Ту-22: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат зьмяніў: es:Túpolev Tu-22 |
д Bot: Migrating 31 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q213342 (translate me) |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
[[Катэгорыя:Бамбавікі]] |
[[Катэгорыя:Бамбавікі]] |
||
[[Катэгорыя:Савецкія самалёты]] |
[[Катэгорыя:Савецкія самалёты]] |
||
[[ar:توبوليف تو-22]] |
|||
[[be:Тупалеў Ту-22]] |
|||
[[bg:Ту-22]] |
|||
[[cv:Ту-22]] |
|||
[[cs:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[de:Tupolew Tu-22]] |
|||
[[et:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[en:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[es:Túpolev Tu-22]] |
|||
[[fa:توپولف-۲۲]] |
|||
[[fr:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[hr:Tupoljev Tu-22]] |
|||
[[id:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[it:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[he:טופולב Tu-22]] |
|||
[[hu:Tu–22]] |
|||
[[mn:ТУ-22]] |
|||
[[nl:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[ja:Tu-22 (航空機)]] |
|||
[[pl:Tu-22]] |
|||
[[ro:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[ru:Ту-22]] |
|||
[[sk:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[sr:Тупољев Ту-22]] |
|||
[[fi:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[sv:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[th:ตูโปเลฟ ตู-22]] |
|||
[[tr:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[uk:Ту-22]] |
|||
[[vi:Tupolev Tu-22]] |
|||
[[zh:Tu-22轟炸機]] |
Вэрсія ад 23:26, 8 сакавіка 2013
Ту-22 | |
---|---|
Апісаньне | |
Прызначэньне | Далёкі ракетаносяц-бамбавік |
Павозка, чал. | 3 |
Першы палёт | 7 верасьня 1959 |
Пачатак эксплюатацыі | 1962 |
Вытворца | КБ ім. Тупалева |
Памеры | |
Даўжыня | 41,6 м |
Размах крылаў | 23,6 м |
Вышыня | 10 м |
Плошча крылаў | 162 м² |
Маса | |
Пусты | ? кг |
Падрыхтаваны | 96000 кг |
Макс. узлётная | 94000 кг |
Сілавая ўсталёўка | |
Рухавікі | ТРД РД-7М |
Цяга (магутнасьць) | 2×16000 кгс |
Характарыстыкі | |
Макс. хуткасьць | 1640 км/г |
Баявы радыюс | 1300 км |
Далёкасьць палёту | 5500 км |
Практычная столь | 13500 м |
Хуткапад'ёмнасьць | ? м/мін |
Узбраеньне | |
Ракета Х-22
Абарончае ўзбраеньне: Гармата Р-23 (23 мм) |
Ту-22 (па клясыфікацыі НАТО — Blinder) — савецкі далёкі звышгукавы бамбавік канструкцыі КБ Тупалева, прызначаны на замену бамбавіка Ту-16.
Гісторыя
Самалёт Ту-22 распрацоўваўся ў якасьці замены бамбавіка Ту-16. Працоўнае праектаваньне Ту-22 (праект «105») КБ Тупалева пачало 15 жніўня 1955 году і ўжо да жніўня 1957 году, была завершаная пабудова плянёра першага прататыпу. Да лета 1958 году на прататып былі ўсталяваныя рухавікі і пачаліся статычныя выпрабаваньні. 21 чэрвеня 1958 году самалёт «105» (павозка лётчыка-выпрабавальніка Ю. Т. Алашэева) зьдзейсьніў свой першы палёт.
З 1957 году раўналежна з распрацоўкай праекту «105» пачаліся працы па другім прататыпе — «105А». У гэтай машыне меркавалася сур’ёзныя зьмены ў пляне аэрадынамікі (у праектаваньні ўжылі «правіла плошчаў»). Менавіта гэты прататып і стаў у наступстве самалётам Ту-22.
Сэрыйная вытворчасьць Ту-22 працягвалася да сьнежня 1969 году. Усяго было выраблена 311 самалётаў гэтага тыпу ўсіх мадыфікацыяў.
Баявое ўжываньне
- Угандыйска-танзанійская вайна (1978—1979; ВПС Лібіі)
- Чадзка-лібійскі канфлікт (1981—1987; ВПС Лібіі)
- Вайна ў Ірацкім Курдыстане (1961—1975; ВПС Іраку)
- Ірана-ірацкая вайна (1980—1988; ВПС Іраку)
- Вайна ў Аўганістане (1979—1989; ВПС СССР)
Мадыфікацыі
- Ту-22Б — першапачатковы варыянт самалёта, абсталяваны толькі свабоднападальнымі бомбамі
- Ту-22Р/РД/РК/РДК — самалёт, які сумяшчаў у сабе ўласьцівасьці бамбавіка і выведніка
- Ту-22РДМ — удасканалены варыянт Ту-22РДК, 1980
- Ту-22П/ПД — самалёт, абсталяваны сродкамі радыёэлектроннай выведкі
- Ту-22К/КД — ракетаносяц, 1965 год нясе ракеты тыпу КХ-22 «Вясёлка»
- Ту-22КП/ККД — удасканалены варыянт Ту-22ПД, 1968
- Ту-22У/ВУД — трэніравальны самалёт
Ту-22М, нягледзячы на падобнае пазначэньне, зьяўляецца асобным тыпам, мелым мала агульнага з Ту-22.
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Ту-22 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў