Баляслаў Пачопка: розьніца паміж вэрсіямі
д шаблён |
афармленьне, выпраўленьне спасылак |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
|партрэт = Balaslaw Paczopka.jpg |
|партрэт = Balaslaw Paczopka.jpg |
||
|памер = 220пкс |
|памер = 220пкс |
||
|апісаньне = Айцец Баляслаў Пачопка ў 1930- |
|апісаньне = Айцец Баляслаў Пачопка ў 1930-я гг. |
||
|імя пры нараджэньні = |
|імя пры нараджэньні = |
||
|род дзейнасьці = [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|грэка-каталіцкі]] сьвятар, выдавец, настаўнік, мовазнаўца |
|род дзейнасьці = [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|грэка-каталіцкі]] сьвятар, выдавец, настаўнік, мовазнаўца |
||
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|13|10|1884}} |
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|13|10|1884}} |
||
|месца нараджэньня = засьценак Уляны, [[Віленскі павет ( |
|месца нараджэньня = засьценак Уляны, [[Віленскі павет (Віленская губэрня)|Віленскі павет]], [[Віленская губэрня]] |
||
|грамадзянства = |
|грамадзянства = [[Расейская імпэрыя|Расея]]<br />[[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшча]] |
||
|падданства = |
|падданства = |
||
|дата сьмерці = {{Памёр|26|12|1940}} |
|дата сьмерці = {{Памёр|26|12|1940}} |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
|commons = |
|commons = |
||
}} |
}} |
||
⚫ | '''Баляслаў Пачопка (Пачобка)''' ([[13 кастрычніка]] [[1884]], засьценак Уляны Рукойненскай гміны [[Віленскі павет|Віленскага павету]] — [[26 сьнежня]] [[1940]], мяст. [[Целяханы]], цяпер [[Івацэвіцкі раён]]) — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзяяч — сталы аўтар газэты «[[Наша Ніва]]», рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газэты «[[Беларус (газэта, 1913)|Biełarus]]» ([[1913]]—[[1915]]). |
||
⚫ | '''Баляслаў Пачопка |
||
== Дзіцячыя гады і адукацыя == |
== Дзіцячыя гады і адукацыя == |
||
Радок 34: | Радок 33: | ||
Ад далейшых студыяў у Віленскай сэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня [[1912]] ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, зь якой меў сем дзяцей. |
Ад далейшых студыяў у Віленскай сэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня [[1912]] ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, зь якой меў сем дзяцей. |
||
== Выдавецкая і настаўніцкая дзейнасьць у Вільні == |
== Выдавецкая і настаўніцкая дзейнасьць у Вільні == |
||
З [[1911]] жыў у [[Вільня|Вільні]], супрацоўнічаў з рэдакцыямі беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама працаваў як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты [[Газэта «Biełarus» (1913)|«Biełarus»]] (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы з пятага нумару (№ 1, [[1914]]) быў яе рэдактарам і выдаўцом. |

Радок 45: | Радок 42: | ||
Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва ў Вільні. З сьнежня [1915] стаў адным з выкладчыкаў арганізаваных намаганьнямі [[Алаіза Пашкевіч|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]], [[Іван Луцкевіч|Івана]] і [[Антон Луцкевіч|Антона]] Луцкевічаў ды інш., першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў. Працаваў у Вільні ў [[Камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны|Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны]]. |

== Праца ў беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы == |
== Праца ў беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы == |
||
⚫ | |||
⚫ | У [[Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя|беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы]], якая дзейнічала ў пэрыяд з 15.10.1916 па 15.11.1918 і за гэты пэрыяд падрыхтавала 144 беларускія настаўнікі, Баляслаў Пачопка выкладаў беларускую мову і лаціну. Падчас працы ў Сьвіслачы пачаў зьбіраць беларускія народныя песьні, якія плянаваў выдаць у зборніку «Беларуская ліра», аднак гэтая праца не была завершана і сёньня лёс яе невядомы. |
||
⚫ | |||
⚫ | У [[Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя|беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы]], якая дзейнічала ў пэрыяд з 15.10.1916 па 15.11.1918 і за гэты |
||
Летам 1920, падчас кароткага панаваньня бальшавікоў, вымушаны быў хавацца ад магчымых рэпрэсіяў і жыў на нелегальным становішчы пад страхой аднаго з гаспадарчых будынкаў. |
Летам 1920, падчас кароткага панаваньня бальшавікоў, вымушаны быў хавацца ад магчымых рэпрэсіяў і жыў на нелегальным становішчы пад страхой аднаго з гаспадарчых будынкаў. |
||
== Настаўніцтва ў польскіх школах == |
== Настаўніцтва ў польскіх школах == |
||
Пасьля ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы і беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах Ваўкавыскага павету: у в. [[Вільчукі]] ([[1920]]—[[1922]]), в. [[Масюкі]] ([[1922]]—[[1926]]). Выкладаў у старэйшых клясах прадметы гуманістычнага цыклю: гісторыю, рэлігію і польскую мову. У [[1923]] г. для пацьвярджэньня кваліфікацыі настаўніка скончыў педагагічныя курсы ў [[Ліда|Лідзе]]. Займаўся рэлігійна-выхаваўчай працай з дзецьмі, рыхтаваў з імі розныя імпрэзы з вершамі і песьнямі, у тым ліку і яго ўласнымі. Некаторыя з іх былі надрукаваны невялікім зборнічкам, аднак большасьць загінула. |

== Сьвятарская дзейнасьць у Бабровічах == |
== Сьвятарская дзейнасьць у Бабровічах == |
||
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня [[уніяцтва|Уніі]] ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-[[рэдэмптарыст]]а [[Мікалай Чарнецкі|Мікалая Чарнецкага]] (пазьней — біскупа, Апостальскага візітатара каталіцкіх парафіяў славяна-візантыйскага абраду у Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў [[Рым]] і вясною [[1921]] атрымаў асабісты дазвол ад папы [[Бэнэдыкт XV|Бэнэдыкта XV]]. З [[1921]] аднавіў свае тэалагічныя студыі — у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў [[Львоў|Львове]], дзе 5 гадоў вучыўся завочна. [[18 ліпеня]] [[1926]] быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня — на сьвятара ў [[Архікатэдра сьв. Юра ў Львове|катэдры сьв. Юра ў Львове]]. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]]. |

23.08.1926 рыма-каталіцкі [[Сьпіс кіраўнікоў Пінскай дыяцэзіі|біскуп Пінскі]] [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго «выконваючым абавязкі [[вікары]]я Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзыдэнцыяй у [[Бабровічы|Бабровічах]]». |
23.08.1926 рыма-каталіцкі [[Сьпіс кіраўнікоў Пінскай дыяцэзіі|біскуп Пінскі]] [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго «выконваючым абавязкі [[вікары]]я Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзыдэнцыяй у [[Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)|Бабровічах]]». |
||
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канферэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ([[«Da Złučeńnia»]], [[«Przegląd Wileński»]]). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфіувцыйны працэс). У [[1938]] уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала [[Магдалена Радзівіл]]). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай. |

Радок 72: | Радок 63: | ||
== Перасьлед за Саветамі і сьмерць == |
== Перасьлед за Саветамі і сьмерць == |
||
З прыходам Саветаў у [[1939]] пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям’ю, а ў лютым [[1940]], калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая апэрацыя НКВД па дэпартацыі ў [[Сыбір]], у яго царкве адбыўся пагром. Праз некалькі тыдняў яго спрабавалі абвінаваціць у крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні [[1940]] сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня [[1940]]) там памёр. |

Радок 78: | Радок 68: | ||
За савецкім часам каталіцкія могілкі ў Целяханах, дзе быў пахаваны а. Баляслаў Пачопка, былі моцна занядбаныя. Месца пахаваньня на амаль цалкам зьнішчаных могілках цудам удалося адшукаць у 2002 годзе, дзякуючы крымскаму беларусу, які паходзіў з гэтых мясьцінаў. У 120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня Баляслава Пачопкі, на Дзяды 2004 году, на яго магіле быў урачыста адкрыты і асьвячаны помнік з дрэва з выяваю ўваскрослага Хрыста (аўтар помніка мастак [[Мікалай Колас]] з Баранавічаў). |

== Творы і працы == |
== Творы і працы == |
||
Радок 92: | Радок 81: | ||
* Modlitwa o wsławienie świętobliwego Zygmunta I-go Biskupa Pińskiego i życiorys biskupa Zygmunta Łozińskiego. Wilno, 1938. |
* Modlitwa o wsławienie świętobliwego Zygmunta I-go Biskupa Pińskiego i życiorys biskupa Zygmunta Łozińskiego. Wilno, 1938. |
||
* Krótkie nabożeństwo do Chrystusa Króla i Litania do Chrystusa Króla. Wilno, 1939. |
* Krótkie nabożeństwo do Chrystusa Króla i Litania do Chrystusa Króla. Wilno, 1939. |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 14:55, 29 студзеня 2013
Баляслаў Пачопка | |
Баляслаў Пачобка | |
Айцец Баляслаў Пачопка ў 1930-я гг. | |
Род дзейнасьці | грэка-каталіцкі сьвятар, выдавец, настаўнік, мовазнаўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 кастрычніка 1884 |
Месца нараджэньня | засьценак Уляны, Віленскі павет, Віленская губэрня |
Дата сьмерці | 26 сьнежня 1940 |
Месца сьмерці | Целяханы, Івацэвіцкі раён |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расея Польшча |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, пісьменьнік, журналіст |
Месца працы | |
Бацька | Антон Пачобка |
Маці | Ганна з роду Гайдукевіч |
Жонка | Марцыяна з роду Пілецкіх |
Баляслаў Пачопка (Пачобка) (13 кастрычніка 1884, засьценак Уляны Рукойненскай гміны Віленскага павету — 26 сьнежня 1940, мяст. Целяханы, цяпер Івацэвіцкі раён) — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзяяч — сталы аўтар газэты «Наша Ніва», рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газэты «Biełarus» (1913—1915).
Дзіцячыя гады і адукацыя
Нарадзіўся ў незаможнай сялянскай каталіцкай сям’і Антона Пачопкі і Ганны з роду Гайдукевічаў, у якіх было пяць дзяцей. Ахрышчаны 21.10.1884 у рыма-каталіцкім касьцёле ў Лаварышках Віленскай дыяцэзіі. З малых гадоў любіў прыслугоўваць міністрантам у касьцёле і марыў стаць сьвятаром. Скончыў 4 клясы расейскай народнай вучэльні ў Рукойнях. З дапамогаю ксяндза з Лаварышак працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Вільне. Пасьля шасьці клясаў гімназіі паступіў у 1905 у Віленскую духоўную сэмінарыю.
У 1905—1907 навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, для вучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна Магдалена Радзівіл, якая падтрымлівала беларускі рух. У 1907 вымушаны быў перарваць навучаньне ў семінарыі. Афіцыйна — па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
З 1907 Баляслаў Пачопка ў Пецярбургу, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б. Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка Кернава на Віленшчыне. У 1911 у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамен за курс 8 клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
Ад далейшых студыяў у Віленскай сэмінарыі адмовіўся і 31 студзеня 1912 ажаніўся на 19-гадовай Марцыяне Пілецкай, зь якой меў сем дзяцей.
Выдавецкая і настаўніцкая дзейнасьць у Вільні
З 1911 жыў у Вільні, супрацоўнічаў з рэдакцыямі беларускіх выданьняў «Наша ніва» і «Biełarus», а таксама працаваў як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты «Biełarus» (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы з пятага нумару (№ 1, 1914) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
Баляслаў Пачопка — складальнік і выдавец першага ў XX стагодзьдзі беларускага малітоўніка «Boh z nami» (1915), аўтар першай беларускай граматыкі («Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka», распрацавана ў 1915; надрукавана ў Вільні, у друкарні «Homan» у сакавіку 1918). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю батлейкі ў Беларусі.
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў і інш.
Браў удзел у арганізацыі беларускага школьніцтва ў Вільні. З сьнежня [1915] стаў адным з выкладчыкаў арганізаваных намаганьнямі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Івана і Антона Луцкевічаў ды інш., першых вечаровых настаўніцкіх курсаў для падрыхтоўкі беларускіх настаўнікаў. Працаваў у Вільні ў Камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны.
Праца ў беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы
У кастрычніку 1915 зь Вільні разам зь сям’ёй пераехаў у Сьвіслач, каб з дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў разам зь іншымі дзеячамі стварыць там першую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. Зьяўляўся яе дырэктарам, хоць фармальна яе кіраўніком быў немец Бэндзеха.
У беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы, якая дзейнічала ў пэрыяд з 15.10.1916 па 15.11.1918 і за гэты пэрыяд падрыхтавала 144 беларускія настаўнікі, Баляслаў Пачопка выкладаў беларускую мову і лаціну. Падчас працы ў Сьвіслачы пачаў зьбіраць беларускія народныя песьні, якія плянаваў выдаць у зборніку «Беларуская ліра», аднак гэтая праца не была завершана і сёньня лёс яе невядомы.
Летам 1920, падчас кароткага панаваньня бальшавікоў, вымушаны быў хавацца ад магчымых рэпрэсіяў і жыў на нелегальным становішчы пад страхой аднаго з гаспадарчых будынкаў.
Настаўніцтва ў польскіх школах
Пасьля ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы і беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах Ваўкавыскага павету: у в. Вільчукі (1920—1922), в. Масюкі (1922—1926). Выкладаў у старэйшых клясах прадметы гуманістычнага цыклю: гісторыю, рэлігію і польскую мову. У 1923 г. для пацьвярджэньня кваліфікацыі настаўніка скончыў педагагічныя курсы ў Лідзе. Займаўся рэлігійна-выхаваўчай працай з дзецьмі, рыхтаваў з імі розныя імпрэзы з вершамі і песьнямі, у тым ліку і яго ўласнымі. Некаторыя з іх былі надрукаваны невялікім зборнічкам, аднак большасьць загінула.
Сьвятарская дзейнасьць у Бабровічах
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня Уніі ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-рэдэмптарыста Мікалая Чарнецкага (пазьней — біскупа, Апостальскага візітатара каталіцкіх парафіяў славяна-візантыйскага абраду у Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў Рым і вясною 1921 атрымаў асабісты дазвол ад папы Бэнэдыкта XV. З 1921 аднавіў свае тэалагічныя студыі — у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Львове, дзе 5 гадоў вучыўся завочна. 18 ліпеня 1926 быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня — на сьвятара ў катэдры сьв. Юра ў Львове. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі.
23.08.1926 рыма-каталіцкі біскуп Пінскі Зыгмунт Лазінскі прызначыў яго «выконваючым абавязкі вікарыя Целяханскай парафіі для аблугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзыдэнцыяй у Бабровічах».
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канферэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу («Da Złučeńnia», «Przegląd Wileński»). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфіувцыйны працэс). У 1938 уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала Магдалена Радзівіл). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў зь вядомым славістам прафэсарам Брэслава (Уроцлава) Рудольфам Абіхтам, зь якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
Перасьлед за Саветамі і сьмерць
З прыходам Саветаў у 1939 пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям’ю, а ў лютым 1940, калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая апэрацыя НКВД па дэпартацыі ў Сыбір, у яго царкве адбыўся пагром. Праз некалькі тыдняў яго спрабавалі абвінаваціць у крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні 1940 сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня 1940) там памёр.
Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у Целяханах. Сям’я сьвятара адразу пасьля яго пахаваньня, хаваючыся ад рэпрэсіяў НКВД, зьехала на Віленшчыну, пазьней выехала ў Польшчу.
За савецкім часам каталіцкія могілкі ў Целяханах, дзе быў пахаваны а. Баляслаў Пачопка, былі моцна занядбаныя. Месца пахаваньня на амаль цалкам зьнішчаных могілках цудам удалося адшукаць у 2002 годзе, дзякуючы крымскаму беларусу, які паходзіў з гэтых мясьцінаў. У 120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня Баляслава Пачопкі, на Дзяды 2004 году, на яго магіле быў урачыста адкрыты і асьвячаны помнік з дрэва з выяваю ўваскрослага Хрыста (аўтар помніка мастак Мікалай Колас з Баранавічаў).
Творы і працы
- Miatawyja listoczki (Apawiadańni). Wilnia, 1914. 31 s.
- Žyćсio papieža piusa X. Wilnia, 1914. 16 s.
- Pačopka B. czaławiek na wyszynie swajej hodnaści. Wilnia, 1915. 87 s.
- P-ka B. Boh z nami. Biełaruski modliteŭnik. Wilnia, 1915. 264 s.
- B.P. Światy Jozafat Kuncewicz. Wilnia, 1916. 16 s.
- Pačobka B. Hramatyka biełaruskaj mowy. Wilnia, 1918. 37 s.
- B.P. Wiazanka nowych piosenek religijno-patriotycznych. Wołkowysk, 1923. 8 s.
- Paczopka B. Jak wučyć nas wieryć i žyć świataja Chrystowaja Paŭsiudnaja Cerkwa? Wilnia, 1932. 16 s.
- Nowenna ku czci św. Józefata i litania do św. Józefata. Wilno, 1936.
- Modlitwa o wsławienie świętobliwego Zygmunta I-go Biskupa Pińskiego i życiorys biskupa Zygmunta Łozińskiego. Wilno, 1938.
- Krótkie nabożeństwo do Chrystusa Króla i Litania do Chrystusa Króla. Wilno, 1939.
Літаратура
- Ігар Бараноўскі. Помнік сьвятару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. С. 14—15.
- Piotr Poczopko. Kapłan unicki rodem z Wileńszczyzny. — Jabłonna, 1999. 56(+12) S.
- Пётр Пачопка. Страчанае Палесьсе (Уніяцкая царква ў Бабровічах) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 3 (30), 2001, с. 14.
- Сяргей Чыгрын. Пра аўтара першай беларускай граматыкі // pahonia.org
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Памерлі 26 сьнежня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Пахаваныя ў Беларусі
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Беларускія каталіцкія сьвятары ўсходняга абраду
- Беларуская грэка-каталіцкая царква
- Рэлігійныя публіцысты
- Беларускія настаўнікі
- Памерлі ў Целяханах