Чэмпіянат сьвету па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: es:Copa Mundial de Fútbol зьяўляўся абраным артыкулам у мінулым
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: ku:Kasa Cîhanê (deleted)
Радок 639: Радок 639:
[[kk:Футболдан әлем чемпионаты]]
[[kk:Футболдан әлем чемпионаты]]
[[sw:Kombe la Dunia la FIFA]]
[[sw:Kombe la Dunia la FIFA]]
[[ku:Kasa Cîhanê]]
[[la:Certamen Mundanum Pedilusorium]]
[[la:Certamen Mundanum Pedilusorium]]
[[lv:FIFA Pasaules kauss]]
[[lv:FIFA Pasaules kauss]]

Вэрсія ад 22:19, 20 студзеня 2013

Чэмпіянат сьвету па футболе (таксама вядомы як Кубак сьвету па футболе, Чэмпіянат сьвету ФІФА, афіцыйны назоў Кубак сьвету ФІФА) — найважнейшае міжнароднае футбольнае спаборніцтва. За правядзеньне Чэмпіянату сьвету адказвае кіроўны ворган сусьветнага футболу ФІФА, і ўдзельнічаць у ім могуць мужчынскія й жаночыя футбольныя нацыянальныя зборныя ўсіх краін-чальцоў ФІФА.

Фінальныя турніры чэмпіянатаў сьвету праводзяцца раз на чатыры гады, аднак разам з рэгіянальнымі адборачнымі турнірамі чэмпіянат сьвету працягваецца 3 гады. У адборачных спаборніцтвах чэмпіянату сьвету 2010 году ўдзельнічалі 204 каманды. У фінальным турніры, які праходзіць раз на 4 гады на працягу 4 тыдняў у загадзя абранай краіне-гаспадары чэмпіянату, прымаюць удзел 32 каманды (31 пераможца адборачнага турніру і зборная краіны-гаспадара; да 2002 году яшчэ і пераможца папярэдняга розыгрышу Чэмпіянату сьвету таксама ўдзельнічаў у фінальным турніры па-за адборачнымі спаборніцтвамі).

Фіналы чэмпіянату сьвету па футболе, якія праводзяцца з 1930 году, зь перапынкам у 1942 і 1946 з-за Другой сусьветнай вайны, маюць вялікую глядацкую аўдыторыю і прыцягваюць увагу ва ўсім спартовым сьвеце, часам пераўзыходзячы па колькасьці гледачоў Алімпійскія гульні.

За ўсю гісторыю чэмпіянатаў сьвету восем краін атрымлівалі званьні чэмпіёнаў. Найбольшая колькасьць тытулаў на ліку Бразыліі — пяць разоў. Італія чатыры разы, Нямеччына — тры; Аргентына й Уругвай станавіліся чэмпіёнамі па два разы, і па адным разе пераможцамі чэмпіянату станавіліся Францыя, Ангельшчына ды Гішпанія.

Фінальны турнір перадапошняга розыгрышу чэмпіянату сьвету праходзіў з 9 чэрвеня па 9 ліпеня 2006 году ў Нямеччыне, апошні прайшоў з 11 чэрвеня па 11 ліпеня 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Гісторыя

Першыя міжнародныя спаборніцтвы

Чэмпіянат сьвету — ня самае першае футбольнае спаборніцтва ў сусьветнай футбольнай гісторыі. Аматарскі футбол стаў часткай праграмы Алімпійскіх гульняў з 1908 году.

У 1909 годзе ў Турыне буйны прадпрымальнік сэр Томас Ліптан арганізаваў турнір, які пазьней звалі «Самы першы чэмпіянат сьвету». Італьянцы, немцы і швайцарцы даслалі на гэты турнір найбольш прафэсійныя клюбы, аднак Ангельская фэдэрацыя футболу ў адказ на прапанову зрабіць тое ж самае адмовіла. Разумеючы, што без удзелу родапачынальнікаў футболу брытанцаў турнір ня можа лічыцца сур’ёзным, Ліптан запрасіў для ўдзелу ў турніры аматарскі футбольны клюб з паўночнага ўсходу Ангельшчыны пад назвай «Ўэст Оклэнд» (West Auckland FC). Вялікую частку складу гэтай каманды складалі працоўныя вугальных шахтаў, аднак «Ўэст Оклэнд» выйграў турнір з удзелам прафэсіяналаў з кантынэнту. У 1911 годзе ангельцы вярнуліся ў Італію абараняць тытул, заваяваны двума гадамі раней, і ізноў выйгралі турнір, перамогшы ў фінале «Ювэнтус» з разгромным лікам 6:1.

Футбольны турнір на Алімпійскіх гульнях, на якіх маглі ўдзельнічаць футбалісты розных краін, быў адзіным афіцыйным спаборніцтвам. У 1924 і 1928 гадах выйгравала каманда Ўругваю. Шырокае разьвіцьцё прафэсійнага спорту й імклівае нарастаньне парыву паміж узроўнем гульні «профі» і аматараў прымусіла ФІФА прыступіць да арганізацыі чэмпіянату сьвету.

На кангрэсе ФІФА 1926 году Анры Дэлёнэ заявіў: «Сёньня ўжо немагчыма трымаць футбол за сьценамі Алімпійскіх гульняў». Тады ж выканкам ФІФА ўтварыў камісію, у якую ўвайшлі швайцарац Ж. Бонэ (старшыня), аўстрыец Х. Майлз (сакратар), француз А. Дэлёнэ, немец Ф. Лінэман і італьянец Д. Фэрэці, і даручыў ёй вывучыць магчымасьць арганізацыі Кубка сьвету. Канчатковае рашэньне аб сусьветным чэмпіянаце прыняў кангрэс ФІФА ў Амстэрдаме 29 траўня 1928 году.

Першы чэмпіянат

Дзякуючы перамогам на папярэдніх чэмпіянату дзьвюх Алімпійскіх гульнях Уругвай стаў месцам правядзеньня першага афіцыйнага чэмпіянату сьвету пад эгідай ФІФА[1]. Спачатку прэтэндэнтаў на правядзеньне першага чэмпіянату сьвету было пяць — Італія, Гішпанія, Швэцыя, Нідэрлянды і Ўругвай. У выніку большасьць прагаласавала за Ўругвай. Фэдэрацыя Ўругваю дала цьвёрдае абяцаньне выканаць усе фінансавыя ўмовы ФІФА.

«Сэнтэнарыё» — першы стадыён, на якім праходзіў фінал ЧС

Аднак выбар Уругваю ў якасьці арэны турніру згуляў з арганізатарамі злы жарт: вандраваньне ў Уругвай з Эўропы атрымлівалася доўгім і дарагім, і ўсяго за 2 месяцы да пачатку турніру ні адна эўрапейская фэдэрацыя не плянавала пасылаць сваю каманду на чэмпіянат. У выніку грандыёзнымі высілкамі Рымэ атрымалася схіліць да ўдзелу ў турніры 4 эўрапейскія каманды: зборныя Францыі, Бэльгіі, Румыніі й Югаславіі. Агулам у турніры прыняло ўдзел усяго 13 камандаў — сем з Паўднёвай Амэрыкі, 4 з Эўропы і 2 з Паўночнай Амэрыкі. Гэта найменшы лік удзельнікаў чэмпіянату сьвету ў яго гісторыі (гэтулькі жа было ў фінальным турніры чэмпіянату сьвету 1950 году), і адзіны раз у гісторыі розыгрышаў, калі не паўстала неабходнасьці ў адборачным турніры.

13 камандаў былі падзеленыя на чатыры групы. Пераможцы груп выходзілі ў паўфінал. Новы стадыён «Сэнтэнарыё» быў пушчаны ў эксплюатацыю толькі на шосты дзень турніру. Да гэтага на матчах зьбіралася часам па 800—1000 гледачоў.

Першыя матчы ў гісторыі чэмпіянатаў сьвету былі адначасова выйграныя Францыяй і ЗША, якія перамаглі Мэксыку зь лікам 4:1 і Бэльгію 3:0 адпаведна. Першы гол у гісторыі чэмпіянатаў сьвету быў забіты французам Люсьенам Ляранам, першы хэт-трык зрабіў Бэрт Патэна з зборнай ЗША ў матчы супраць Парагваю (ЗША перамаглі зь лікам 3:0).

Паколькі самыя моцныя эўрапейскія зборныя ў турніры ня ўдзельнічалі, як і вынікала чакаць, у фінале турніру сустрэліся дзьве паўднёваамэрыканскія каманды — у прысутнасьці 93 тысяч гледачоў на стадыёне «Сэнтэнарыё» ў Мантэвідэо зборная Ўругваю стала першым чэмпіёнам сьвету, абгуляўшы зборную Аргентыны зь лікам 4:2[2].

Алімпійскія гульні 1932 году праводзіліся ў Лос-Анджэлесе (ЗША), дзе значна больш папулярны амэрыканскі футбол. Адсутнасьць цікавасьці да эўрапейскага футболу з боку амэрыканцаў, а таксама рознагалосьсі паміж МАК і ФІФА ў пытаньнях азначэньня статусу гульцоў-прафэсіяналаў прывялі да таго, што футбол быў выключаны з праграмы Алімпійскіх гульняў 1932 году.

Разьвіцьцё

Галоўнымі праблемамі, зь якімі сутыкаліся арганізатары пры правядзеньні першых чэмпіянатаў сьвету, былі высокі кошт праезду да месца правядзеньня фінальнага турніру для камандаў зь іншых кантынэнтаў, і вайна: чэмпіянаты сьвету 1942 і 1946 гадоў былі адмененыя з-за Другой сусьветнай вайны.

Родапачынальнікі футболу з Брытанскіх выспаў ігнаравалі першыя 3 чэмпіянаты сьвету. Упершыню брытанцы прынялі ўдзел у чэмпіянаце сьвету толькі ў 1950 годзе, пасьля дасягненьня дамовы зь ФІФА аб сваім адмысловым статусе.

У фінальных турнірах чэмпіянатаў з 1934 па 1978 гады прымалі ўдзел 16 камандаў (акрамя рэдкіх выпадкаў, калі нейкія каманды адмаўляліся ад удзелу ў турніры ўжо пасьля заканчэньня кваліфікацыі). Большасьць удзельнікаў пападала ў фінал з Эўропы ды Паўднёвай Амэрыкі, зь невялікім дадаткам самых моцных камандаў Афрыкі, Азіі й Акіяніі. Звычайна гэтыя каманды станавіліся пастаўшчыкамі ачкоў для эўрапейцаў і паўднёваамэрыканцаў, хоць былі і выключэньні — напрыклад, каманда КНДР у 1966 годзе выйшла ў чвэрцьфінал.

У 1982 годзе склад удзельнікаў фінальнага турніру быў пашыраны да 24 камандаў, а ў 1998 — да 32. Дадатковыя месцы ў асноўным аддаваліся прадстаўнікам Афрыкі, Азіі й Паўночнай Амэрыкі. На апошніх турнірах каманды з гэтых рэгіёнаў, якія раней лічыліся нефутбольнымі, сталі выступаць ўсё больш і больш пасьпяхова, напрыклад Камэрун у 1990 годзе, Паўднёвая Карэя, Сэнэгал і ЗША на чэмпіянаце ў 2002 годзе. Чэмпіянаты сьвету сталі сапраўды змаганьнем камандаў са ўсяго сьвету — 197 каманд прымалі ўдзел у адборачных спаборніцтвах да чэмпіянату сьвету 2006 году, 204 прынялі ўдзел у чэмпіянату сьвету 2010, і сьпіс фаварытаў чэмпіянату не абмяжоўваецца больш камандамі толькі з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі.

Формула правядзеньня

Адборачны турнір

Адборачныя, або кваліфікацыйныя, спаборніцтвы праводзяцца для таго, каб паменшыць колькасьць удзельнікаў і адабраць самых моцных для ўдзелу ў фінальным турніры. Адзіны ЧС, перад якім не праводзілася кваліфікацыйных спаборніцтваў — самы першы чэмпіянат 1930 году.

Адборачныя спаборніцтвы праводзяцца па занальным прынцыпе ў адпаведнасьці з рэгіёнамі ФІФА: Афрыка, Азія, Паўднёвая Амэрыка, Акіянія, Эўропа й Паўночная Амэрыка); арганізацыяй адборачных турніраў займаюцца рэгіянальныя фэдэрацыі (у Эўропе, напрыклад, УЭФА) у адпаведнасьці з агульнымі прынцыпамі ФІФА. Перад чарговым турнірам ФІФА вызначае колькасьць месцаў у фінальным турніры, якія атрымлівае кожны рэгіён; асноўным крытэрам зьяўляецца «сіла» футболу ў рэгіёне, але таксама ўлічваецца той факт, што дадатковыя месцы ў фінале ЧС стымулююць разьвіцьцё футболу ў рэгіёне, і, вядома, мае месца лабіяваньне сваіх інтэрасаў рэгіянальнымі канфэдэрацыямі.

Ад 1938 году краіна-арганізатар турніру аўтаматычна атрымлівае месца ў фінале. Больш таго, да 2002 году пераможца папярэдняга чэмпіянату сьвету таксама атрымліваў месца ў фінале без папярэдняга адбору. Падчас азначэньня рэглямэнту ЧС-2006, аднак, гэтае правіла было адменена, і чэмпіён сьвету 2002 году Бразылія ўдзельнічала ў адборачным турніры на агульных падставах.

У нашы дні адборачны турнір стартуе амаль за тры гады да фінальнага і працягваецца больш за два гады. Фармат адборачных спаборніцтваў моцна адрозьніваецца паміж рэгіёнамі, а таксама зьмяняецца ад турніру да турніру. Як правіла, акрамя спаборніцтваў усярэдзіне рэгіёнаў праводзіцца некалькі дадатковых міжкантынэнтальных стыкавых матчаў, пераможцы якіх выходзяць у фінал. Напрыклад, пераможца адборачнай зоны Акіяніі адстойваў сваё права ўдзелу ў фінальным турніры ЧС-2006 у двух матчах з камандай, якая заняла пятае месца ў турніры краін Паўднёвай Амэрыкі.

Фінальны турнір

Формула, якая выкарыстоўваецца для правядзеньня чэмпіянатаў свету з 1998 году, прадугледжвае 32 удзельнікі фінальнага турніру. Фінальны турнір праходзіць у загадзя абранай краіне на працягу месяца і складаецца з 2 стадыяў — групавога турніру і гульняў па кубкавай сыстэме на выбываньне.

На стадыі групавога турніру каманды дзеляцца на 8 груп па 4 каманды. Склад груп вызначаецца лёсаваньнем, падчас якой 8 камандаў («сеяныя») становяцца першым нумарам у групе, а астатнія 24 каманды падзяляюцца на 3 кошыкі ў адпаведнасьці з геаграфіяй і рэйтынгам зборных-удзельніц. З кожнага кошыка ў кожную групу пападае ў выніку адна каманда, аднак ёсьць дадатковыя правілы, якія ўскладняюць працэдуру лёсаваньня: напрыклад, у адной групе ня можа быць больш за дзьве эўрапейскія каманды, або больш за адну каманду зь любога іншага рэгіёну.

У кожнай групе каманды праводзяць аднакругавы турнір з 3 тураў. Матчы апошняга туру, каб выключыць магчымасьць змовы, праводзяцца ў адзін дзень у адзін час. За перамогу ў матчы каманда атрымлівае 3 пункты, за нічыю — адзін. З кожнай групы ў другі раўнд выходзяць каманды, якія занялі першыя два месцы — усяго 16 удзельнікаў чэмпіянату.

У другім раўндзе каманды гуляюць матчы на выбываньне. Той, хто саступіў, сканчае свой удзел у турніры. У выпадку, калі лік пасьля 90 хвілін гульні застаецца нічыйным, гуляецца дадатковы час, і ў выпадку неабходнасьці праводзіцца сэрыя пэнальці. У 1/8 фіналу пераможца кожнай з груп першага раўнду гуляе з другой камандай зь іншай групы, далей пераможцы выходзяць у 1/4 фіналу, паўфінал і фінал. Пераможцы фіналу становяцца чэмпіёнамі сьвету. Каманды, якія прайгралі ў паўфіналах, разгульваюць трэцяе месца ў матчы паміж сабой.

Вынікі

Усе чэмпіянаты сьвету

Год Месца правядзеньня Фінальная гульня матч за 3-е месца
Пераможца Лік 2-е месца 3-е месца Лік 4-е месца
1930
Падрабязьней
Сьцяг Уругваю Уругвай Сьцяг Уругваю
Уругвай
4 - 2 Сьцяг Аргентыны
Аргентына
Сьцяг ЗША (48 зорак) ЗША (1) Сьцяг Югаславіі (1918-1945) Югаславія
1934
Падрабязьней
Сьцяг Італіі Італія Сьцяг Італіі
Італія
2 — 1
дад. час
Сьцяг Чэхіі
Чэхаславакія
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)
Нямеччына
3 — 2 Сьцяг Аўстрыі
Аўстрыя
1938
Падрабязьней
Сьцяг Францыі Францыя Сьцяг Італіі
Італія
4 — 2 Сьцяг Вугоршчыны
Вугоршчына
Сьцяг Бразыліі
Бразылія
4 — 2 Сьцяг Швэцыі
Швэцыя
1950
Падрабязьней
Сьцяг Бразыліі Бразылія Сьцяг Уругваю
Уругвай
(2) Сьцяг Бразыліі
Бразылія
Сьцяг Швэцыі Швэцыя (2) Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
1954
Падрабязьней
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Сьцяг Нямеччыны
ФРГ
3 — 2 Сьцяг Вугоршчыны (1949-1957)
Вугоршчына
Сьцяг Аўстрыі
Аўстрыя
3 — 1 Сьцяг Уругваю
Уругвай
1958
Падрабязьней
Сьцяг Швэцыі Швэцыя Сьцяг Бразыліі
Бразылія
5 — 2 Сьцяг Швэцыі
Швэцыя
Сьцяг Францыі
Францыя
6 — 3 Сьцяг Нямеччыны
ФРГ
1962
Падрабязьней
Сьцяг Чылі Чылі Сьцяг Бразыліі
Бразылія
3 — 1 Сьцяг Чэхіі
Чэхаславакія
Сьцяг Чылі
Чылі
1 — 0 Сьцяг Югаславіі (1945-1991)
Югаславія
1966
Падрабязьней
Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына Сьцяг Ангельшчыны
Ангельшчына
4 — 2
дад. час
Сьцяг Нямеччыны
ФРГ
Сьцяг Партугаліі
Партугалія
2 — 1 Сьцяг СССР
СССР
1970
Падрабязьней
Сьцяг Мэксыкі Мэксыка Сьцяг Бразыліі
Бразылія
4 — 1 Сьцяг Італіі
Італія
Сьцяг Нямеччыны
ФРГ
1 — 0 Сьцяг Уругваю
Уругвай
1974
Падрабязьней
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына (ФРГ) Сьцяг Нямеччыны
ФРГ
2 — 1 Сьцяг Нідэрляндаў
Нідэрлянды
Сьцяг Польшчы
Польшча
1 — 0 Сьцяг Бразыліі
Бразылія
1978
Падрабязьней
Сьцяг Аргентыны Аргентына Сьцяг Аргентыны
Аргентына
3 — 1
дад. час
Сьцяг Нідэрляндаў
Нідэрлянды
Сьцяг Бразыліі
Бразылія
2 — 1 Сьцяг Італіі
Італія
1982
Падрабязьней
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія Сьцяг Італіі
Італія
3 — 1 Сьцяг Нямеччыны
ФРГ
Сьцяг Польшчы
Польшча
3 — 2 Сьцяг Францыі
Францыя
1986
Падрабязьней
Сьцяг Мэксыкі Мэксыка Сьцяг Аргентыны
Аргентына
3 — 2 Сьцяг Нямеччыны
ФРГ
Сьцяг Францыі
Францыя
4 — 2
дад. час
Сьцяг Бэльгіі
Бэльгія
1990
Падрабязьней
Сьцяг Італіі Італія Сьцяг Нямеччыны
ФРГ
1 — 0 Сьцяг Аргентыны
Аргентына
Сьцяг Італіі
Італія
2 — 1 Сьцяг Ангельшчыны
Ангельшчына
1994
Падрабязьней
Сьцяг ЗША ЗША Сьцяг Бразыліі
Бразылія
0 — 0
(3 — 2)
па пэнальці
Сьцяг Італіі
Італія
Сьцяг Швэцыі
Швэцыя
4 — 0 Сьцяг Баўгарыі
Баўгарыя
1998
Падрабязьней
Сьцяг Францыі Францыя Сьцяг Францыі
Францыя
3 — 0 Сьцяг Бразыліі
Бразылія
Сьцяг Харватыі
Харватыя
2 — 1 Сьцяг Нідэрляндаў
Нідэрлянды
2002
Падрабязьней
Сьцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя
Сьцяг Японіі Японія
Сьцяг Бразыліі
Бразылія
2 — 0 Сьцяг Нямеччыны
Нямеччына
Сьцяг Турэччыны
Турэччына
3 — 2 Сьцяг Паўднёвай Карэі
Паўднёвая Карэя
2006
Падрабязьней
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына Сьцяг Італіі
Італія
1 — 1
(5 — 3)
па пэнальці
Сьцяг Францыі
Францыя
Сьцяг Нямеччыны
Нямеччына
3 — 1 Сьцяг Партугаліі
Партугалія
2010
Падрабязьней
Сьцяг ПАР ПАР Сьцяг Гішпаніі
Гішпанія
1 — 0
дад. час
Сьцяг Нідэрляндаў
Нідэрлянды
Сьцяг Нямеччыны
Нямеччына
3 — 2 Сьцяг Уругваю
Уругвай
2014
Падрабязьней
Сьцяг Бразыліі Бразылія
1 Матч за трэцяе месца ў 1930 годзе не праводзіўся. ЗША і Югаславія прайгралі ў паўфіналах.
2 Афіцыйнага фінальнага матчу ў 1950 годзе не праводзілася, паколькі лёс першых месцаў вырашалася ў фінальным групавым турніры з 4 камандаў. Аднак матч Уругваю й Бразыліі (матч, вядомы як Мараканаза), дэ-факта апынуўся фіналам, паколькі менавіта перамога ў гэтай гульні зь лікам 2:1 прынесла Ўругваю званьне чэмпіёнаў.

Лепшыя зборныя

Лепшыя вынікі краін на чэмпіянатах сьвету

У агульнай складанасьці 207 розных зборных прымалі ўдзел у чэмпіянатах сьвету, аднак толькі дванаццаць зь іх даходзілі да фінальнага матчу, і з дванаццаць камандаў-фіналістаў восем краін станавіліся чэмпіёнамі. Таму заваёва Кубка сьвету лічыцца вялікім дасягненьнем і нязьменна выклікае гонар у заўзятараў зборнай, якая перамагла.

Безумоўна лепшая зборная чэмпіянатаў сьвету — Бразылія. Бразыльцы — адзіная ў сьвеце зборная, якая ўдзельнічала ў фінальных турнірах усіх чэмпіянатаў сьвету, пры гэтым яны 5 разоў выйгравалі чэмпіянат і яшчэ двойчы былі фіналістамі.

Эўрапейскія каманды выйгравалі чэмпіянат сьвету 10 разоў, а паўднёваамэрыканскія — 9. Найбольшую колькасьць разоў у фінал выходзілі Нямеччына й Бразылія, кожныя па 7 разоў. Пры гэтым Бразылія перамагала ў 5 фіналах, Нямеччына — у 3.

У 1970 годзе Бразылія й Італія адначасова вышлі ў фінал чэмпіянатаў сьвету, маючы па 2 перамогі ў чэмпіянатах сьвету, у 1994 — па тры перамогі. Абодва разы ў фінале перамагалі бразыльцы.

Упершыню эўрапейская каманда перамагала ў чэмпіянаце сьвету за межамі Эўропы ў 2010 годзе. Паўднёваамэрыканская каманда змагла заваяваць Кубак сьвету ў Эўропе толькі аднойчы — Бразылія на чале з Пэле ў 1958 годзе.

Каманда Колькасьць перамог Чэмпіёны сьвету 2-е месца 3-е месца 4-е месца,
у 1930 — паўфіналісты
Сьцяг Бразыліі Бразылія 5 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 2 (1950*, 1998) 2 (1938, 1978) 1 (1974)
Сьцяг Італіі Італія 4 1934*, 1938, 1982, 2006 2 (1970, 1994) 1 (1990*) 1 (1978)
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 3 1954, 1974*, 1990
4 (1966, 1982, 1986, 2002)
4 (1934, 1970, 2006*, 2010) 1 (1958)
Сьцяг Аргентыны Аргентына 2 1978*, 1986 2 (1930, 1990) - -
Сьцяг Уругваю Уругвай 2 1930*, 1950 - - 3 (1954, 1970, 2010)
Сьцяг Францыі Францыя 1 1998* 1 (2006) 2 (1958, 1986) 1 (1982)
Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына 1 1966* - - 1 (1990)
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія 1 2010 - - 1 (1950)
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды - - 3 (1974, 1978, 2010) - 1 (1998)
Сьцяг Чэхіі Чэхаславакія - - 2 (1934, 1962) - -
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына - - 2 (1938, 1954) - -
Сьцяг Швэцыі Швэцыя - - 1 (1958*) 2 (1950, 1994) 1 (1938)
Сьцяг Польшчы Польшча - - - 2 (1974, 1982) -
Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя - - - 1 (1954) 1 (1934)
Сьцяг Партугаліі Партугалія - - - 1 (1966) 1 (2006)
Сьцяг Харватыі Харватыя - - - 1 (1998) -
Сьцяг Турэччыны Турэччына - - - 1 (2002) -
Сьцяг Чылі Чылі - - - 1 (1962*) -
Сьцяг Югаславіі Югаславія - - - - 2 (1930, 1962)
Сьцяг ЗША ЗША - - - - 1 (1930)
Сьцяг СССР СССР - - - - 1 (1966)
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія - - - - 1 (1986)
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя - - - - 1 (1994)
Сьцяг Паўднёвай Карэі П.Карэя - - - - 1 (2002*)

* — гаспадары чэмпіянату сьвету

Шэсьць з васьмі камандаў, якія перамагалі на чэмпіянаце сьвету, хоць бы раз дамагаліся гэтага ў якасьці гаспадароў турніру. Гэта адзін з галоўных чыньнікаў таго, чаму розныя краіны настолькі актыўна дамагаюцца правы праводзіць чэмпіянат у сябе. У той жа час, гэта адзін з кірункаў крытыкі турніру і ФІФА як яго арганізатараў: крытыкі паказваюць на рэжым празьмернай спрыяльнасьці да гаспадароў турніру, што выяўляецца ў прывілеяваным становішчы гаспадароў пры лёсаваньні й добразычлівасьці да іх судзьдзяў. Нават традыцыйна «слабыя» футбольныя нацыі, праводзячы чэмпіянат сьвету ў сябе, нярэдка дамагаліся добрых вынікаў: апошні прыклад таму — посьпех зборнай Паўднёвай Карэі на чэмпіянаце сьвету 2002 году (пры гэтым да 2002 году паўднёвакарэйцы ні разу не змаглі нават выйсьці ў другі раўнд спаборніцтваў).

Зборныя Ангельшчыны й Францыі дамагаліся званьня чэмпіёнаў толькі на «хатніх» чэмпіянатах сьвету.

Усяго ў фінальных турнірах чэмпіянатаў сьвету ўдзельнічалі зборныя 78 краін. Ніжэй пералічаныя 10 камандаў, якія маюць найбольшую колькасьць выхадаў у фінальную частку ЧС:

Удзелаў
у фінале
Зборная
19 Сьцяг Бразыліі Бразылія
17 Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Сьцяг Італіі Італія
15 Сьцяг Аргентыны Аргентына
14 Сьцяг Мэксыкі Мэксыка
13 Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
11 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія
Сьцяг Швэцыі Швэцыя
Сьцяг Сэрбіі Сэрбія
Сьцяг Уругваю Уругвай

Найлепшыя зборныя кантынэнтаў

На сёньняшні дзень Кубак сьвету заваёўвалі толькі каманды з Эўропы і Паўднёвай Амэрыкі. Самым вялікім дасягненьнем каманды з КОНКАКАФ быў выхад у паўфінал у 1930 годзе зборнай ЗША.

Першай азіяцкай камандай, якая выйшла ў паўфінал, стала зборная Паўднёвай Карэі на ЧС-2002. Турэцкая зборная таксама выйшла ў паўфінал на тым жа чэмпіянаце, але Турэччына зьяўляецца чальцом УЭФА і таму традыцыйна лічыцца эўрапейскай камандай.

Тры афрыканскія каманды дасягалі стадыі чвэрцьфіналаў: Камэрун на ЧС-1990, Сэнэгал на чэмпіянаце 2002 году, Гана на чэмпіянаце 2010 году.

З прадстаўнікоў Акіяніі найлепшы вынік у Аўстраліі, якая ў 2006 годзе выйшла ў другі раўнд, але ўжо з наступнага чэмпіянату Аўстралія прадстаўляе Азіяцкую канфэдэрацыю.

Прыз

Асноўны артыкул: Кубак сьвету ФІФА (прыз)
Файл:Wohlfahrtsbriefmarke-fifa.jpg
Кубак сьвету ФІФА на нямецкай марцы

На чэмпіянатах сьвету з 1930 па 1970 пераможцу ўручаўся Кубак Жуля Рымэ (першапачаткова яго звалі проста Кубак сьвету або Coupe du Monde; у 1946 годзе ён атрымаў імя прэзыдэнта ФІФА, які арганізаваў першы чэмпіянат сьвету). Было загадзя абумоўлена, што зборная, якая выйграла чэмпіянат сьвету 3 разы, атрымае гэты кубак навечна. Трэцяй перамогі першымі дамагліся бразыльцы ў 1970, і Кубак Жуля Рымэ адправіўся ў офіс Фэдэрацыі футболу Бразыліі. Аднак у 1983 годзе кубак быў выкрадзены, і яго пошукі так і не прывялі ні да якога выніку.

Пачынаючы з 1974 году пераможцу ўручаецца новы кубак, які завецца Прыз кубка сьвету ФІФА. Гэты кубак ніколі ня будзе ўручаны на вечнае захоўваньне, колькі б чэмпіянатаў ня выйграла якая-небудзь зборная. Аргентына, Нямеччына й Бразылія ўжо выйгравалі новы кубак па 2 разы. Гэты прыз ня будзе заменены датуль, пакуль дошчачка з імёнамі пераможцаў чэмпіянатаў сьвету на ім ня будзе запоўненая, што адбудзецца не раней 2038 году (калі кубак ня стануць разгульваць часьцей).

Узнагароды

Па выніках кожнага фінальнага турніру чэмпіянату ўручаюцца некалькі індывідуальных і камандных узнагародаў тым, хто асоба выявіў сябе ў нейкім з аспэктаў гульні.

Узнагарод на сёньняшні дзень шэсьць:

  • Залатая буца (упершыню ўручаная ў 1930 годзе): прыз найлепшаму бамбардзіру турніру
  • Залаты мяч (уручаецца з 1982 году): прыз найлепшаму гульцу турніру
  • Залатая пальчатка (раней — прыз Льва Яшына): найлепшаму галкіпэру (упершыню ўручаны ў 1994 годзе)
  • Прыз сумленнай гульні ФІФА: камандзе, лепш за ўсё выконвала прынцыпы справядлівай гульні (упершыню ўручаная ў 1978 годзе)
  • Прыз відовішчнай гульні: камандзе, якая паказала самы відовішчны футбол на чэмпіянаце, вынік вызначаецца народным галасаваньнем (упершыню ўручаны ў 1994 годзе)
  • Найлепшы малады гулец чэмпіянату: узнагарода для найлепшага гульца чэмпіянату з тых, хто не старэй за 21 год на пачатак году чэмпіянату (упершыню ўручаная ў 2006 годзе)

Рэкорды

Асноўны артыкул: Рэкорды чэмпіянатаў сьвету па футболе
  • Самая буйная перамога: Вугоршчына — Паўднёвая Карэя 9:0, 1954; Югаславія — Заір 9:0, 1974; Вугоршчына — Сальвадор 10:1, 1982
  • Самы хуткі гол: Хакан Шукюр, 10,89 сэкунды, Турэччына — Паўднёвая Карэя 3:2, 2002
  • Самая вялікая колькасьць удзелаў у ЧС: Антоніё Карбахал (Мэксыка, 1950—1966) і Лётар Матэўс (Нямеччына, 1982—1998), 5
  • Найбольшая колькасьць гульняў на ЧС: Лётар Матэўс, 25
  • Лепшы бамбардзір: Раналда (Бразылія, 1998—2006), 15
  • Найбольшы лік галоў у адным турніры: Жуст Фантэн (Францыя), 13, 1958
  • Найбольшы лік галоў у адным матчы: Алег Саленка (Расея), 5, Расея — Камэрун 6:1, 1994
  • Самы стары гулец: Ражэ Міла, 42 гады і 39 дзён, Камэрун — Расея 1:6, 1994

Тэлебачаньне й прэса

Чэмпіянаты сьвету па футболе — спартовыя спаборніцтвы з самай вялікай гледачовай аўдыторыяй з усіх якія праводзяцца ў сьвеце. Колькасьць гледачоў тэлетрансьляцыяў з чэмпіянатаў сьвету перавышае нават гледачовую аўдыторыю Алімпійскіх гульняў[3]. Сумарная аўдыторыя чэмпіянату сьвету 2002 году склала прыкладна 2,88 млрд чалавек. 1,1 мільярда глядзелі фінальны матч гэтага турніру. Лёсаваньне фінальнага турніру чэмпіянату сьвету — 2006 назіралі 300 мільёнаў гледачоў па ўсім сьвеце[4].

Пачынальна з 1966 году ў кожнага чэмпіянату сьвету ёсьць свой талісман (першым талісманам, на ЧС-1966, быў ільвяня Вілі).

Выбар месца правядзеньня чэмпіянату

Глядзіце сьпіс гаспадароў чэмпіянату ў разьдзеле Усе чэмпіянаты сьвету.

На цяперашні момант месца правядзеньня чарговага чэмпіянату сьвету вызначаецца за 6 гадоў да турніру галасаваньнем чальцоў выканаўчага камітэту ФІФА.

Усе чэмпіянаты сьвету з 1930 па 1998 праводзіліся або ў Эўропе, або ў Амэрыцы. Пры гэтым было прынята чаргаваць месца правядзеньня — адзін чэмпіянат праводзіўся ў Эўропе, наступны ў Амэрыцы, потым ізноў надыходзіла чаргу Эўропы і г. д. Адзіны раз, калі гэты парадак быў парушаны — 1938 год; нягледзячы на тое, што чэмпіянат сьвету 1934 году праводзіўся ў Італіі, у 1938 месца правядзеньня турніру ізноў стала Эўропа.

Чэмпіянат 2002 году ўпершыню быў праведзены за межамі Эўропы і Амэрыкі — гаспадарамі турніру сталі Рэспубліка Карэя й Японія. Першапачаткова карэйцы і японцы былі канкурэнтамі, але ў апошні момант яны пад націскам ФІФА пагадзіліся правесьці турнір сумесна. Аднак з-за гістарычна няпростых адносін паміж Карэяй і Японіяй, а таксама з-за таго, што гэтыя краіны падзяляе мора, пры правядзеньні чэмпіянату паўстаў цэлы шэраг праблем. У сувязі з гэтым па канчатку турніру службоўцы ФІФА неаднаразова заяўлялі, што больш не дапусьцяць сумеснага правядзеньня чэмпіянату сьвету[5].

Рашэньне аддаць права правядзеньня ЧС-2006 Нямеччыне было сустрэта неадназначна, бо ўсімі чакалася, што правядзеньне турніру будзе даверанае Паўднёвай Афрыцы. Пры фінальным галасаваньні галасы разьмеркаваліся 12 да 11 на карысьць Нямеччыны. Дэлегат ФІФА з Новай Зэляндыі Чарлз Дэмпсі, які атрымаў указаньне ад Фэдэрацыі футболу Акіяніі галасаваць за ПАР, у апошні момант устрымаўся ад галасаваньня. Калі бы ён не зрабіў гэтага, галасы бы разьмеркаваліся пароўну, і рашэньне ў гэтым выпадку павінен быў прыняць глава ФІФА Зэп Блатэр, які быў прыхільнікам кандыдатуры Паўднёвай Афрыкі[6]. Дэмпсі растлумачыў свой крок тым, што выпрабоўваў занадта вялікі ціск з боку і Нямеччыны і ПАР, уключаючы нават спробы подкупу[7], і таму палічыў, што ня зможа застацца бесстароньнім.

У выніку ўзьніклага скандалу ФІФА заявіла, што ізноў вяртаецца да прынцыпу ратацыі паміж кантынэнтамі ў азначэньні гаспадароў чэмпіянату сьвету; зараз, аднак, у ратацыі будуць удзельнічаць усе кантынэнты, а ня толькі Эўропа й Амэрыка.

Для чэмпіянату сьвету 2010 году ў якасьці кантынэнту правядзеньня была абраная Афрыка, і ПАР усё-ткі займела для сябе чэмпіянат сьвету, абышоўшы чатырох іншых прэтэндэнтаў. Такім чынам, чэмпіянат сьвету 2010 году стаў першым буйным спартовым спаборніцтвам, праведзеным на Чорным кантынэнце.

Чэмпіянат сьвету 2014 году пройдзе ў Бразыліі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Чэмпіянат сьвету па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Лепшы бамбардзір чэмпіянату сьвету па футболе

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA