Эўрапейская інтэграцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 11: Радок 11:
Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створанымі міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.

Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы.
Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы.

Прырода эўрапейскай інтэграцыі:
Прырода эўрапейскай інтэграцыі:

Вэрсія ад 19:44, 16 лютага 2013

Эўрапейская інтэграцыя – працэс паступовага збліжэньня і паглыбленага супрацоўніцтва эўрапейскіх краінаў і народаў. Пачатак інтэграцыйных працэсаў на эўрапейскім кантынэнце датуецца канцом 1940-х гадоў. Эўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам ў рамках Эўрапейскага зьвязу, але таксама, прынамсі ў пэўных аспэктах, - Рады Эўропы, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і АБСЭ.

Паводле вядомага амэрыканскага палітоляга Леона Ліндбэрга, інтэграцыя – гэта двух-узроўневы працэс. З аднаго боку, інтэграцыя - гэта: (1) Добраахвотнае адмаўленьне з боку нацыянальных дзяржаваў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэньні (сувэрэнітэту) ў пэўных сфэрах палітыкі (рашэньні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаваў-удзельніц або іх прымаць новаўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі). З другога боку, інтэграцыя – гэта: (2) пераарыентацыя прызнаньня, чаканьняў і дзейнасьці нацыянальных палітычных актораў на карысьць гэтага новага цэнтру.

Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва або праз стварэньне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках эўрапейскай інтэграцыі былі створанымі міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцьцё і забясьпечваць выкананьне сваіх рашэньняў у самых разнастайных сфэрах жыцьцядзейнасьці. Дасьледчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаваў-чальцоў прымаецца праз узаемадзеяньне ў рамках ЭЗ.

Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы сувэрэнітэту і нават мэтазгоднасьць існаваньня нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасьцяў. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя эўрапейскай інтэграцыі пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасаваньня і ўзьнікненьня Злучаных Штатаў Эўропы.

Прырода эўрапейскай інтэграцыі:

  1. Няскончаны праект (вынік і працэс)
  2. Адбываецца паміж дэмакратычнымі палітычнымі рэжымамі, пабудаванымі на прынцыпах дзяржавы права, рынкавай эканомікі і павагі асноватворных правоў і свабодаў чалавека
  3. Эканоміка ідзе перад палітыкай, але яны ўзаемазьвязаныя
  4. Элітарны праект, якому часам апярэджвае грамадзкую думку
  5. Паступовае нарастаньне працэсу (інкрэмэнтальны характар)
  6. Усё большая складанасьць працэсу і працэдураў, супольнасьцёвае заканадаўства (acquis communautaire) налічвае больш за 26 000 актаў на больш за 90 000 старонках)
  7. Гнюткасьць працэсу, адсутнасьць адзінае мадэлі
  8. Розныя тэмпы інтэграцыі, хуткасьць можа нарастаць (1950ыя-сяр1960ых, сяр.1980-пач.1990) або спадаць (кан.1960-пач.1980, сяр.1990, 2005-па сёньняшні дзень)
  9. Інтэнсыўнае ўзаемадзеяньне паміж субнацыянальнымі, нацыянальнымі, транснацыянальнымі і наднацыянальнымі гульцамі
  10. Пазытыўны эфэкт для ўсіх удзельнікаў (“гульня са станоўчым вынікам”)
  11. Найбольш прасунуты ў сьвеце праект рэгіянальнага ўзаемадзеяньня.

Галоўныя тэарытычныя падыходы да эўрапейскай інтэграцыі: фэдэралізм, нэафункцыяналізм, міжурадавы падыход, лібэральны міжурадавы падыход, інстытуцыяналізм, наднацыянальнае кіраваньне і самакіраваньне.

Спасылкі