Ода да радасьці: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: io:Ad la Joyo
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў io:Ad la Joyo на io:A la Joyo
Радок 45: Радок 45:
[[ko:환희의 송가]]
[[ko:환희의 송가]]
[[hr:Oda radosti]]
[[hr:Oda radosti]]
[[io:Ad la Joyo]]
[[io:A la Joyo]]
[[id:Ode an die Freude]]
[[id:Ode an die Freude]]
[[ia:Ode al Gaudio]]
[[ia:Ode al Gaudio]]

Вэрсія ад 14:37, 6 сакавіка 2013

Фрыдрых Шылер

«Да ра́дасьці» (ням. An die Freude) — ода, напісаная ў 1785 годзе Фрыдрыхам Шылерам для дрэздэнскай масонскай ложы па замове Хрысьціяна Ґотфрыда Кёрнэра

У гэтай одзе драматург выразіў важнейшыя бакі свайго сьветаўспрыманьня, веру ў чалавека, любоў да жыцьця і упэўненасьць у тым, што лепшыя пачаткі павінны трыўмвафаць над злом[1]. З гэтым гімнам Шылер выходзіць за рамкі індывідуалістычнае лірыкі асабістых перажываньняў, якая была характэрная для тагачаснае буржуазнае літаратуры. Верш задуманы як харавая песьня, якая выражае калектыўныя эмоцыі супольнасьці аднадумцаў, у якіх, па думцы паэта, ужо патэнцыйна прысутнічае пачуцьцё будучага вызваленьня чалавецтва[2].

Ода была зьмененая ў 1793 і пакладзеная на музыку Людвігам ван Бэтговэнам, у апошняй чацьвёртай частцы 9-й сымфоніі.

Ода «Да радасьці» зьяўляецца гімнам Эўрапейскага Зьвязу. Афіцыйную аранжыроўку напісаў Гербэрт фон Караян.

У 2003 годзе кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу вырашыла, што афіцыйным гімнам зьяўляецца толькі мэлёдыя Бэтховэна, бяз словаў на нямецкай мове, дзеля раўнапраўя нацыянальных моваў Эўразьвязу. На беларускую мову твор пераклалі Алег Лойка і Кацярына Тычына (апошні пераклад дасюль не апублікаваны).

Крыніцы

  1. ^ Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество. Москва, 1955. С. 121
  2. ^ В. Жирмунский. Очерки по истории классической немецкой литературы, изд. «Художественная литература», Ленинград, 1972. C. 408

Вонкавыя спасылкі

Ода да радасьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў