Таронта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: new:तोरन्तो
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 115 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q172 (translate me)
Радок 85: Радок 85:
{{Link FA|de}}
{{Link FA|de}}
{{Link FA|es}}
{{Link FA|es}}

[[af:Toronto]]
[[ang:Toronto]]
[[ar:تورونتو]]
[[an:Toronto]]
[[frp:Toronto]]
[[az:Toronto]]
[[bn:টরোন্টো]]
[[zh-min-nan:Toronto]]
[[be:Горад Таронта]]
[[bg:Торонто]]
[[bar:Toronto]]
[[bs:Toronto]]
[[br:Toronto]]
[[ca:Toronto]]
[[cv:Торонто]]
[[cs:Toronto]]
[[co:Toronto]]
[[cy:Toronto]]
[[da:Toronto]]
[[de:Toronto]]
[[dsb:Toronto]]
[[et:Toronto]]
[[el:Τορόντο]]
[[eml:Toronto]]
[[en:Toronto]]
[[es:Toronto]]
[[eo:Toronto]]
[[eu:Toronto]]
[[fa:تورنتو]]
[[fo:Toronto]]
[[fr:Toronto]]
[[fy:Toronto]]
[[ga:Torontó]]
[[gv:Toronto]]
[[gd:Toronto]]
[[gl:Toronto]]
[[ko:토론토]]
[[hy:Տորոնտո]]
[[hi:टोरण्टो]]
[[hsb:Toronto]]
[[hr:Toronto]]
[[io:Toronto]]
[[id:Toronto]]
[[ia:Toronto]]
[[ie:Toronto]]
[[os:Торонто]]
[[is:Torontó]]
[[it:Toronto]]
[[he:טורונטו]]
[[jv:Toronto]]
[[kl:Toronto]]
[[kn:ಟೊರಾಂಟೋ]]
[[ka:ტორონტო]]
[[kw:Toronto]]
[[sw:Toronto, Ontario]]
[[ku:Toronto]]
[[la:Torontum]]
[[lv:Toronto]]
[[lt:Torontas]]
[[lmo:Toronto]]
[[hu:Toronto]]
[[mk:Торонто]]
[[ml:ടോറോണ്ടോ]]
[[mr:टोराँटो]]
[[ms:Toronto]]
[[mn:Торонто]]
[[my:တိုရွန်တိုမြို့]]
[[nl:Toronto]]
[[ne:टोरन्टो]]
[[new:तोरन्तो]]
[[ja:トロント]]
[[no:Toronto]]
[[nn:Toronto]]
[[nov:Toronto]]
[[oc:Toronto]]
[[pa:ਟੋਰਾਂਟੋ]]
[[pnb:ٹورنٹو]]
[[pms:Toronto]]
[[pl:Toronto]]
[[pt:Toronto]]
[[ro:Toronto]]
[[qu:Toronto]]
[[ru:Торонто]]
[[sah:Торонто]]
[[se:Toronto]]
[[sc:Toronto]]
[[sco:Toronto]]
[[sq:Toronto]]
[[scn:Torontu]]
[[simple:Toronto, Ontario]]
[[sk:Toronto]]
[[sl:Toronto, Ontario]]
[[so:Toronto]]
[[sr:Торонто]]
[[sh:Toronto]]
[[fi:Toronto]]
[[sv:Toronto]]
[[tl:Toronto]]
[[ta:ரொறன்ரோ]]
[[kab:Toronto]]
[[tt:Торонто]]
[[te:టొరంటో]]
[[th:โทรอนโต]]
[[tr:Toronto]]
[[tk:Toronto]]
[[uk:Торонто]]
[[ur:ٹورانٹو]]
[[ug:Toronto]]
[[vi:Toronto]]
[[vo:Toronto]]
[[war:Toronto]]
[[yi:טאראנטא]]
[[yo:Toronto]]
[[zh-yue:多倫多]]
[[zh:多伦多]]

Вэрсія ад 23:54, 8 сакавіка 2013

Таронта
Toronto
Таронта
Герб Таронта Сьцяг Таронта
Першыя згадкі: 1793
Горад з: 1834
Правінцыя: Антарыё
Вобласьць: Голдэн-Хорсшу
Графства: Таронта
Мэр: Роб Форд (Robert Bruce «Rob» Ford)
Плошча: 630 км²
Вышыня: 76 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

2 503 281
3972
Часавы пас:
• летні час:
UTC-5
UTC-4
Тэлефонны код: +1 416, +1 647
Геаграфічныя каардынаты: 43°39′ пн. ш. 79°23′ з. д. / 43.65° пн. ш. 79.383° з. д. / 43.65; -79.383Каардынаты: 43°39′ пн. ш. 79°23′ з. д. / 43.65° пн. ш. 79.383° з. д. / 43.65; -79.383
Таронта на мапе Канады
Таронта
Таронта
Таронта
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.toronto.ca/

Таро́нта (па-ангельску: Toronto, мянушкі: T.O., Hogtown, The Big Smoke, Toronto the Good, T-Dot) — самы вялікі горад Канады, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы правінцыі Антарыё, зьяўляецца яе сталіцай. Горад зьяўляецца культурнай і эканамічнай сталіцай Канады. Насельнцтва налічвае 2 518 772 чалавекі, разам з прыгарадамі 5 715 386 чалавек.

Таронта зьяўляецца самым шматэтнічным горадам сьвету, тут знаходзіцца прыкладна 150 этнічных групаў, а ў 2001 годзе горад атрымаў ад ААН тытул: World’s Most Multicultural City.

Ангельская мова зьяўляецца роднай для 52% насельніцтва гораду. Каля 50% насельніцтва Таронта зьяўляецца імігрантамі, па гэтым парамэтры горад займае другое месца ў сьвеце пасьля Маямі.

Гісторыя

Назва гораду паходзіць ад гуронскага «месца сустрэчы». Праз тэрыторыю сучаснага гораду праходзіў індзейскі шлях паміж азёрамі Антарыё і Гурон. Першым эўрапейцам, які пабываў на гэтым шляху ў 1615 годзе быў Эцьен Бруле. Пасьля ўсталяваньня францускіх калёніяў у Канадзе гэты шлях граў важную ролю ў гандлі футрам. Французы пабудавалі тут факторыю (17201730), а потым быў пабудаваны Форт Руіль (17501751). У 1759 годзе форт быў спалены самімі французамі, калі яны былі вымушаныя адступіць пад націскам брытанцаў ў вайне. Тое, што засталося ад форта, знаходзіцца ў музэі ў цэнтры Таронта (Exhibition Grounds).

Некалькі дзесяцігодзьдзяў пасьля заваяваньня брытанцамі Канады ў 1760 годзе тэрыторыя будучага Таронта была заселена індзейцамі і некалькімі эўрапейскімі гандлярамі. Толькі пасьля амэрыканскай рэвалюцыі сюды пачалі прыбываць лаялісты (амэрыканскія пасяленцы якія жадалі і далей падпарадкоўвацца брытанскай кароне). Іх масавае перасяленьне ў Канаду прывяло да стварэньня правінцыі Горная Канада ў 1791 годзе. Хутка пасьля гэтага губэрнатар правінцыі Джон Сымка загадаў перанесьці ў навакольле будучага Таронта сталіцу правінцыі. У 1793 годзе ён загадаў пабудаваць горад, які назваў Ёркам, які павінен быў знаходзіцца недалёка ад прыроднай затокі на возеры Антарыё. Хутка сюды была перанесена сталіца правінцыі з горада Ньюарк (сёньня Ніягана-он-зэ-Лэйк). У 1812 годзе Ёрк налічваў 700 жыхароў.

Пад час амэрыкана-брытанскай вайны 1813 года горад два разы займаўся амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны вялікі наплыў брытанскіх эмігрантаў у Горную Канаду прывёў да выбуховага росту насельніцтва і яе сталіцы. У 1834 годзе горад, які ўжо налічваў 9 тыс. чалавек, атрымаў гарадзкія правы пад назвай Таронта. Першым мэрам горада стаў Ўільям Ліён Маккензі. У 1827 годзе распачаў сваю дзейнасьць Каралеўскі унівэрсытэт (King’s College), які ў 1850 годзе быў пераўтвораны ў Унівэрсытэт Таронта.

З гэтых часоў насельніцтва гораду хутка павялічвалася. Порт Таронта прыймаў шмат караблёў, будова чыгункі злучыла Таронта з Манрэалем, Нью-Ёркам, Дэтройтам і Чыкага. Горад стаў фінансавым і гандлёвым цэнтрам правінцыі, якім застаўся і да нашых дзён.

У 1867 годзе, пасьля ўтварэньня Канадзкай Канфэдэрацыі, Таронта стала сталіцай новай правінцыі Антарыё. Насельніцтва горада з 30 тыс. у 1851 годзе, да 1891 года павялічылася ў пяць разоў. Будова прамысловых прадпрыемстваў прывяла да хуткай індустрыялізацыі горада. У пачатку ХХ стагодзьдзя будова гідраэлектрастанцыі ў Ніягара Фолз дала гораду танную электрычнасьць. У 1914 годзе Таронта стала другім, пасьля Манрэаля горадам Канады.

У пачатку 1920-х г.г. навукоўцы Фрэдэрык Бантынг, Чарльз Бэст, Джэймз Коліп і Джон Маклеад, якія працавалі ва ўнівэрсытэце Таронта вынайшлі інсулін. Разам з фармацэўтычнай фірмай Лілі, у хуткасьці былі створаны лініі масавай вытворчасьці інсуліна, які стаў даступны для мільёнаў людзей хварэючых цукровым дыябэтам. За гэта адкрыцьцё Бантынг і Макеад у 1923 годзе атрымалі Нобэлеўскую прэмію ў вобласьці мэдыцыны.

Таронта перажыло дэпрэсію 1930-х г.г. значна лепей чым іншыя гарады Канады. У гады Другой сусьветнай вайны пачалі разьвівацца электрычная і авіяцыйная прамысловасьці. У 1949 годзе пачалася будова мэтро. У 1951 годзе насельніцтва павялічылася да мільёна чалавек.

У 1960-х гадах Таронта паступова прыняло ролю галоўнага фінансавага і камэрцыйнага цэнтру Канады ад Манрэалю. Хуткі эканамічны рост гораду быў зьвязаны са злучэньнем Вялікіх Азёраў з Атлянтычным акіянам. У сувязі з сэпаратысцкімі настроямі ў франкамоўнай правінцыі Квэбэк, адтуль у Таронта пачалася масавая міграцыя англамоўнага насельніцтва. У канцы 1970-х і 1980-х гадоў шмат фірмаў і карпарацыяў перанесьці свае штаб-кватэры з Манрэалю ў Таронта, што спрыяла далейшаму развіцьцю гораду.

У 1998 годзе ў склад Таронта ўвайшлі прыгарады Іст-Ёрк, Этабікок, Норс-Ёрк, Скарбара і Ёрк. Усе гарады былі злучаны ў г. зв. мэгасіці. Цяпер Таронта зьяўляецца самым вялікім канадзкім горадам і яго эканамічнай сталіцай.

Вонкавыя спасылкі

Таронтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA