Шальке-04 Гельзэнкірхэн: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: hr:FC Gelsenkirchen-Schalke 04, pl:FC Gelsenkirchen-Schalke 04 |
д r2.7.3) (робат дадаў: hy:Շալկե 04 |
||
Радок 99: | Радок 99: | ||
[[gl:FC Schalke 04]] |
[[gl:FC Schalke 04]] |
||
[[ko:FC 샬케 04]] |
[[ko:FC 샬케 04]] |
||
[[hy:Շալկե 04]] |
|||
[[hr:FC Gelsenkirchen-Schalke 04]] |
[[hr:FC Gelsenkirchen-Schalke 04]] |
||
[[io:FC Schalke 04]] |
[[io:FC Schalke 04]] |
Вэрсія ад 01:00, 17 лютага 2013
Шальке 04 | |
Поўная назва | FC Gelsenkirchen-Schalke 04 e.V |
---|---|
Заснаваны | 4 траўня 1904 |
Горад | Гэльзэнкірхэн, Нямеччына |
Стадыён |
Вэлтынс-Арэна Умяшчальнасьць: 61 672 |
Прэзыдэнт | Ёзэф Шнузэнбэрг |
Кіраўнік | Клеменс Тэніс[d] |
Галоўны трэнэр | Гуўб Стэвэнс |
Чэмпіянат | Бундэсьліга |
· 2011—2012 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Шальке 04» (па-нямецку: FC Schalke 04) — нямецкі футбольны клюб з раёну Шальке ў Гэльзэнкірхэне, які месьціца ў фэдэральнай зямлі Паўночны Райн-Вэстфалія. Сяміразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1997). Назва раёну меркавана азначае маленькае паселішча й перакладаецца прыкладна як «паселішча вакол чэрапа» (ням. «Gegend um den Schädel»), «паселішча на чэрапападобнай мясцовасьці» (ням. «Siedlung an schädelförmiger Gegend»). Адзін з самых папулярных футбольных клубаў у Нямеччыне. 9 жніўня 2011 году колькасьць чальцоў клюбу перасягнула адзнаку ў 100 тысяч чалавек і па гэтым паказчыку «Шальке-04» займае другое месца ў Нямеччыне[1][2]. Лепшы вынік у эўракубках клюб дамогся ў 1997 годзе, выйграўшы Кубак УЭФА. Самы закляты вораг «Шальке 04» — дортмундзкая «Барусія». Дэрбі гэтых двух камандаў называецца Рурскім дэрбі. Гэльзэнкірхэнскі клюб падтрымлівае сяброўскія адносіны з клюбам «Нюрнбэргам». Талісмана клюба клічуць Эрвін (ням. Ährwin)[3].
Гісторыя
Раньнія гады
Клюб «Шальке-04» быў заснаваны 4 траўня 1904 году. Першае імя клуба — «Вэстфалія Шальке». Першымі клюбнымі колерамі былі чырвоны й жоўты. Заходненямецкі гульнявы зьвяз (WSV) прызнаць новы клюб адмовіўся, але да канца году ў клюбе ўжо налічвалася 16 чальцоў. 13 лютага 1912 году адбыўлася зьліцьцё «Вэстфаліі Шальке» й гімнастычнага таварыства «1877 Шальке». Грамадзтва ўжо зьяўлялася на той час чальцом WSV і «Вэстфалія» ўвайшла ў «1877 Шальке» на правах футбольнай сэкцыі. Загадчыкам сэкцыяй стаў Гергард Клёп. Галоўныя заўзятары «Шальке-04» таго часу галоўным чынам — шахтары. Шахта «Кансоль» дапамагла абсталяваць пляцоўку на Грэнцштрасэ. Менавіта адсюль і першая мянушка клюбу - «гарнякі» (ням. «Die Knappen»). 20 траўня 1923 году «Шальке-04» перамог ў групавым турніры раённай лігі. 5 студзеня 1924 году футбалісты выйшлі з гімнастычнага грамадзтва й абралі клюбу новае імя «FC Schalke 04». Новымі клюбнымі колерамі сталі белы й сіні, таму ў клюба зьяўвілася яшчэ адна мянушка - «кобальтавыя» (ням. «Die Königsblauen»). На працягу наступных гадоў «Шальке-04» стаў дамінуючым клюбам у Паўночным Райне-Вэстфаліі. Клюб гуляў у хуткі футбол з мноствам кароткіх пасоў. Гэтая сыстэма атрымала велізарную папулярнасьць і назву «ваўчок Шальке» (ням. «Schalker Kreisel»). У 1928 годзе «Шальке-04» атрымаў новы стадыён «Глюкаўф-Кампфбан». У тым жа годзе «Шальке-04» быў перайменаваны ў «FC Gelsenkirchen-Schalke 04». У 1929 годзе клюб упершыню перамог у чэмпіянаце Заходняй Нямеччыны.
У 1933 годзе «Шальке-04» выступаў у Гаўлізе Вэстфалія. Пэрыяд з 1934 па 1942 гады быў самым пасьпяховым у гісторыі клюба. Клуб 10 разоў выходзіў у фінал Гаўлігі й 8 раз у фінал Кубка Нямеччыны. Першы нацыянальны тытул «Шальке-04» выйграў у 1934 годзе, абыграўшы «Нюрнбэрг». На наступны год яны абаранілі тытул. Клюб прапусціў фінал 1936 году, аднак у 1937, 1939, 1940 і 1942 гадох клюб перамагаў у фіналах. «Кобальтавыя» таксама ўдзельнічалі ў фіналах Кубка Нямеччыны, але не карысталіся такім посьпехам. Усяго аднойчы, у 1937 годзе, клюб перамог у кубку. Таксама «Шальке» ўдзельнічаў у фіналах кубку ў 1935, 1936, 1941 і 1942 гадох.
Дасягненьні
- Чэмпіён Нямеччыны (7) — 1934, 1935, 1937, 1939, 1940, 1942, 1958
- Уладальнік Кубка Нямеччыны (5) — 1938, 1972, 2001, 2002, 2011
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны — 2011
- Уладальнік Кубка УЭФА — 1997
- Уладальнік Кубка Інтэртота — 2003, 2004
Склад
Па стане на 31 жніўня 2012 году
|
|
Крыніцы
- ^ ФК «Шальке 04»: Нас уже 100 000!. schalke04.ru
- ^ Wir sind 100.000! Schalke 04 durchbricht Schallmauer. schalke04.de
- ^ Erwin — FC Schalke 04. schalke04.de
Вонкавыя спасылкі
Шальке-04 Гельзэнкірхэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (рас.)