Войцех Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: пунктуацыя
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917290 (translate me)
Радок 58: Радок 58:
[[Катэгорыя:Памерлі 19 красавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі 19 красавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]

[[be:Войцех Радзівіл]]
[[lt:Vaitiekus Radvila]]
[[pl:Wojciech Radziwiłł]]

Вэрсія ад 23:46, 8 сакавіка 2013

Войцех Радзівіл
Войцех Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
Войцех Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1476
Памёр 19 красавіка 1519
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Стары»
Соф’я з Манівідаў
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Войцех Радзівіл (Альбрэхт Радзівіл; каля 1476 — 19 красавіка 1519, Веркі пад Вільняй) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (15021507) і віленскі1507).

Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і Беларусі (Новы Двор, Ліпск)[1].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Мікалая (князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзях ды Мядзелах[2]), Яна, Юрыя і сястру Ганну (жонка Конрада III Рудога, апошняя ўдзельная мазавецкая княгіня[2]).

Здабыў вядомасьць сваёй набожнасьцю й міласэрнасьцю. Намагаўся выкараніць у краіне апошнія сьляды паганства, выступаў за унію каталіцтва й праваслаўя. Апекваўся кананізацыяй Сьвятога Казімера[3].

Дамогся для сьвятарства новых прывілеяў, дбаў пра аздабленьне віленскае катэдры.

Крыніцы

  1. ^ Радзівіл Войцех // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 54.
  2. ^ а б Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ Радзівіл Войцех // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 488.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Войцех Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў