Навука: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне -ru, -en, -pl
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак, артаграфія
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Model atomu Bohra be-x-old.svg|міні|320пкс|Разьвіцьцё навукі заснавана на фармулёўцы [[гіпотэза|гіпотэзаў]], якія затым правяраюцца экспэрымэнтальна. Ілюстраваная [[мадэль атаму Бору]] была сьмелай гіпотэзай, якая тлумачыць несумяшчальныя з [[клясычная мэханіка|клясычнай мэханікай]] ўласьцівасьці [[вадарод]]у. Экспэрымэнты пацьвердзілі гіпотэзу, але выявілі ейныя некаторыя недахопы, то бок гіпотэза не тлумачыць чыньнікі такіх паводзінаў [[атам]]а, якая прывяла да фармулёўцы тэорыі стварэньня асноваў [[квантавая фізыка|квантавай фізыкі]].]]
[[Файл:Model atomu Bohra be-x-old.svg|міні|320пкс|Разьвіцьцё навукі заснавана на фармулёўцы [[гіпотэза|гіпотэзаў]], якія затым правяраюцца экспэрымэнтальна. Ілюстраваная [[мадэль атаму Бору]] была сьмелай гіпотэзай, якая тлумачыць несумяшчальныя з [[клясычная мэханіка|клясычнай мэханікай]] уласьцівасьці [[вадарод]]у. Экспэрымэнты пацьвердзілі гіпотэзу, але выявілі ейныя некаторыя недахопы, то бок гіпотэза не тлумачыць чыньнікі такіх паводзінаў [[атам]]а, якая прывяла да фармулёўцы тэорыі стварэньня асноваў [[квантавая фізыка|квантавай фізыкі]].]]
'''Наву́ка'''— сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных [[веды|ведаў]] аб [[рэчаіснасьць|рэчаіснасьці]]. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку [[Арыстотэль|Арыстотэля]], навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына<ref>Aristotle, [http://www.perseus.tufts.edu/hopper/text?doc=Perseus:text:1999.01.0052:book=1:section=981b&highlight=artists%2Cothers «Nicomachean Ethics» 1.981b].</ref>, паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь [[філязофія|філязофіяй]]. Пачынаючы з [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах.
'''Наву́ка'''— сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных [[веды|ведаў]] аб [[рэчаіснасьць|рэчаіснасьці]]. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку [[Арыстотэль|Арыстотэля]], навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына<ref>Aristotle, [http://www.perseus.tufts.edu/hopper/text?doc=Perseus:text:1999.01.0052:book=1:section=981b&highlight=artists%2Cothers «Nicomachean Ethics» 1.981b].</ref>, паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь [[філязофія|філязофіяй]]. Пачынаючы з [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах.


Радок 18: Радок 18:
=== Зараджэньне сучаснай навукі ===
=== Зараджэньне сучаснай навукі ===
[[Файл:1543,AndreasVesalius'Fabrica,BaseOfTheBrain.jpg|міні|140пкс|Анатамічныя дасьледаваньні [[Андрэас Вэзаліюс|Вэзаліюса]] аднавілі цікавасьць да будовы чалавечага цела.]]
[[Файл:1543,AndreasVesalius'Fabrica,BaseOfTheBrain.jpg|міні|140пкс|Анатамічныя дасьледаваньні [[Андрэас Вэзаліюс|Вэзаліюса]] аднавілі цікавасьць да будовы чалавечага цела.]]
Сучаснае экспэрымэнтальнае [[прыродазнаўства]] зарадзілся толькі ў канцы [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]]. Ягонае зьяўленьне было падрыхтавана пратэстанцкай [[Рэфармацыя|Рэфармацыяй]] і каталіцкай [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыяй]], калі пад пытаньне былі пастаўлены самыя асновы сярэднявечнага сьветапогляду. Гэтак жа як [[Мартын Лютэр]] і [[Жан Кальвін]] перапрацавалі рэлігійныя дактрыны, працы [[Мікалай Капэрнік|Мікалая Капэрніка]] й [[Галілео Галілея]] прывялі да адмовы ад [[астраномія|астраноміі]] [[Пталямэй|Пталямэю]], а працы [[Андрэас Вэзаліюс|Андрэаса Вэзаліюса]] й ягоных пасьлядоўнікаў унесьлі істотныя папраўкі ў [[мэдыцына|мэдыцыну]]<ref> Leonard C. Bruno (1989), «The Landmarks of Science». ISBN 0-8160-2137-6</ref>. Гэтыя падзеі паклалі пачатак працэсу, які цяпер мае назоў навуковай рэвалюцыі.
Сучаснае экспэрымэнтальнае [[прыродазнаўства]] зарадзілся толькі ў канцы [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]]. Ягонае зьяўленьне было падрыхтавана пратэстанцкай [[Рэфармацыя|Рэфармацыяй]] і каталіцкай [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыяй]], калі пад пытаньне былі пастаўлены самыя асновы сярэднявечнага сьветапогляду. Гэтак жа як [[Мартын Лютэр]] і [[Жан Кальвін]] перапрацавалі рэлігійныя дактрыны, працы [[Мікалай Капэрнік|Мікалая Капэрніка]] й [[Галілео Галілей|Галілео Галілея]] прывялі да адмовы ад [[астраномія|астраноміі]] [[Пталямэй|Пталямэю]], а працы [[Андрэас Вэзаліюс|Андрэаса Вэзаліюса]] й ягоных пасьлядоўнікаў унесьлі істотныя папраўкі ў [[мэдыцына|мэдыцыну]]<ref> Leonard C. Bruno (1989), «The Landmarks of Science». ISBN 0-8160-2137-6</ref>. Гэтыя падзеі паклалі пачатак працэсу, які цяпер мае назоў навуковай рэвалюцыі.


Тэарэтычнае абгрунтаваньне новай навуковай мэтодыкі належыць [[Фрэнсіс Бэкан|Фрэнсісу Бэкану]], які абгрунтаваў у сваім «Новым арганоне» пераход ад традыцыйнага дэдуктыўнага падыходу, то бок ад агульнай абстрактнай здагадкі ці аўтарытэтнага меркаваньня да прыватнага факту, да падыходу індуктыўнасьці. Зьяўленьне сыстэмаў [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарта]] й асабліва працы [[Ісак Ньютан|Ньютана]], якія былі цалкам пабудаваны на экспэрымэнтальным веданьні, засьведчылі канчатковы разрыў мэтадаў і падыходаў да навукі. Апублікаваньне у [[1687]] годзе «[[Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі|Матэматычных пачаткаў натуральнай філязофіі]]» працы Ісака Ньютана стала кульмінацыяй навуковай рэвалюцыі й спарадзіла ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] беспрэцэдэнтны ўсплёск цікавасьці да навуковых публікацыяў.
Тэарэтычнае абгрунтаваньне новай навуковай мэтодыкі належыць [[Фрэнсіс Бэкан|Фрэнсісу Бэкану]], які абгрунтаваў у сваім «Новым арганоне» пераход ад традыцыйнага дэдуктыўнага падыходу, то бок ад агульнай абстрактнай здагадкі ці аўтарытэтнага меркаваньня да прыватнага факту, да падыходу індуктыўнасьці. Зьяўленьне сыстэмаў [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарта]] й асабліва працы [[Ісак Ньютан|Ньютана]], якія былі цалкам пабудаваны на экспэрымэнтальным веданьні, засьведчылі канчатковы разрыў мэтадаў і падыходаў да навукі. Апублікаваньне у [[1687]] годзе «[[Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі|Матэматычных пачаткаў натуральнай філязофіі]]» працы Ісака Ньютана стала кульмінацыяй навуковай рэвалюцыі й спарадзіла ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] беспрэцэдэнтны ўсплёск цікавасьці да навуковых публікацыяў.

Вэрсія ад 14:34, 12 студзеня 2013

Разьвіцьцё навукі заснавана на фармулёўцы гіпотэзаў, якія затым правяраюцца экспэрымэнтальна. Ілюстраваная мадэль атаму Бору была сьмелай гіпотэзай, якая тлумачыць несумяшчальныя з клясычнай мэханікай уласьцівасьці вадароду. Экспэрымэнты пацьвердзілі гіпотэзу, але выявілі ейныя некаторыя недахопы, то бок гіпотэза не тлумачыць чыньнікі такіх паводзінаў атама, якая прывяла да фармулёўцы тэорыі стварэньня асноваў квантавай фізыкі.

Наву́ка— сфэра чалавечай дзейнасьці, накіраваная на выпрацоўку й тэарэтычную сыстэматызацыю аб’ектыўных ведаў аб рэчаіснасьці. У старэйшым і вузкім значэньні, як то на думку Арыстотэля, навука ставіцца да дакладных ведаў пра сябе, што можна было бы лягічна й рацыянальна растлумачына[1], паколькі клясычная навука старажытнасьці была цесна зьвязана зь філязофіяй. Пачынаючы з XVII стагодзьдзя натурфілязофія, якую сёньня называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная галіна ад філязофіі. Тым ня менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданьне аб тэме, гэтак жа яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сучасных умовах.

У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі навукоўцамі, як то Ёган Кеплер, Галілео Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі распрацоўку законаў прыроды. У гэты пэрыяд панятак з большага ставіўся да натуральнай філязофіі, як то натуральныя навукі. Цягам XIX стагодзьдзя, слова «навука» сталася ўсё больш зьвязанай з навуковым мэтадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэньня прыроднага сьвету, у тым ліку фізыкі, хіміі, геалёгіі й біялёгіі.

Гісторыя

Навука ў шырокім сэнсе існавала да сучаснай эпохі, і ва многіх гістарычных цывілізацыях, але сучасная навука настолькі розьніца па свайму падыходу й посьпехам у выніках, што цяпер вызначаецца ў строгім сэнсе гэтага тэрміну. Нашмат раней, чым у сучасную эпоху, яшчэ адным важным паваротным пунктам стала разьвіцьцё клясычнай натуральнай філязофіі ў старажытнагрэцкім сьвеце.

Перадгісторыя сучаснай навукі

Атэнская школа працы Рафаэля
Адзін з фрагмэнтаў Эўклідавай працы «Элемэнты»

Назапашваньне ведаў адбываецца са зьяўленьнем цывілізацыяў і пісьменнасьці, то бок вядомыя дасягненьні старажытных цывілізацыяў, як то старажытнаэгіпецкай, мэсапатамскай і іншых, у розных галінах, аднак ва ўмовах панаваньня міталягічнай і перадрацыянальнай сьвядомасьці гэтыя посьпехі не выходзілі за эмпірычныя й практычныя рамкі. Гэтак, напрыклад, Старжытны Эгіпет славіўся сваімі ведамі ў галіне геамэтрыі, але калі ўзяць старажытнаэгіпецкі падручнік геамэтрыі, то там можна ўбачыць толькі набор практычных рэкамэндацыяў для каморніка, выкладзеных дагматычным чынам. Паняткі, тэарэмы, аксіёмы й асабліва доказы ў ім зусім адсутнічаюць.

Можна лічыць, што падмурак клясычнай навукі быў закладзены ў Старажытнай Грэцыі, пачынаючы прыкладна з VI стагодзьдзя да н. э., калі на зьмену міталягічнаму мысьленьню ўпершыню прыйшло мысьленьне рацыяналістычнае. Эмпірыя, шмат у чым запазычаная грэкамі ў эгіпцянаў і бабілянянаў, дапаўняецца навуковай мэтадалёгіяй, як то ўсталёўваюцца правілы лягічных развагаў, уводзіцца панятак гіпотэзы, зьяўляецца цэлы шэраг геніяльных прасьвятленьняў, як то тэорыя атамізму. Асабліва важную ролю ў распрацоўцы й сыстэматызацыі як мэтадаў, гэтак і саміх ведаў згуляў Арыстотэль. Адрозьненьне антычнай навукі ад сучаснай складалася ў ейным абстрактным характары, то бок панятак экспэрымэнту ў іх адсутнічаў, а навукоўцы не імкнуліся злучаць навуку з практыкай, за рэдкімі выключэньнямі. Збольшага, гэта тлумачыцца тым, што грэцкая філязофія меркавала, што гісторыя цыклічна паўтараецца, і разьвіцьцё навукі бессэнсоўна, бо яно непазьбежна скончыцца крызісам гэтай навукі.

Распаўсюджаньне ў Эўропе хрысьціянства скасавала погляд на гісторыю, як на паўтаральныя пэрыяды й стварыла высокаразьвітую багаслоўскую навуку, пабудаваную на правілах лёгікі. Аднак, пасьля падзелу цэркваў у 1054 годзе, у заходняй частцы абвастрыўся крызіс тэалёгіі. Тады цікавасьць да эмпірычнага оку навукі была цалкам адкінута, а навука стала зводзіцца да тлумачэньня аўтарытэтных тэкстаў і разьвіцьця фармальна-лягічных мэтадаў у асобе схалястыкі. Аднак працы антычных навукоўцаў, якія атрымалі статус аўтарытэтных данесьлі асновы антычнай навукі да Новага Часу, паслужыўшы рэальным падмуркам, на якім быў закладзены будынак сучаснай навукі[2].

Зараджэньне сучаснай навукі

Анатамічныя дасьледаваньні Вэзаліюса аднавілі цікавасьць да будовы чалавечага цела.

Сучаснае экспэрымэнтальнае прыродазнаўства зарадзілся толькі ў канцы XVI стагодзьдзя. Ягонае зьяўленьне было падрыхтавана пратэстанцкай Рэфармацыяй і каталіцкай Контррэфармацыяй, калі пад пытаньне былі пастаўлены самыя асновы сярэднявечнага сьветапогляду. Гэтак жа як Мартын Лютэр і Жан Кальвін перапрацавалі рэлігійныя дактрыны, працы Мікалая Капэрніка й Галілео Галілея прывялі да адмовы ад астраноміі Пталямэю, а працы Андрэаса Вэзаліюса й ягоных пасьлядоўнікаў унесьлі істотныя папраўкі ў мэдыцыну[3]. Гэтыя падзеі паклалі пачатак працэсу, які цяпер мае назоў навуковай рэвалюцыі.

Тэарэтычнае абгрунтаваньне новай навуковай мэтодыкі належыць Фрэнсісу Бэкану, які абгрунтаваў у сваім «Новым арганоне» пераход ад традыцыйнага дэдуктыўнага падыходу, то бок ад агульнай абстрактнай здагадкі ці аўтарытэтнага меркаваньня да прыватнага факту, да падыходу індуктыўнасьці. Зьяўленьне сыстэмаў Дэкарта й асабліва працы Ньютана, якія былі цалкам пабудаваны на экспэрымэнтальным веданьні, засьведчылі канчатковы разрыў мэтадаў і падыходаў да навукі. Апублікаваньне у 1687 годзе «Матэматычных пачаткаў натуральнай філязофіі» працы Ісака Ньютана стала кульмінацыяй навуковай рэвалюцыі й спарадзіла ў Заходняй Эўропе беспрэцэдэнтны ўсплёск цікавасьці да навуковых публікацыяў.

Эпоха Асьветы

Разам з XVIII стагодзьдзем прыйшла «эпоха Асьветы». На базе навукі, створанай Ньютанам, Дэкартам, Паскалем і Ляйбніцам, адбывалася разьвіцьцё сучаснай матэматыкі й прыродазнаўства новымі пакаленьнямі навукоўцаў.

Навуковая рэвалюцыя ў прыродазнаўстве прывяла да пераменаў у філязофіі й грамадзкіх навуках, разьвіцьцё якіх у гэты пэрыяд перастала залежаць ад багаслоўскіх спрэчак. Імануіл Кант і Дэйвід Юм паклалі пачатак сьвецкай філязофіі, а Вальтэр і распаўсюджваньне атэізму цалкам адхілілі царкву ад вырашэньня філязофскіх пытаньняў для ўсё больш шматлікіх плястоў насельніцтва Эўропы. Працы Эдама Сьміта заклалі асновы сучаснай эканомікі, а амэрыканская й француская рэвалюцыі стварылі сучаснае палітычнае ўладкаваньне сьвету.

Сучасны стан

Першы выбух атамнай бомбы

Новыя навуковыя веды вельмі рэдка прыводзяць да вялізных зьменаў у нашым разуменьні. На думку псыхоляга Кейта Станавіча, гэта можа быць за празмернага выкарыстаньня СМІ такіх словаў, як то «прарыў», што вядзе ўяўленьня грамадзкасьцю таго, што навука стала даказвае ўсё, што ён лічыў сапраўды ілжывым[4]. Незважаючы на тое, што ёсьць такія вядомыя выпадкі, як то тэорыя рэлятыўнасьці, якая патрабуе поўнага пераасэнсаваньня будовы сьвету, у асноўным гэта ёсьць крайнім выключэньнем. Веды ў галінах навукі дасягаюцца шляхам паступовага сынтэзу інфармацыі з розных экспэрымэнтаў, рознымі дасьледчыкамі, у розных галінах навукі, гэта больш падобна на ўзыходжаньне, чым скачок[5]. Тэорыі адрозьніваюцца па ступені, у якой яны былі правераныя, а таксама іхнага прызнаньня ў навуковых колах і супольнасьцях[6]. Напрыклад, геліяцэнтрычная тэорыя, тэорыя эвалюцыі, і мікробная тэорыя да гэтага часу носіць назву «тэорыя», хоць на практыцы яны лічацца сапраўднымі[7].

Крыніцы

  1. ^ Aristotle, «Nicomachean Ethics» 1.981b.
  2. ^ Edward Grant, «When Did Modern Science Begin?», American Scholar, 1997, v. 66, issue 1, Page 105.
  3. ^ Leonard C. Bruno (1989), «The Landmarks of Science». ISBN 0-8160-2137-6
  4. ^ Stanovich, Keith E. (2007). How to Think Straight About Psychology. Boston: Pearson Education. pp 119–138. ISBN 978-0-205-68590-5.
  5. ^ Stanovich, Keith E. (2007). How to Think Straight About Psychology. Boston: Pearson Education. p 123. ISBN 978-0-205-68590-5.
  6. ^ Fleck, Ludwik (1979). Trenn, Thaddeus J.; Merton, Robert K. eds. «Genesis and Development of a Scientific Fact». Chicago: University of Chicago Press. ISBN 0-226-25325-2.
  7. ^ Dawkins, Richard; Coyne, Jerry (2005-09-02). «One side can be wrong». The Guardian

Вонкавыя спасылкі

Навукасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA