Чорная Ганча: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат дадаў: ro:Czarna Hańcza |
д Bot: Migrating 10 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1095661 (translate me) |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
[[Катэгорыя:Граніцы Польшчы]] |
[[Катэгорыя:Граніцы Польшчы]] |
||
[[Катэгорыя:Граніцы Летувы]] |
[[Катэгорыя:Граніцы Летувы]] |
||
[[be:Рака Чорная Ганча]] |
|||
[[cs:Czarna Hańcza]] |
|||
[[en:Czarna Hańcza]] |
|||
[[it:Czarna Hańcza]] |
|||
[[lt:Juodoji Ančia]] |
|||
[[no:Czarna Hańcza]] |
|||
[[nn:Czarna Hańcza]] |
|||
[[pl:Czarna Hańcza]] |
|||
[[ro:Czarna Hańcza]] |
|||
[[uk:Чорна Ганча]] |
Вэрсія ад 00:10, 9 сакавіка 2013
Чорная Ганча | |
Чорная Ганча ў Сувалках | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Ганча |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь, Польшча |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Падляскае ваяводзтва |
Даўжыня | 145 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 17 м³/с |
Плошча басэйну | 1916 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Чо́рная Га́нча (па-польску: Czarna Hańcza, па-летувіску: Juodoji Ančia) — рака ў Польшчы і Гарадзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёману. Даўжыня 145 км (у межах Беларусі 35 км). Плошча вадазбору 1916 км² (у Беларусі 178 км²). Выдатак вады ў вусьці каля 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Асноўныя прытокі
- Леваруч: Марыха, Вярсьнянка, Паўлаўка, Ветралужа
- Праваруч: Кальна, Аўгустоўскі канал, Малешаўка, Ваўкушанка
А таксама шматлікія ручаі.
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца ў Польшчы, перасякае граніцу за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лясная. Цячэ паўночнымі схіламі Гарадзенскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад вёскі Загорнікі.
Даліна глыбокаўрэзаная, яе шырыня ад 0,7 км да 3,5 км. Абалона двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км), ёсьць дзялянкі надабалонавых тэрасаў (вышыня да 10 м). Рэчышча зьвілістае, з буйнымі мэандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м.
Дзяржаўная граніца
На дзялянцы ад месца вёскі Рудаўка да месца ўтоку ў Чорную Ганчу ракі Ваўкушанка Чорнай Ганчай праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі з Польшчай.
На кароткім дзялянкі ад месца ўтоку ў Чорную Ганчу Ігоркі да месца ўтоку самой Чорнай Ганчы ў Нёман ракой праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі зь Летувой.
Глядзіце таксама
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
|
|