Мікола Гусоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
Скасаваньне праўкі 1447852 удзельніка 37.45.205.39 (гутаркі)вандалізм |
д Bot: Migrating 7 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1376763 (translate me) |
||
Радок 81: | Радок 81: | ||
[[Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага]] |
[[Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага]] |
||
[[Катэгорыя:Асобы на марках]] |
[[Катэгорыя:Асобы на марках]] |
||
[[be:Мікола Гусоўскі]] |
|||
[[de:Mikołaj Hussowski]] |
|||
[[en:Mikołaj Hussowczyk]] |
|||
[[eo:Husoŭski Mikola]] |
|||
[[lt:Mikalojus Husovianas]] |
|||
[[pl:Mikołaj Hussowczyk]] |
|||
[[ru:Гусовский, Николай]] |
Вэрсія ад 17:08, 8 сакавіка 2013
Мікола Гусоўскі | |
Nicolaus Hussovianus | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1470 |
Памёр | 1533[1][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія |
Кірунак | новалацінізм |
Жанр | паэма, верш |
Мова | лацінская мова[3] |
Значныя творы | «Песьня пра зубра» |
Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у мадэрновым літаратуразнаўстве — беларускі[4][5] і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.
Біяграфія
Нараджэньне
Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі[5], дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.
Адукацыя
Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.
Місія ў Рым (1518—1522)
Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт скончваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца.
Верагодна аўтэнтычны партрэт
Баларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі. Выява зьмешчана ў першым выданьні паэмы, якое доўгі час не было даступна беларускім дасьледнікам.
Творы
- паэма «Песьня пра зубра». «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго») 1523;
- верш «Суцяшэньне» 1523;
- верш-малітва «Да сьвятога Себасьцяна» 1523;
- паэма «Новая і славутая перамога над туркамі…» 1524;
- паэма «Жыцьцё і подзьвігі сьвятога Гіяцынта» 1525.
Пераклады
На беларускай мове існуе тры перастварэньні «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.
У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.
Крыніцы
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118962507 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 256
- ^ а б Вячаслаў Чамярыцкі. Гусоўскі Мікола // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 562
Літаратура
- Гусоўскі Мікола // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
- Гусоўскі Мікола // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- 1523. Выйшла ў свет паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
- 42. Хто такі Мікола Гусоўскі? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9.
- Гусоўскі Мікола // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Husoŭski, Mikoła // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі
Мікола Гусоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Біяграфія на старонцы «Гісторыя Беларусі. Асобы.» Таварыства Беларускай Мовы
- Виктор Корбут. Песнь о зубре // Советская Белоруссия, 19.03.2004