Віктар Шніп: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
фота
Радок 3: Радок 3:
|Арыгінал імя =
|Арыгінал імя =
|Жанчына =
|Жанчына =
|Партрэт =
|Партрэт = Viktar Shnip.jpg
|Памер =
|Памер =
|Апісаньне =
|Апісаньне =

Вэрсія ад 18:49, 10 лютага 2013

Віктар Шніп
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Шніп Віктар Анатолевіч
Нарадзіўся 26 сакавіка 1960(1960-03-26) (64 гады)
Сужэнец Людміла Рублеўская
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Гады творчасьці 1977 — наш час
Жанр верш, жарт
Мова беларуская мова[1]
Дэбют газэта «Чырвоная зьмена», 1977
Прэміі Прэмія імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Віктар Шніп (нарадзіўся 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага раёну) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў безпрацоўным, пэрыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газэце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987 — ?), у газэтах «Наша слова» (адказны сакратар) і «Літаратура і Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намесьнік галоўнага рэдактара, з 2008 году — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Муж беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай. Мае дваіх дзяцей.

Творчасьць

Дэбютаваў вершамі ў 1977 (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар 15 кніг, у тым ліку зборнікаў паэзіі «Гронка сьвятла» (1983), «Пошук радасьці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990). У канцы 1980-х — пачатку 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Прызнаньне

Літаратура

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменьнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі