Юда Тадэй: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: be:Фаддзей, апостал |
д r2.7.3) (робат дадаў: jv:Yudas Tadeus |
||
Радок 62: | Радок 62: | ||
[[os:Апостол Фаддей]] |
[[os:Апостол Фаддей]] |
||
[[it:Giuda Taddeo]] |
[[it:Giuda Taddeo]] |
||
[[jv:Yudas Tadeus]] |
|||
[[ka:იუდა იაკობისი]] |
[[ka:იუდა იაკობისი]] |
||
[[sw:Yuda Tadei]] |
[[sw:Yuda Tadei]] |
Вэрсія ад 03:16, 18 лютага 2013
Сьвяты Юда Тадэвуш (Юда паходзіць з габрэйскага jehuda - варты пашаны). Гэтае імя было пэўны час дужа пашыраным у габрэяў, менавіта ў зьвязку з тым, двое Апосталаў называліся гэтак. Згадкі пра Юду Тадэвуша льга напаткаць у Эвангельлях (гл. Ян 14, 22; Мц 10, 3; Мк 3, 18).
Сьвяты зьяўляўся сваяком Езуса Хрыстуса, яму належыць аўтарства адной зь кнігаў Новага Запавету — Пасланьне сьвятога Апостала Юды. Гэтая праца ў найпераканаўчы спосаб сьведчыць пра ягоную сьціпласьць, бо тутака Апостал ніякім чынам не зазначае пра ўласную роднасьць з Панам Езусам.
Сьвяты Юда Тадэвуш ведаў, што ягонае наканаваньне — абвяшчаць па сьвеце Добрую Навіну аж да астатніх хвілін зямнога жыцьця. Па Апошняй Вячэры ён вырушыў у апостальскае падарожжа. Сьпярша сьв. Юда Тадэвуш накіраваўся ў Мэзапатамію, пасьля ў Пэрсіі ён напаткаў сьв. Сымона, і ад тых часоў Апосталы ўдваіх абвяшчалі Веру ў Хрыста ў Лібіі ды Пэрсіі. Урэшце, іхная чыннасьць далася ў знакі паганцам. Сьв. Юда й сьв. Сымон мелі пакутніцкі скон: іх забілі кіямі.
Парэшткі Апостала пахавалі ў Рыме, дзе яны аж дагэтуль захоўваюцца ў базыліцы Cьв. Пятра[прыбраць шаблён].
Здавён сьв. Юду Тадэвуша ўшаноўваюць як апекуна ў безнадзейных справах. Папа Павал ІІІ у брэве 22 верасьня 1548 удзяліў поўны адпуст тым, хто чытацьме малітвы каля рэліквіяў Апостала ў дзень ягонага сьвята (28 кастрычніка).
Сымбалі сьвятога: рыбацкі човен, камяні, крыж, кніга, меч, сякера, булава ды кіі, якімі ён быў забіты.
Літаратура
- М.Л. Рунёва. Святы Юда Тадэвуш. Жыццё, дзейнасць, малітвы. — Мн.: 2003.
Вонкавыя спасылкі
Юда Тадэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў