агітацыі перад рэфэрэндумам 2004 году аб занясеньні паправак у Канстытуцыю Беларусі, якія здымаюць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў.

Нягледзячы на нэўтральнасьць самога тэксту, некаторымі гэты лозунг успрымаецца як зьвязаны з кіраваньнем А. Г. Лукашэнка і які выказвае яго падтрымку.

Крыніцы

  1. ^ За моцную i квiтнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 182 (24298) (5 верасьня 2001). Праверана 13 сьнежня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі