Трапічны цыклён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: ml:ചുഴലിക്കാറ്റ്; касмэтычныя зьмены
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: bi:Bigwin
Радок 28: Радок 28:
[[zh-min-nan:Hong-thai]]
[[zh-min-nan:Hong-thai]]
[[be:Трапічны цыклон]]
[[be:Трапічны цыклон]]
[[bi:Bigwin]]
[[bg:Тропически циклон]]
[[bg:Тропически циклон]]
[[bs:Tropski ciklon]]
[[bs:Tropski ciklon]]

Вэрсія ад 03:31, 19 студзеня 2013

Ураган Іван на Грэнадаю ў 2004 годзе

Трапічны цыклён — тып цыклёну або пагоднай сыстэмы нізкага ціску, які ўзьнікае над цёплай марской паверхняй і суправаджаецца магутнымі навальніцамі, выпадзеньнем ліўневых ападкаў і вятрамі штармавой сілай. Трапічныя цыклёны атрымліваюць энэргію праз ўзьняцьце вільготнага паветра ўверх, кандэнсацыю вадзяных пароў у выглядзе дажджоў і ўздыму больш сухога паветра, атрымоўваны ў гэтым працэсе, ўніз. Гэты мэханізм прынцыпова адрозьніваецца ад мэханізму пазатрапічныхі палярных цыклёнаў, у адрозьненьне ад якіх трапічныя цыклёны клясыфікуюцца як «цыклёны зь цёплым ядром».

Тэрмін «трапічны» азначае як геаграфічны раён, дзе ў пераважнай большасьці выпадкаў ўзьнікаюць падобныя цыклёны, і фармаваньне гэтых цыклёнаў у трапічных паветраных масах. У залежнасьці ад сілы й раёна, дзе існуе цыклён, трапічныя цыклёны атрымліваюць назвы «ураганаў», «тайфунаў», «трапічных штармоў», «цыклёны штармоў», «трапічных дэпрэсіяў» або проста «цыклёнаў».

Трапічныя цыклёны здольныя выклікаць ня толькі незвычайнай сілы залевы, але й вялікія хвалі на паверхні мора, штармавыя прылівы й віхраслупыы. Трапічныя цыклёны могуць узьнікаць і падтрымліваць сваю сілу толькі над паверхняй вялікіх вадаёмаў, тады як над сушай яны хутка губляюць сілу. Менавіта таму прыбярэжныя раёны й астравы ў найбольшай ступені пакутуюць ад выкліканых імі разбурэньняў, тады як раёны ў глыбіні мацерыкоў знаходзяцца ў адноснай бясьпецы. Аднак выкліканыя трапічнымі цыклёнамі залевыя дажджы могуць выклікаць паводкі значных маштабаў некалькі далей ад узьбярэжжа, на адлегласьці да 40 км. Хоць эфэкт трапічных цыклёнаў на чалавека часта бывае вельмі негатыўным, значныя колькасьці вады могуць спыняць засуху. Трапічныя цыклёны пераносяць вялікую колькасьць энэргіі ад трапічных шыротаў у напрамку ўмераных, што робіць іх важным складнікам глябальных працэсаў цыркуляцыі атмасфэры. Дзякуючы ім розьніца ў тэмпэратуры на розных участках паверхні Зямлі памяншаецца, што дазваляе існаваньню ўмеранага клімату на ўсёй паверхні плянэты.

Вонкавыя спасылкі

Трапічны цыклёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA