Тры законы робататэхнікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 44: Радок 44:
[[he:שלושת חוקי הרובוטיקה]]
[[he:שלושת חוקי הרובוטיקה]]
[[kn:ರೋಬಾಟ್ ಶಾಸ್ತ್ರದ ಮೂರು ನಿಯಮಗಳು]]
[[kn:ರೋಬಾಟ್ ಶಾಸ್ತ್ರದ ಮೂರು ನಿಯಮಗಳು]]
[[ka:რობოტიკის სამი კანონი]]
[[lv:Trīs robottehnikas likumi]]
[[lv:Trīs robottehnikas likumi]]
[[hu:A robotika három törvénye]]
[[hu:A robotika három törvénye]]

Вэрсія ад 00:47, 24 студзеня 2013

Тыповы робат у «эпоху» да Азімаўскіх Законаў — у мультфільме Супэрмэн. Ужо Першы Закон забараніў бы робату атакаваць людзей.

Тры законы робататэхнікі ў навуковай фантастыцы — абавязковыя правілы паводзінаў для робатаў, упершыню сфармуляваныя Айзэкам Азімавым у апавяданьні «Карагод» (анг. Runaround) у 1942 годзе. Паводле Законаў:

  1. Робат ня можа нашкодзіць чалавеку або, празь нячыннасьць, дазволіць, каб чалавеку нашкодзілі.
  2. Робат мусіць падпарадкоўвацца загадам людзей, калі толькі гэтыя загады не супярэчаць Першаму Закону.
  3. Робат мусіць дбаць пра сваю бясьпеку, калі толькі падобнае дбаньне не супярэчыць Першаму і Другому Законам.

Тром Законам, а таксама магчымым прычынам і вынікам іх парушэньня, прысьвечаны цыкль апавяданьняў Азімава пра робатаў. У некаторых зь іх, наадварот, разглядаюцца неперадбачаныя вынікі тарнаваньня робатамі Трох Законаў (напрыклад, у апавяданьні «Люстраны адбітак(en)»).

Арыгінальныя Законы пазьней ня раз удакладняліся як самім Азімавым, гэтак і іншымі пісьменьнікамі. У некаторых творах Азімаў нязначна зьмяняў законы, каб з другога боку адлюстраваць узаемадзеяньне робатаў зь людзьмі і іншымі робатамі. У пазьнейшых творах, у якіх робаты кіравалі ўрадам цэлых плянэт і чалавечых цывілізацыяў, Азімаў таксама дадаў чацьверты, Нулявы Закон, які папярэднічаў астатнім:

0. Робат ня можа нашкодзіць чалавецтву або, празь нячыннасьць, дазволіць, каб чалавецтву нашкодзілі.

У рамане «Робаты і Імпэрыя» 1986 году Азімаў прапанаваў іншы Нулявы Закон:

0. Робат ня можа нашкодзіць чалавеку, калі толькі ня зможа давесьці, што, у выніку, нанесеная шкода здабудзе карысьць для ўсяго чалавецтва.

Законы робататэхнікі праходзяць лейтматывам праз шматлікія творы навуковай літаратуры, як то кнігі, кіно, ці іншыя віды мастацтва.

Глядзіце таксама