Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск): розьніца паміж вэрсіямі
Makecat-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.3) (робат дадаў: es:Iglesia de la Santísima Trinidad (Minsk) |
|||
Радок 96: | Радок 96: | ||
[[be:Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы]] |
[[be:Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы]] |
||
[[en:Church of Holy Trinity, Minsk]] |
[[en:Church of Holy Trinity, Minsk]] |
||
[[es:Iglesia de la Santísima Trinidad (Minsk)]] |
|||
[[pl:Kościół św. Rocha (św. Trójcy) w Mińsku]] |
[[pl:Kościół św. Rocha (św. Trójcy) w Mińsku]] |
||
[[ru:Костёл Пресвятой Троицы (Святого Роха)]] |
[[ru:Костёл Пресвятой Троицы (Святого Роха)]] |
Вэрсія ад 07:18, 4 лютага 2013
Бажніца | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Сьв. Роха
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д.Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.91111° пн. ш. 27.58° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-гатычны |
Аўтар праекту | акадэмік М. Сівіцкі |
Будаўнік | кс. Ф. Гарбачэўскі |
Заснавальнік | біскуп Адам Вайткевіч |
Дата заснаваньня | 1864 |
Будаваньне | 1861—1864 гады |
Асноўныя даты: | |
Будынкі: 1896 • Мураваная брама (страчаная) • 1901 • Капліца Сьв. Роха (страчаная)
| |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | дзейны |
Сайт | roch.by |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000193 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (таксама вядомы як Касьцёл Сьв. Роха) — рымска-каталіцкі храм на Залатой Горцы ў Менску. Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю.
Гісторыя
- 1796: Пабудова драўлянае капліцы Ўсіх Сьвятых на Залатагорскіх могілках.
- 19 ліпеня 1832: ксёндз Матэвуш Ліпіц пераносіць набажэнствы ў капліцу на Залатой горцы
- 1842: капліца стае парафіяльным касьцёлам.
- 6 ліпеня 1861: біскуп Адам Вайткевіч атрымлівае дазвол на пабудову новага мураванага касьцёла
- 1 лістапада 1864: касьцёл кансэкраваны пад падвойным тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны і Сьвятога Роха
- кастрычнік 1871: пры касьцёле пачала працаваць школа арганістаў
- 1893: вакол цьвінтару каля касьцёла будуецца драўляная агароджа з мураванай брамаю
- 1910: архітэктар Юзэф Дзяконскі распрацоўвае праект новага будынку касьцёлу
- 3 траўня 1922: канфіскацыя ў касьцёла срэбра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 долей, з капліцы побач з касьцёлам — срэбра 13 фунтаў 60 залатнікоў
- 1930: касьцёл зачыняецца, сканфіскаваны алтары, арганы, касьцельныя каштоўнасьці й славутая фігура Сьв. Роха
- 1942: аднаўленьне набажэнстваў
- 1983: рэстаўрацыя касьцёла, абвяшчэньне яго помнікам архітэктуры, у ім месьціцца канцэртавая заля Беларускае дзяржаўнае філярмоніі
- 1984: усталяваньне электрычнага аргану
- 1991: аднаўленьне парафіі Найсьвяцейшай Тройцы і набажэнстваў
- 16 жніўня 1998: мэталічная фігура сьв. Роха працы скульптара Валер’яна Янушкевіча, разьмешчаная ў правым алтары
- 5 ліпеня 2006: канчатковая перадача касьцёла парафіі Найсьвяцейшай Тройцы
Архітэктура
Касьцёл — помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы, аднавежавы, прамавугольны ў пляне, зь пяціграннай апсідай. Мае сімэтрычную аб'ёмна-прасторавую кампазыцыю. Накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двух'яруснай прамавугольнай у пляне вежай пад чатырохсхільным шатром. Абапал франтону — дэкаратыўныя вежачкi. Фасады будынку расчлянёныя стылізаванымі трохступеньчатымі контрфорсамі, члянёны стральчатымі нішамі з аконнымі праёмамі. Па пэрымэтры сьцены завершаныя разьвітым карнізам. Уваход вырашаны ў выглядзе высокага сьпічастага парталу. Інтэр'ер пабудовы мае сымэтрычную кампазыцыю. Цэнтральны неф і апсіда перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У нартэксе — крыжовае скляпеньне. Унутраная паверхня сьценаў дэкарыраваная пілястрамі, завершанымі карнізамі. Вокны дэкарыраваны арнамэнтальным вітражом.
Парафія
У касьцёле дзейнічае парафія Найсьвяцейшай Тройцы.
Таксама для парафій сьв. Пятра і Паўла і сьв. Андрэя праводзяцца дадатковыя набажэнствы.
Галерэя
-
Касьцёл Сьв. Тройцы на Залатой Горцы. «Tygodnik Ilustrowany», 1868. Літаграфія Эдварда Гараздоўскага
-
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў Менску на паштоўцы пачатку ХХ ст.
-
Уваход у касьцёл
Вонкавыя спасылкі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (Сьв. Роха) на Radzima.org
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы. Рыма-каталіцкі Касьцёл на Беларусі.
|