Пэрсыдзкая затока: розьніца паміж вэрсіямі
Orijentolog (гутаркі | унёсак) {{Link FA|hr}} |
д r2.7.2) (робат дадаў: pa:ਫ਼ਾਰਸੀ ਖਾੜੀ зьмяніў: hi:फ़ारसी खाड़ी |
||
Радок 74: | Радок 74: | ||
[[ko:페르시아 만]] |
[[ko:페르시아 만]] |
||
[[hy:Պարսից ծոց]] |
[[hy:Պարսից ծոց]] |
||
[[hi: |
[[hi:फ़ारसी खाड़ी]] |
||
[[hsb:Persiski zaliw]] |
[[hsb:Persiski zaliw]] |
||
[[hr:Perzijski zaljev]] |
[[hr:Perzijski zaljev]] |
||
Радок 105: | Радок 105: | ||
[[oc:Golf Persic]] |
[[oc:Golf Persic]] |
||
[[uz:Fors koʻrfazi]] |
[[uz:Fors koʻrfazi]] |
||
[[pa:ਫ਼ਾਰਸੀ ਖਾੜੀ]] |
|||
[[pnb:خلیج فارس]] |
[[pnb:خلیج فارس]] |
||
[[ps:د فارس خليج]] |
[[ps:د فارس خليج]] |
Вэрсія ад 10:53, 5 лютага 2013
Пэрсыдзкая затока (па-пэрсыдзку: خليج فارس khalīj-e-Fārs; па-арабску الخليج الفارسیal-khalīj al-farsi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Азіі, зьяўляецца працягам Аманскай затокі, разьдзяляе Іран і Арабійскую паўвыспу.
Затока была полем бойкі ў вайне паміж Іранам і Іракам (1980-1988 гг). У 1991 годзе Пэрсыдзкая затока ізноў стала арэнай «вайны ў Затоцы», падчас якой Ірак акупаваў Кувэйт, але потым праз умяшаньне амэрыканскіх войскаў быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.
Навакольнае асяродзьдзе Пэрсыдзкай затокі раней было прадстаўлена вялікай колькасьцю рыбы, каралавымі рыфамі, падводнай расьліннасьцю, але ўсё гэтае багацьце было зьнішчанае ў выніку распачатай здабычы нафты на берагах затокі і нядаўнімі войнамі, адным са спосабаў вядзеньня якіх былі зьнішчэньні нафтапровадаў і нафтапераапрацоўчых заводаў.
Геаграфія
Пэрсыдзкая затока мае плошчу прыкладна 233 000 км², на ўсходзе зьвязаная з Аманскай затокай Хармускай пратокай, на захадзе пераходзіць у дэльту, утвораную рэкамі Эўфрат і Тыгр. Яе даўжыня – 989 км, адзьдзяляе Іран ад Саудаўскай Арабіі. Шырыня Хармускай пратокі 56 км. Затока не глыбокая, максымальная глыбіня 90 мэтраў, сярэдняя – 50 м.
Краіны, разьмешчаныя на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі: Іран, Аман, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Арабія, Катар, Бахрэйн, Кувэйт і Ірак. Існуе мноства невялікіх выспачак.
Нафта і прыродны газ
Пэрсыдзкая затока і прылеглыя вобласьці маюць самыя вялікія ў сьвеце радовішчы нафты. Праз гэта нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка дамінуюць у эканоміцы рэгіёну. Значныя радовішчы прыроднага газу падзеленыя паміж Катарам і Іранам.
Багатыя на нафту краіны (за выняткам Іраку), якія разьмяшчаюцца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі, называюць краінамі Пэрсыдзкай затокі. Выхад Іраку да ўзьбярэжжа блякуецца балоцістай дэльтай Эўфрата і Тыгра.
Этымалёгія
Навукоўцы, якія дасьледавалі паходжаньне назвы затокі, прыйшлі да высновы, што назва «пэрсыдзкая» найбольш дакладная. Апошнія 2 500 год амаль усе гісторыкі і аўтары Бліжняга Ўсходу менавіта так называлі гэтую затоку.
Пісьмовыя крыніцы часоў старадаўняй Пэрсыдзкай імпэрыі не дайшлі да нашых часоў, але ў вуснай мове ўсе народы рэгіёна называюць яе Мора Ірана, Парскае мора.
З 550 года да 330 года да н.э. амаль усе пісьмовыя крыніцы называлі Пэрсыдзкую затоку Мора Парс.
Але ў наш час некаторыя краіны аспрэчваюць дакладнасьць назвы затокі. Нягледзячы на гэта, на Дваццаць трэцяй сэсіі ААН у сакавіку-красавіку 2006 года назва Пэрсыдзкая затока зацьверджаная як афіцыйная назва, якая выкарыстоўваецца краінамі-удзельніцамі ААН.
Брытанскае ўладаньне
З 1763 да 1971 году Вялікабрытанія рознымі шляхамі і формамі (праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Кувэйт, Аман і Катар) кантралявала Пэрсыдзкую затоку.
І ў наш час Вялікабрытанія мае свае інтарэсы ў гэтым рэгіёне.
Вонкавыя спасылкі
Пэрсыдзкая затока — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў