Магніт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: ka:მაგნიტი
д r2.7.2) (робат дадаў: as:চুম্বক
Радок 18: Радок 18:
[[ar:مغناطيس]]
[[ar:مغناطيس]]
[[an:Imán]]
[[an:Imán]]
[[as:চুম্বক]]
[[ay:Achkatasiri]]
[[ay:Achkatasiri]]
[[az:Maqnit]]
[[az:Maqnit]]

Вэрсія ад 02:19, 3 лютага 2013

Выява лініяў сілавога поля магніта, якая атрымалася з дапамогай жалезнай стружкі

Магніт — матэрыял ці цела, якое валодае ўласным магнітным полем. Гэта магнітнае поле зьяўляецца нябачным, але дзякуючы яму набываюцца найбольш прыкметныя ўласьцівасьці магніта: сіла, якая ўзьдзейнічае на іншыя фэрамагнітныя матэрыялаў, як то жалеза, а таксама прыцягвае ці адштурхвае іншыя магніты.

Сталы магніт ёсьць аб’ектам, які зроблены з матэрыялу, які намагнічваецца й стварае сваё ўласнае сталае магнітнае поле. Матэрыялы, якія могуць таксама быць намагнічанымі й моцна прыцягваюцца да магніта, называюць фэрамагнітамі. Да іх ставяцца жалеза, нікель, кобальт, некаторыя сплавы рэдказямельных мэталаў, а таксама некаторыя натуральныя мінэралы, такія як магнэтыт. Найпростым і самым маленькім магнітам можна лічыць электрон. Магнітныя ўласьцівасьці ўсіх астатніх магнітаў абумоўлены магнітнымі момантамі электронаў ўнутры іх. З пункту гледжаньня квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеяньне пераносіцца безмасавым базонамфатонам, часьцінкай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэньне электрамагнітнага поля.

Слова паходзіць ад стар.-грэц. Μαγνῆτις λίθος (Magnētis líthos), «камень з Магнэсіі» — ад назвы рэгіёна Магнэсія і старажытнага гораду Магнэсія ў Малой Азіі, дзе ў старажытнасьці былі выяўленыя паклады магнэтыта.

Вонкавыя спасылкі

Магнітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў