Адысэй: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат дадаў: vi:Odysseus (thần thoại) |
д r2.7.2) (робат дадаў: war:Odysseus |
||
Радок 82: | Радок 82: | ||
[[vi:Odysseus (thần thoại)]] |
[[vi:Odysseus (thần thoại)]] |
||
[[fiu-vro:Odysseus]] |
[[fiu-vro:Odysseus]] |
||
[[war:Odysseus]] |
|||
[[zh:奥德修斯]] |
[[zh:奥德修斯]] |
Вэрсія ад 12:04, 10 лютага 2013
Адысэй (па-старажытнагрэцку: Ὀδυσσεύς, па-лацінску: Ulysses, Уліс) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] цар Ітакі, сын Ляэрта і Антыклеі, муж Пэнэлёпы і бацька Тэлемаха, які праславіўся як удзельнік Траянскай вайны, разумны і дасьціпны аратар. Адзін з ключавых пэрсанажаў «Іліяды», галоўны герой паэмы «Адысэя», якая апавядае пра доўгія гады блуканьняў і вяртаньне Адысэя на радзіму. Адысэй адрозьніваўся ня толькі адвагай, але і хітрым, вёрткім розумам (адгэтуль яго мянушка «хітрамудры»). Унук «маланкі» і «кадуцэя» — Зэўса і Гэрмэса.
Імя «Адысэй», імаверна, узыходзіць да грэцкага — «oδύσσομαι» ('быць прагневанным', 'сердаваць') і, т.ч., азначае «Той, хто гневаецца» або «Той, хто ненавідзіць».
Прыгоды Адысэя і яго вяртаньне да вернай жонкі Пэнэлёпы знайшлі адлюстраваньне ў шэрагу твораў літаратуры (у Гамэра, Сафокла, Эўрыпіда і інш.) і мастацтва (малюнкі на антычных вазах, фрэскі ў Пампэях і інш.).
Крыніцы
- ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.243-246, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.479-482; Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 3, 4 далее
Вонкавыя спасылкі
Адысэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў