Крумянкі: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.6.8) (робат дадаў: tr:Kıç |
Makecat-bot (гутаркі | унёсак) д r2.6.5) (робат дадаў: az:Sarğı |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[arc:ܐܫܬܐ (ܝܘܠܦܢ ܨܪܘܝܘܬܐ)]] |
[[arc:ܐܫܬܐ (ܝܘܠܦܢ ܨܪܘܝܘܬܐ)]] |
||
[[ay:Ch'ina]] |
[[ay:Ch'ina]] |
||
[[az:Sarğı]] |
|||
[[bn:নিতম্ব]] |
[[bn:নিতম্ব]] |
||
[[bjn:Burit]] |
[[bjn:Burit]] |
Вэрсія ад 15:52, 4 сакавіка 2013
Крумя́нкі[1] (вусныя назвы — га́лы[2], ля́жкі, гузно[3], за́дніца, се́даўка, се́дніца[4]) — мяккія тканкі задняй і лятэральнай паверхні таза, прадстаўленыя крумянковымі цягліцамі, падскурнай тканкі і скурай. Кожная з крумянак абмежаваная зьверху вобласьцю паясьнічна-крыжавога ромба (Міхаэліса) і крылом падуздыхавай косткі, зьнізу — падкрумянковай зморшчынай і прамежнасьцю, а збоку — вобласьцю вялікага вяртлюга сьцягна.
Крумянкі мужчын і жанчын маюць прыкметныя анатамічныя адрозьненьні. Крылы падуздыхавых касьцей у жанчын разгорнутыя ў большай ступені, чым у мужчын; больш шырокі лабковы вугал (90-100° і 70-75° адпаведна). Жаночы таз ў цэлым шырэй за мужчынскі, але менш глыбокі. У крумянковых вобласьцях у жанчын адкладаецца больш тлушчавай тканкі. Існуюць некаторыя плоцевыя адрозьненьні і ва ўзаемаразьмяшчэньні сьцегнавой косткі і костак таза, што абумоўлена розным вуглом ўваходу галовак сьцегнавых костак у вяртлюжныя западзіны (у мужчын — 40°, у жанчын — 45°).
Крыніцы
- ^ Ягодицы (анат. Nates) // Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928. С. №
- ^ Галы // Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: ГрДМУ, 2001.
- ^ Галы // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік / Укладальнік: Вацлаў Ластоўскі. — Коўна: Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве, 1924. — С. 758
Вонкавыя спасылкі
Крумянкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па анатоміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |